Моўныя сродкі суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа

Дипломная работа - Литература

Другие дипломы по предмету Литература

эксту, але папросту мог ужываць цікавыя каларытныя словы дзеля ўзбагачэння мовы.

Разам з тым, напрылад у аповесці Дрыгва аўтар наўмысна ўжывае лексіку дзеля падкрэслення лінгвістычнай, а як вынік і прычыну для чаго і сутнаснай дыстанцыі паміж дзеючымі асобамі, якіх супрацьпастаўляе адна адной: - А ты не кламеш? - зноў запытаў жалнер. ... Бабка не зразумела і маўчала. (тут праз спецыфічнае польскае вымаўленне аўтар імкнецца паказаць дыстанцыю паміж карэнным беларускім насельніцтвам і прыйшлымі польскімі людзьмі, у прадапошнім прыкладзе аўтар нават дадае, што беларуская жанчына не зразумела сэнсу сказанага палякам ды змаўчала на адказ, праз гэта адчуванне дыстанцыі пашыраецца яшчэ больш - Дрыгва)

Агулам, мелодыка і паўзацыя сустракаецца ў коласаўскай мастацкай мове досыць часта.

Суфікс субектыўнай ацэнкі ў творах Якуба Коласа сустракаецца нярэдка і амаль заўжды пазначае станоўчае стаўленне, замілаванне і/або размову бліхкіх людзей, абяднаных сваяцкімі і сяброўскімі стасункамі:

 

... Мая дачушка; Называй мяне дзедушка... (На прасторах жыцця)

 

Або пазначае местачковасць сваяцкасць абстаноўкі:

 

... у куточку на школьным двары,...; На цвінтарыку духавенства прыпыняецца ... (На ростанях)

 

Агулам, суфікс субектыўнай ацэнкі распаўсюджаны, аде не дамінантны сродак у коласаўскай мастацкай мове.

Прэцэдэнтнае імя ў творах Якуба Коласа сустракаецца скрайне рэдка, пазначае адмысловыя тыпажы дзеючых асобаў:

 

поп Пражорыч і двудушнік Сухавараў (На ростанях), падпольшчык Нявідны, даносчык Крук, кат Адольф (Дрыгва)

 

Разам з усім вышэйпералічаным варта адзначыць, што такі сродак мастацкай выразнасці, як прэцэдэнтнае імя - неўласцівы для творчасці пісьменніка, да яго той звяртаецца скрайне рэдка.

Імянное спалучэнне ў творах Якуба Коласа сустракаецца, хоць і рэдка, узбагачае мастацкі вобраз:

 

... над круглымі купамі-шапкамі кучаравай лазы ... над бародаўкамі-купінамі (Дрыгва)

 

Варта адзначыць, што такі сродак мастацкай выразнасці, як эпітэты - неўласцівы для творчасці пісьменніка, які больш ахвотна карыстаецца з метафарызацыі.

 

6.5. Сінтаксічныя сродкі

 

Трэба сказаць, што сінтаксічныя выразныя сродкі - не зяўляюцца тыповымі для мастацкай мовы Якуба Коласа, ня знойдзем мы ў яго эліптычнай мовы, сегментацыі і інш. Разам з тым, вельмі рэдка, але ўсё ж сустракаюцца ў яго аказіянальнае кіраванне, парцэляцыя, семантычнае ўжыванне аднародныхсленаў (звядзенне ў шэраг сінтаксічна аднародных членаў сказу рознапланавых словаў), устаўныя канструкцыі, семантычны словапарадак (палярнае супрацьпастаўленне па словапарадку выразаў, што складаюцца з адных і тых жа словаў, калі з іхным перамяшчэннем звязаны розны змест).

Парцэляцыя ў творах Якуба Коласа пазначае экспрэсіўную гаворку, ў якой прычынай прапускання словаў ёсць альбо хуткае вымаўленне, альбо вымаўленне надта ціхае, напаўшэптам.

Семантычны словапарадак ў творах Якуба Коласа пазначае экспрэсію развіцця сюжэту, своеасаблівы рэфрэн.

Такія сродкі, як Кіраванне, Семантычнае ўжыванне аднародных членаў сказу і Ўстаўныя канструкцыі ў творах Якуба Коласа, там дзе яны выяўленыя, хутчэй удакладнялі метафарычнасць мастацкага апісання, уносілі ў яго новыя ноткі і адценні, чым служылі сродкам выражэння субектыўнай ацэнкі.

Аўтарскі стыль пісьменніка вызначаецца выкарыстаннем розных сродкаў субектыўнай ацэнкі і мастацкай выразнасці, хоць відавочна, што гэтага класік дасягае пераважна праз выбудоўванне сюжэтнай лініі апавядання. Разам з тым можна адзначыць, што, да прыкладу, метафары адыгрываюць вялікую ролю ў пісьменніка дзеля дасягнення мастацкай выразнасці тэксту; наступнымі па значнасці пасля метафараў ў Якуба Коласа ідуць фразеалагізмы і словаўтваральныя сродкі, перадусім аказіяналізмы, і суфіксальныя сродкі, менш ужывальныя ў Коласа фанетычныя сродкі і сітаксічныя сродкі, апошнія амаль не сустракаюцца ў пісьменніка.

Дадатковага вывучэння і асэнсавання патрабуе выяўлены ў аповесці Дрыгва выпадак выкарыстання ў прозе непразаічнага сродку, які завецца Рэфрэн і выкарыстоўваецца ў паэтычнай творчасці: ... як уразілі яго простыя, звычайныя словы...: Ідзі, Ідзі прэч, каб цябе не бачылі мае вочы! і яго апошняе слова: Жыві!. […] Ідзі! Ідзі прэч! […] што ў апошняе слова: Жыві!. […] Ідзі! Ідзі прэч! Пустэча і адзінота агарнулі Саўку […] Ідзі, ідзі прэч! - стаялі ў вушах гэтыя словы і гналі яго. […] Ідзі, ідзі прэч! [9, 166-167]

Колас, як ня толькі празаік, але і паэт, верагодна, з дапамогай рэфрэна інтэрпрэтаваў празаічны тэкст як паэтычны твор; з гэтага гледзішча, коласаўскі рэфрэн можна ўмоўна супаставіць са сродкамі мелодыкі і паўзацыі, але па сутнасці ён такім не зяўляецца, але выступае самастойным сродкам выражэння субектыўнай ацэнкі аўтара і сродкам павелічэння экспрэсіўнасці мастацкай мовы.

Літаратура:

 

1. Ивин, A.A. Основания логики оценок / А.А. Ивин. - М.: Из-во МГУ, 1970. - 230 с.

. Арутюнова, Н.Д. Типы языковых знаний. Оценка. Событие. Факт, 1988.

3. Вольф, Е.М. Функциональная семантика оценки / Е.М. Вольф. - М.: Наука, 1985. - 256 с.

. Маркелова, Т.В. Семантика и прагматика средств выражения в русском языке // Филолог. науки, 1985.

5. Кимик, В.В. Категория субъективности и ее выражение в русском языке, 1990

6. Виноградов В.В. Русский язык: Грамматическое учение о слове: учеб. пособие для вузов / В.В. Виноградов. - 3-е изд., испр. - М.: Высш. шк., 1986. - 640 с.

. Винокур Г.