Моўныя сродкі суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа
Дипломная работа - Литература
Другие дипломы по предмету Литература
? і ўсё жыццё яе, нецікавыя, як і яе доля. ...і толькі прусакі шалпочуцца ў шчылінах, ... яны тут жывуць і жывяцца ад яе жыцця. (стар. 164)
Зноў пазірае на гэтыя цёмныя вокны. І месячык адышоўся ад іх, бо яны мёртвыя і іх не ажывіш. Не ажывіш, бо душа выйшла з гэтага дома. ... Няхай бы ён ужо і не прыязджаў сюды і не даваў бы жыцця гэтым вокнам. А яны ажывуць. Яны зноў ажывуць! Яна будзе з ім жыць, будзе жыць і з тым, хто сядзеў унь там і праводзіў рукою па сваіх цёмных, маладых вусіках.
Але сэрца ёй кажа: Я хачу яшчэ болей гэтага шчасця! Я хачу выпіць яго ўсё, усё, да самага дна! Не, няхай яно будзе лепш недапітым, бо, можа, на дне яго наліта атрута. Так лепей! - гаворыць Ядвіся да свайго сэрца, ды яно ніяк не згаджаецца з ёю. Яна хоча думаць аб іншым: аб дарозе, аб тым невядомым, што на гэтай дарозе яе напаткае. А ўдумныя, добрыя вочы пазіраюць на яе, як бы просяць, каб аб іх, толькі аб іх думала яна. І сэрца ёй зноў кажа: Нашто ты лгала яму?..
Малады месячык схіліўся над ветракамі. Яго ўжо не цікавіць гэта дзяўчына і гэтыя вокны, якія імкнуўся ён ажывіць. Ён яшчэ не акрэп. Яго цягне край зямлі, няясны і мілы. Ідзе ён туды адпачыць, каб набрацца новых сіл на заўтрашнюю ноч. І ён ажывіць гэтыя вокны. (стар. 165)
Нявідная рука поўначы ціха праводзіць граніцы між ноччу і днём, і ў вечнасць адходзіць гэты вечар Ядвісі. (стар. 165)
Ціхая ноч ляжала над Палессем. (стар. 165)
Аднатонную песню вялі колы вагонаў. Бясконцы рой залатых іскраў выпускаў паравоз, агністаю паласою вызначаючы сабе дарогу. Ціха гулі і судрыгаліся балоты побач чыгункі, дзе бегла машына. Раскаціста і гучна грымелі салаўі: звону іх песень не маглі заглушыць грук і шум вагонных колаў. Месцамі ўзнімаўся белаваты туман і нерухома звісаў над маладымі асокамі і цёмнымі абрысамі разложыстых купчастых лазнякоў. І калі спынялася машына на станцыях і паўстанках і заціхаў шум поезда, з балот даносіліся хвалі незвычайна мяккіх зыкаў крахтання жаб. Нейкі невыразна маркотны і разам з тым прыемны гоман стаяў над балотамі, як бы яны апавядалі гэтай ціхай ночцы і гэтым людзям, што не спалі, адвечную скаргу сваю і смутак свой...
Пачынае развіднівацца, разам з гэтым абуджаецца Палессе. Далёка ў лесе такуе цецярук, як бы нехта багамольны чытае там малітвы. Яшчэ больш гучна, яшчэ з большым натхненнем правяць салаўі раннія літанні. Як падзяку небу, як дым пахучай смалы, узносяць угару балоты свае туманы, і, здавалася, адпраўляюць набажэнства гэтыя лясы, ахінуўшыся тонкімі тканкамі пары. Усход святлее, ціха грае і пераліваецца гэта ясната, залатая багра - шчаслівы ўсмех дня, - каб дыяментамі разбіцца на свежых маладых лісціках, на чысцюткіх кроплях расы і запаліць іх бляскам найдарожшых каменняў. (стар. 165-166)
Дзесь уперадзе пагруквае, як бы пасмейваецца і перамаўляецца з рэйкамі дрызіна, і гэты вясёлы смех адбіваюць сцены лесу, што стаіць побач чыгункі. ... Збоку дзесь голасна і музычна выводзіць трэлі пастухова труба; балоты падхватваюць голас трубы, нясуць яго далёка па краях лесу і кідаюць невядома дзе. Залаты пажар сонца залівае верхавіны лесу. (стар. 166)
Чым бліжэй ён да яе, тым з большаю сілаю ажываюць у ім пачуцці, тым жывей устае прад ім гэта слаўная дзяўчына. Ён падымаецца, ідзе далей. (стар. 166)
... а за сялом, нерухома падняўшы крыллі, стаяць два ветракі, захоўваючы ўсё той жа выраз здзіўлення. (стар. 166)
...вы былі тою яснаю, чыстаю зоркаю, якая свяціла мне ў гэтай цемры жыцця, радавала мяне і ўхіляла ад рознага бруду, і калі ў мяне захавалася жывая іскра, то толькі дзякуючы вам... (стар. 168) [19]
Вывад па раздзеле
Аналіз лексіка-семантычных сродкаў у творах Якуба Коласа Дрыгва, На ростанях, На прасторах жыцця паказвае, што для мастацкай мовы пісьменніка метафары зяўляюцца найбольш характэрным сродкам выражэння субектыўнай ацэнкі, беручы на сябе амаль 90 працэнтаў ад усіх выяўленых у згаданых творах сродкаў.
моўны субектыўны сродка колас
Раздзел 3. Фразеалагічныя сродкі выражэння субектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа
Фразеалагізм - устойлівае словазлучэнне, чыё значэнне не выводзіцца са значэнняў ягоных складнікаў. [21]
Літаратурны матэрыял дазваляе выдзеліць тры прыёмы выкарыстання фразеалагізмаў: уводзіны іх у кантэкст без зменаў значэння і складу, сэнсавае пераўтварэнне і пераўтварэнне складу.
Выкарыстанне нязмененых фразеалагізмаў. Фразеалагізмы нярэдка ў мастацкім тэксце апынаюцца сродкамі ня толькі называння, але і эмацыйнай характарыстыкі зяваў і персанажаў. […] Магчымыя некаторыя ўскладненні ў прынцыпе прамога, семантычна і структурна ня змененага выкарыстання ўстойлівых выразаў.
У ліку прыватных праяваў экспрэсіі лексічных адзінак знаходзяцца і выпадкі аказіянальных значэнняў і аказіянальнай аманіміі, што ўзнікае ў выніку пераасэнсавання словаў - наўмыснага ці ненаўмыснага, з няведання.
Да ліку параўнальна рэдкіх, але дастаткова яскравых і псіхалагічна звычайна цікава нагружаных спосабаў стварэння экспрэсіі адносяцца і выпадкі субектыўнага ўспрыняцця і асэнсавання словаў праз персанажаў і аўтара-апавядальніка. [14, 65-66]
Сэнсавае абыгрыванне фразеалагізмаў. У вобласці сэнсавага абыгрывання ўстойлівых выразаў выдзялюцца два накірункі: метафарызацыя фразеалагізмаў і міжузроўневая аманімія свабодных і ўстойлівых спалучэнняў словаў. [22]
Метафарызацыя фразеалагізмаў, што паўстае ў выніку нязвыклых для іх сувязяў са словамі асноўнага кантэксту, семантычна ў прынцыпе не адрозніваецца ад лексічнай; […] У мастацкай мове