Моўныя сродкі суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа

Дипломная работа - Литература

Другие дипломы по предмету Литература

? маўлення.

Эмфатычны націск Эмфатычны націск (ці даўжыня), што здзяйсняецца праз даўгое вымаўленне галоснага або зычнага, ці тое высоўвае ды ўзмацняе эмацыйны бок слова, ці тое выражае эфектыўны стан таго, хто кажа.

Канешне, цікавыя і такія выпадкі выкарыстання эмфазы, што ужо мае сімвалічнае значэнне ў самой мове, яна ўзмацняе рэалістычнасць мастацкага тэксту, дазваляючы ў нейкай ступені чуць, а таму і лепей адчуваць усхваляванасць гаворкі персанажаў, тое ці іншае іх стаўленне да суразмоўцаў. Большую цікавасць прадстаўляюць прыклады ўскладаненага выкарыстання гэтага фанетычнага сродку выразнасці. Эмфатычны націск можа чуцца і ўва ўнутранай гаворцы, ў неагучаных ці нават ненапісаных рэпліках. [14, 23]

Лагічны націск. У мастацкіх тэкстах нязрэдку адзначаецца лагічны націск. Праз яго гэтак ці йначай можа вызначацца камунікатыўны сэнс выказвання, што час ад часу звязваецца са значнай ідэалагічнай нагрузкай. […] Выкарыстанне лагічнага націску заўжды звязанае з асаблівай экспрэсіяй, што складае яго другую функцыю, асабліва дзейсную ў мастацкім слове. Словы, што выдзяляюцца лагічным націскам, канешне выконваюць функцыю паведамлення, але іх выразнасць у такім выпадку значна ўзмацняецца. [14, 26]

Слоўны націск. Пазначацца праз знак акцэнту ў мастацкіх тэкстах могуць як выпадкі вернага, гэтак і выпадкі нелітаратурнага націску.

Пазначэнне правільнага націску служыць перш за ўсё камунікацыйным задачам - дзеля папярэджання няправільнага прачытання амографаў - і ў такіх ужываннях звычайна не звязанае з эстэтычнай функцыяй мовы. Аднак магчымае і мэтанакіраванае сутыкненне словаў і іх формаў, што адрозніваюцца праз націск. […] Значна часцей выкарыстоўваюцца рознага роду адхіленні ад літаратурнай нормы, напрыклад, дыялектны націск. [14, 31]

Мелодыка і паўзацыя. Інтанацыйна-меладычны бок мовы як адзін з ягоных фанетычных сродкаў, што зяўляюцца найбольш простым і непасрэдным выражэннем адносінаў да прадмету паведамлення, - сутнасны чыннік стварэння экспрэсіі ня толькі вершаванага, але і празаічнага мастацкага слова, аднак узнаўленне рытмамелодыкі, асабліва ў прозе, цяжкае.

У нейкай ступені мелодыка і паўзацыя перадаюцца у пісанні праз пунктуацыю якая, як вядома, адлюстроўвае сінтаксічны, рытмамеладычны падзел мовы. Пры тым звычайныя, у межах усталяваных правілаў, выпадкі ўжывання знакаў прыпынку служаць у літаратурным творы дзеля інтэлектуальна-лагічных і эмацыйных мэтаў, выражаючы сэнсавыя адносіны між частак выказвання, непасрэдна адлюстроўваючы пачуцці.

У плане лінгвістычнай паэтыкі асаблівую цікавасць уяўляюць выпадкі індывідуальна-аўтарскага выкарыстання пунктуацыйных знакаў, у першую чаргу тых, чыё ўжыванне звязанае з выражэннем значнай экспрэсіі.

У мастацкіх тэкстах часта ўжываецца шматкропе, што служыць у пісанні ня толькі для пазначэння няскончанасці выказвання, як тое рэгламентуецца ў сучасных пунктуацыйных правілах, але і для ўказання на шматзначнае разважанне і моцнае пачуццё, узбуджанасць, усхваляванасць персанажаў […] Часам можам назіраць беспаўзную мову, вызваную захопленасцю чалавека, ці беспаўзнасць, што абумоўленая праз усхваляванасць персанажа […] Адсутнасць знакаў прыпынку можа і ня быць звязанаю з рытмамеладычным бокам мовы, а папросту паказваць на недахоп пісьменнасці персанажа, і на прэтэцыёзную манернасць вельмі адукаванага чалавека. [14, 34]

Гукападражанні. Гукападражанні як чыннік мастацкай мовы абумоўлены фанетыкай, паколькі яны здзяйсняюцца ейнымі сродкамі - гукамі чалавечай мовы, што пісьменнік дапасоўвае для імітавання нечленападзельных гучанняў: ці такіх стыхійных праяваў прыроды і вынікаў дзейнасці людзей, як пярун, стрэлы і да т.п., ці гукаў, што выяўляюцца праз жывых істотаў, - жывёлаў ці нават людзей (калі гэтыя гукі мімавольныя ці семантычна імі не асэнсаваныя). Сутнасць гукападражанняў складаецца менавіта з гучанняў, што аказваюцца тут і формай і зместам словаў, што датычацца і да традыцыйна ўжываемых у мове адзінак, і да адзінак, што ствараюцца ў кожным дакладным выпадку.

Ды проста тыя, што ўводзяцца ў слоўную тканіну твору яны ўзмацняюць ягоную рэалістычнасць, даючы вядомую магчымасць чытачу ня толькі ўяўляць, але як бы і чуць выяўляемае. Асабліва часта назіраецца ў літаратуры імітацыя гукаў жывой і нежывой прыроды [14, 23]

Анатама-фізіялагічныя і сітуацыйныя недахопы мовы. У арсенале гукавых сродкаў экспрэсіі знаходзяцца і недахопы мовы, што звязаныя з анатамічнымі ці фізіялагічнымі анамаліямі моўнага апарату таго, хто кажа, а таксама розныя памылкі, абмоўкі ды незвычайныя гучанні больш ці менш прыватнага характару, што вызываюцца якімісь перашкодамі, спецыфічнымі ўмовамі маўлення.

Да праяўленняў анатама-фізіялагічных недахопаў мовы адносяцца фіксаваныя пры пісанні ўзроставыя асаблівасці вымаўлення дзяцей, а таксама шапялявасць, заіканне, картавасць дарослых […] Гэткія недахопы мовы (у прыватнасці картавасць) могуць быць штучнымі, тады выразныя магчымасці мовы павялічваюцца. […] Увогуле ўзнаўленне недахопаў мовы, што звычайна характарызуюць выключна асабістыя, ці больш-менш выпадковыя ўласцівасці і станы суразмоўнікаў, не нясе на сабе значнай эстэтычный нагрузкі. Аднак некаторыя дастаткова арыгінальныя выпадкі іх выкарыстання вызываюць пэўную цікавасць. [14, 37]

 

1.1 Фанетычныя сродкі ў аповесці Дрыгва

 

Нумарацыя старонак паводле Колас Я. Дрыгва: аповесць, паэма, апавяданні: Для сярэд. шк. узросту / Уклад. М. Зелянкова;