Моўныя сродкі суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа

Дипломная работа - Литература

Другие дипломы по предмету Литература

убъективности и ее выражение в русском языке і інш.) [5], З.К. Цеміргазіна; функцыянальна-стылістычны - даследвалі Ш. Балі, В.В. Вінаградаў (праца Русский язык: Грамматическое учение о слове і інш.) [6], В.М. Целія, Д.М. Шмялёў, Г.А. Вінакур (праца Закономерности стилистического использования языковых единиц і інш.) [7], І.В. Арнольд, І.А. Сцернін, В.І. Шахоўскі, Т.Г. Вінакур; кагніталагічны - А. Артоні, А. Коллінз; тэкставы - М.А. Лукянава (праца Экспрессивная лексика разговорного употребления. Проблема семантики і інш.) [8], М.М. Дзеева; нацыянальна-культурны - А. Вежбіцкая, Ю,Д. Апрэсян, І.М. Гарэлава, Т.В. Пісанава. Ужо гэты, далёка ня поўны пералік лінгвістаў, што вывучалі праблемы ацэнкі і ацэнкавасці, сведчыць пра складанасць і шматграннасць зявы, што мы даследуем.

Апошнімі гадамі ацэнка разглядаецца ня толькі ў традыцыйных аспектах, але і ў святле кагнітыўных ды прагматычных даследванняў, даследванняў у вобласці палявых структураў і г.д., якія ўсе атрымалі шырокую распаўсюджанасць у свеце. Робяцца спробы сістэмнага вывучэння ацэнкавых адзінак, што функцыянуюць у межах дыскурсаў рознага тыпу (працы Т.В. Міхайлавай, Ю.А. Броннікавай, Л.В. Среценскай, О.В. Новікавай, О.І. Рыбальчанка ды некаторых іншых).

Цікавасць да ацэнкавых сродкаў звязаная таксама і з тым, што тыя зяўляюцца добрым матэрыялам для абгрунтавання тэорыі прагматычнага значэння моўных адзінак (гл. у працах Ю.Д. Апрэсяна, М.Д. Аруцюнавай і Т.В. Падучавай, Ю.С. Сцяпанава і інш.) Пры гэтым ацэнкавае значэнне зяўляецца адным з найбольш цяжка ызначальных прагматычных значэнняў, бо характарызуецца змяшчэннем ды накладаннем лексіка-семантычных варыянтаў, складанасцю аксіалагічных сувязяў, актуалізацыяй канататыўных кампанентаў. Адпаведна, вывучэнне ацэнкавых сэнсаў спрыяе фармаванню своеасаблівай прагматычнай кампетэнцыі носьбіта мовы. [9]

Моўнае выражэнне свету эмоцый у мастацкім тэксце зяўляецца дагэтуль галіной мала вывучанай. Нягледзячы на вялікую колькасць работ аб мастацкіх тэкстах, мова многіх літаратурных твораў даследавана недастаткова. Некаторыя аспекты мовы і стылю многіх аўтараў наогул ніколі не даследаваліся. Папаўненне пазначанага прабелу - неабходны этап у вывучэнні не толькі творчасці мноства класікаў, але і ўласна лінгвістычных дысцыплін.

Як вядома, выкарыстанне індывідуальна-аўтарскіх моўных адзінак, словаформаў і варіраванне лексічных кампанентаў у складзе агульнамоўных фразаспалучэнняў дае магчымасць мастаку слова перадаць эмоцыі лірычнага героя і персанажаў вершаў больш вобразна, выразна. У гэтым выпадку эстэтычнаму ўздзеянню спрыяе эфект навізны, нечаканасці. [10]

Ацэнкавая семантыка, чыёй часткай зяўляецца субектыўнай ацэнка, ўяўляе сабой адзін з актуальных аспектаў сучасных лінгвістычных даследванняў, аб чым сведчыць шматлікая літаратура, што зявілася апошнімі дзесяцігоддзямі, дзе ацэнка сталася самастойным абектам вывучэння ў аспекце семантыкі, прагматыкі, тэорыі камунікацыі, кагнітыўных даследванняў мовы (Ю.Д. Апрэсян, Н.Д. Аруцюнава, Т.В. Булыгіна, А. Вежбіцкая, Е.М. Вольф, В.Г. Гак, Т.М. Нікалаева, А.Д. Шмелеў і інш.). [11]

Катэгорыя субектыўнай ацэнкі - гэта семантыка-граматычная катэгорыя, якая выражае ад імя апавядальніка субектыўную ацэнку прадмету, прыкметы прадмету ці прыкметы дзеі ды ўносіць у прадметнае значэнне слова дадатковыя эмацыйна-экспрэсіўныя адценні значэння ласкальнасці, спачування, памяншальнасці, павелічальнасці, грэблівасці, прыніжэння, гіроніі і г.д. [12]

У структуры ацэнкі карэляцыі субект/абект знаходзяцца ў складаным узаемадзеянні. […] Суадносіны субектыўнага і абектыўнага зяўляецца асноўнай праблемай, вакол якой разгортваюцца спрэчкі пра філасофскую сутнасць каштоўнасцяў і пра прыроду ацэнкавых суджэнняў. Гісторыя вывучэння ацэнкі характарызуецца пастаяннай барацьбой двух накірункаў, адно з якіх абапіраецца на ўяўленне, што асноўным у ацэнцы зяўляецца субект у ягоных адносінах да абекту, а іншае лічыць асноўным для ацэнкі якасці абекту […]. Гэтыя накірункі ў асноўным развіваліся ў сферы этычных тэорыяў, аднак многія з іх палажэнняў уяўляюцца сутнаснымі для вывучэння ацэнкі з лінгвістычных пазіцыяў.

Першы накірунак знайшоў сваё найбольш яркае выражэнне ў канцэпцыях эматывізму, дзе ацэнкавыя значэнні разглядаюцца адно як выражэнне эмоцыяў субекту, як адносіны субэекту да абекту […] Зыходзячы з субектыўнасці ацэнкі, прыхільнікі эматывізму лічаць, што ацэнку нельга разглядаць ані як праўдзівую, ані як непраўдзівую, бо тая ня можа быць верыфікаванаю. […] Супрацьлеглы накірунак абапіраецца на ідэю, што ацэнкавыя значэнні трэба разглядаць, як прыналежныя да абектаў, і такім чынам тыя ўяўляюць сабой не адносіны, але ўласцівасці (натуралізм). Як лічылі прадстаўнікі скрайняй з плыняў, што належаць да гэтага накірунку (інтуіцыянізм), ацэнкавыя якасці, у тым ліку маральныя, зяўляюцца абектыўнай рэчаіснасцю […] Узаемадзеянне субекта ацэнкі з яе абектам ляжыць у аснове класіфікацыі прыватнаацэнкавых значэнняў, прапанаванай М.Д. Аруцюнавай. Як падкрэслівае М.Д. Аруцюнава, оценка создает совершенно особую, отличную от природной, таксономию объектов и событий [Аруцюнава 1984]. Сярод прыватнаацэнкавых значэнняў выдзяляюцца тры групы, якія уключаюць сем разрадаў.

Першая група - гэта сенсарныя ацэнкі, яны падзяляюцца на: 1) сенсарна-смакавыя, ці геданістычныя, ацэнкі - тое, што падабаецца […] і 2) псіхалагічныя, сярод якіх адрозніваюцца: а) інтэлектуальныя ацэнкі […] і б) эмацыйныя […].

Другая група - гэта сублімаваныя, ці абсалютныя ацэнкі: 1) эст