Моўныя сродкі суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа

Дипломная работа - Литература

Другие дипломы по предмету Литература

выя, якія ў мове звычайна не злучаюцца, але назіраюцца ў мастацкай гутарцы.

Несумяшчальнасць выражаных праз слов паняткаў прыпускае аднясенне такіх злучэнняў словаў да ліку лексіка-семантычных сродкаў экспрэсіі. Аднак нам прадстаўляецца важным, што ў гэтых выпадках перш за ўсё ўспрымаецца граматычная нязвыкласць. [14, 110]

Устаўныя канструкцыі. У працах па лінгвастылістыцы звярталася ўвага на выразнае выкарыстанне устаўных канструкцыяў у творах […] Граматычныя (і адпаведна - сэнсавыя) сувязі сінтаксічных адзінак з членамі асноўнага кантэксту пры такім ужыванні не знікаюць, але несумненна аслабляюцца, і яны сумяшчаюць у сабе ўласцівасці частак сказу і сказаў, з аднаго боку, і ўстаўных выразаў, - з другога.

Датычна сутнасці такіх адзінак маюцца розныя пункты гледжання. У акадэмічнай граматыцы, напрыклад, усе яны разглядаюцца як устаўныя [28], у той час, як А.М. Гвоздзеў схіляецца да таго, што тыя з іх, якія звязваюцца з кантэкстам праз падпарадкавальныя злучнікі, толькі набліжаюцца да ўстаўных сказаў, застаючыся ўсё ж сказамі дадатковымі [29]. Несумненна характэрнае для ўсіх (розных па структуры - часткі сказу і сказы) разглядаемых адзінак інтанацыйна выражанае значэнне дадатковай заўвагі, што абядноўвае ўсіх іх з уласна ўстаўнымі канструкцыямі, дазваляе лічыць, прынамсі, датычна мастацкай мовы, першы з вышэйпрыведзеных пунктаў гледжання больш апраўданым; пры тым нельга не ўлічваць і пунктуацыйнага боку справы, сутнаснага для мастацкага, пісана-назіральнага тэксту - дастаткова паслядоўнага ўжывання дужак, што звычайна выкарыстоўваюцца для выдзялення ўстаўных канструкцыяў. [14, 113-114]

Эліпсіс. Эліпсіс - выразны сродак мастацкай мовы, які з дапамогай розных спосабаў і формаў выражае экспрэсію мастацкага слова - самастойнае ўжыванне прыназоўнікаў па-за яўнай і простай сувяззю са склонавымі формамі назваў прадметаў ці асобаў, што складае фігуру змаўчання ў тым яе выглядзе, калі выказванне абрываецца на прыназоўніку, назоўнік, да якога павінны адносіцца прыназоўнік - адсутнічае, а чытыч можа адно здагадвацца пра тое, што засталося надасказаным. Таксама магчымае такое выкарыстанне прыназоўнікаў у супастаўленні з іншымі, дзе эліптычнае ўжыванне прыназоўнікаў высвятляецца праз паралельнае іх звычайнае ўжыване. [14, 117]

Агульнамоўнай асновай для такіх індывідуальных ужыванняў прыназоўнікаў, верагодна, зяўляецца дастаткова шырокавядомае ў размоўнай гутарцы ўжыванне іх у прыслоўным значэнні, што адзначаецца і ў тлумачальных слоўніках. Р.А.Будагоў, разглядаючы падобнае ўжыванне прыназоўніка без у размоўнай гутарцы, лічыць, што ў пісьмовым стылі яно цалкам немагчымае. [30] Аднак, як паказваюць прыклады, такое ўжыванне прыназоўнікаў у мастацкай мове ня толькі магчымае, але і мае некаторую распаўсюджанасць.

Парцэляцыя. Парцэляцыя - інтанацыйнае і пунктуацыйнае расчляненне сказу на часткі, пераважна на словы. […] Сдужыць гэты прыём для ўзмацнення напружанасці мовы, ступень праяўлення якой можа быць рознаю - ад стрыманай да вельмі значнай […] парцэляцыя ў злучэнні з нагнятннем кароткіх, пераважна аднатыповых, пытальных і клічных сказаў стварае значны дынамізм думкі-мовы […] Да парцэляцыі можна аднесці і ўзнаўленне спецыфікі мовы малаадукаванага чалавека, які недастаткова добра завучыў тэкст. [14, 119]

Семантычны словапарадак. Семантычны словапарадак - прыём палярнага супрацьпастаўлення па словапарадку выразаў, што складаюцца з адных і тых жа словаў, калі з іх перамяшчэннем звязаны розны змест з вобласці экспрэсіўнага выкарыстання словаразмяшчэння. Прыём гэты можа рэалізоўвацца як на ўзроўні словазлучэнняў, гэтак і на ўзроўні сказаў.

 

5.1 Сінтаксічныя сродкі ў аповесці Дрыгва

 

Нумарацыя старонак паводле Колас Я. Дрыгва: аповесць, паэма, апавяданні: Для сярэд. шк. узросту / Уклад. М. Зелянкова; Маст. Г. Шапялевіч. - Мн.: Юнацтва, 1990.

Кіраванне:

 

... не так знадворным выглядам, як адзіноцтвам (стар. 4)

Ваяводствы, староствы, павятовыя камісаржы, войты, пастарункі ... (стар. 17)

 

Парцэляцыя:

 

Ходзяць такія чуткі... Напэўна, ёсць... Кажуць, і кулямёты прыхаваныя ёсць... (стар. 42)

Дык у трэці дзень у змярканні... Доўгі Брод. Вые воўк. (стар. 44)

Людзі? Талаш і Рыль? Тфу, твае людзі! ... Волі захацелі? Якой волі? Свавольства? Блазенства? Грабежніцтва! (стар. 91)

 

Устаўныя канструкцыі:

 

... будзь на Доўгім Бродзе і чакай, покі не завые воўк: гэта буду выць я (дзед Талаш умеў вельмі добра выць па-воўчы). (стар. 43) [17]

 

5.2 Сінтаксічныя сродкі ў аповесці На прасторах жыцця:

 

Нумарацыя старонак паводле Колас Я. На прасторах жыцця: аповесць, апавяданні. - Мн.: Юнацтва, 1986.

 

Устаўныя канструкцыі:

 

Сцёпка падняўся на ногі, закінуў зноў торбачку за плечы (а яна цяпер палягчэла трохі), выйшаў на чыгунку ... (стар. 217-218) [18]

 

5.3 Сінтаксічныя сродкі ў трылогіі На ростанях

 

Нумарацыя старонак паводле Колас Я. На ростанях. трылогія. - Мн.: Дзярж. вуч.-пед. выд-ва МінАсветы БССР, 1958.

 

Семантычны слова парадак:

 

... паўстала вельмі важнае пытанне аб тым, ... І паўстала гэтае пытанне, ... (стар. 43)

 

Семантычнае ўжыванне аднародных членаў сказу:

... старога месца і старога прыяцеля, - ... (стар. 76) [19]

 

Вывад па раздзеле

Аналіз сінтаксічных сродкаў у творах Якуба Коласа Дрыгва, На ростанях, На прасторах жыцця паказвае, што для мастацкай мовы пісьменніка сінтаксічны