Моўныя сродкі суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа
Дипломная работа - Литература
Другие дипломы по предмету Литература
?ляд, як бы іх уразіла нейкая навіна, і яны, у здзіўленні сказаўшы: О-о-о!, застылі ў такім стане. (стар. 127)
Дом пана падлоўчага глянуў на Лабановіча яшчэ раз і яшчэ; ... настаўнік пайшоў павольней, як злодзей, кідаючы позірк на вокны (стар. 127)
... сказаў Лабановіч у парыванні нейкай радасці, а ўнутрах яго ўсё дрыжала, ... (стар. 127)
... усё цяпер знікла нібы гэтыя вочы і бровы адвялі іх і пахавалі навекі. (стар. 128)
Пачынаецца вясна. Разам з ёю ва мне абуджаецца і нейкі дух бадзяння. ... Я, брат, тая муха, што папала пад шкляны каўпак: і свет вакол відаць, і месца ёсць выбіцца з гэтага каўпака, але няма здольнасці папасці ў выйсце. ... вельмі цяжка пачуваць, што цябе пачынае зацягваць балота, і ты ведаеш, што ў гэтым балоце твая грамадзянская смерць. (стар. 131)
... ва мне з незвычайнаю сілаю абудзіўся дух бадзяння. Я не знаходжу сабе спакойнага месца, мяне кудысь цягне і парывае. (стар. 130)
З двара далятаў сюды шум сельскае вуліцы. Дзесь у канцы вуліцы пілікала скрыпка, там жа чуўся радасны смех дзяўчат і іх крык і піск. ... Звонкія, маладыя галасы будзілі спакой гэтага ціхага вечара, і водгулле іх замірала дзесь у соннай цішы балот. (стар. 131)
На ясным небе загараліся зоркі, дрыгацелі, свяціліся рознакаляровымі агеньчыкамі, пераліваліся, як бы там трапяталі крыльцамі нейкія дыяментныя матылі. І было штось незвычайна важнае і велічнае ў гэтым далёкім харастве недасяжных зор і ў гэтай маўклівасці цёмнага бяздоннага неба, і перад велізарнасцю і тайнасцю яго заціхаў дробны клопат зямлі. (стар. 131)
Колькім людскім пакаленням свяцілі гэтыя зоркі! - разважаў настаўнік. - Людскія пакаленні даўно сышлі з твару зямлі, і вецер даўно параздзімаў іх магілы і разнёс па свеце прах касцей іх, а яны, спакойныя зорачкі, кожную ясную ночку будуць свяціць сваім немяцежным бляскам, неўспагадныя на ўсе мітусенні і трывогі ўсхваляванай душы чалавека. А мы перабудзем свой век, колькі нам прызначана, гэты страшэнна кароткі міг, малюпасенечкае звенца ў бясконцым ланцугу жыцця, і ніякага следу не захаваюць па нас бязлітасныя часы. І ці варта так прырастаць да гэтага жыцця, да гэтага нязначнага моманту ў ходзе часаў? (стар. 131-132)
Разважанні аб нязначнасці людскога жыцця былі таксама раптоўна распуджаны чыёюсь рукою, што кінула гэтыя краскі. (стар. 132)
Лабановіч борздзенька кінуўся да форткі. Але там было ўсё ціха. І толькі шумлівая і многагалосая вуліца правіла маладыя гімны гэтаму жыццю. (стар. 133)
Апознены месячык загарэўся залатым пажарам за тым панурым лесам, што стаяў з боку чыгункі, і павольна ўзнімаўся над заспакоенаю зямлёю. Ноч цішэла і глушэла і цяжэй налягала на зямлю. (стар. 133)
Вясна ўступала ў сілу. ... Ажылі балоты. Жаласна застагналі кнігаўкі, цяжка лятаючы над вадою. Высока ў небе звінелі жаваранкі. Абсохшая зямля пачынала іскрыцца зялёным аксамітам кволай пахучай траўкі. (стар. 133)
Дзеці ... з вясёлым дзіцячым гоманам, як пчолкі з вулля, высыпалі з школы на вуліцу, напаўняючы яе звонкімі, шчаслівымі галасамі. (стар. 134)
Гэты так добра знаёмы яму голас прывёў яго ў нейкае трапятанне. (стар. 134)
... ледзь прыметная вясёлая ўсмешка блукала ў яго вачах і на губах. (стар. 135)
- Вы - мая госця і нявольніца. Ніякаму на свеце паляўнічаму не здаралася злавіць такую слаўную сарначку, як мне сёння. (стар. 136)
... сказаў настаўнік і пачуў, як забунтавалася ў ім кроў. (стар. 136)
Цёмна-русыя валасы раскінуліся па плячах пышнымі хвалямі. (стар. 136)
А ён, як бы апалены маланкаю, стаяў на месцы колькі моманту. Потым, як дзікі звер, кінуўся даганяць. (стар. 137)
Унутры ўсё кіпела ад нейкага шчасця і радасці. (стар. 137)
Вясёлы, дружны шум уварваўся ў школу, звонкія, шчаслівыя дзяціныя галасы напоўнілі ўвесь дом. (стар. 137)
Гэта здарэнне, гэты агнявы пацалунак панны Ядвісі напоўніў яго шчасцем, і яму здавалася, што гэтага шчасця стане надоўга. (стар. 138)
... пачуць яе голас, зазірнуць ёй у вочы, каб прачытаць, што робіцца ў яе душы. (стар. 138)
Яе імя гучала ў яго вушах незвычайнаю музыкаю і мела нейкае асаблівае значэнне. (стар. 138)
Жалобна крычалі кнігаўкі, снуючыся над балотамі, над вадою, як бы шукалі вельмі дарагую страту і ніяк не знаходзілі. ..., а далей у балотах, між лесу, пераклікаліся бугаі, бухаючы, як у пустыя кадушкі. Гэта буханне на далёкай адлегласці будзіла лясы, прыдаючы агульнаму настрою Палесся асаблівыя тоны. Сталыя і важныя буслы з незвычайнаю сурёзнасцю хадзілі па краях балота або ляталі да гнёздаў на старых хвоях і папраўлялі свае апушчаныя на зіму палацы. Там і сям на ўскраінах лясоў распускаліся маладыя лісточкі бярэзінак. Жоўтыя пухаўныя каткі звісалі на вербалозінах, купаючыся на сонцы і склікаючы пчолак і чмелікаў. Зялёныя кветачкі павыбіваліся ўжо на свет скрозь сухія выцвіўшыя лісці, і прынадныя пахі разлівала ў паветры маладая чаромха. Адны толькі паважныя дубы, узбагачаныя вопытам жыцця за свой доўгі век, не вельмі спяшаліся расчыняць свае покаўкі і выпускаць адтуль свежую зелень маладых лісточкаў, бо дуб - мудрае дрэва, і не паддаецца ён на зман няпэўнай у пачатку вясны. (стар. 138)
Дзеці рассыпаліся па лесе і агаласілі яго сваім крыкам і шчэбетам. (стар. 139)
... бо пасля Вялікадня парассыпаецеся вы па лясах і палях. (стар. 139)
Прыняўшы па абедзе кнігі ад вучняў і пусціўшы іх на святы, Лабановіч пачуў, як бы яму стала чагось шкада, хоць, праўду сказаць, крыху дакучыла за зіму гэта работа па восем і па дзесяць гадзін у дзень. (стар. 139)
... ў гэты дзень цельшынцы па старому звычаю зносілі свае грахі папу, пасля чаго ўжо рабіліся як бы святыя. Праўда, у Ц