Моўныя сродкі суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа
Дипломная работа - Литература
Другие дипломы по предмету Литература
а на вока. (стар. 143)
Але дзед Мікіта, той самы дзед, што з жарнавікамі танцаваў, ... (стар. 144)
Ці ты яго хвалі, ці не хвалі, а на чай нас усё роўна не пакліча! (стар. 144)
- Дзе там у чорта? Няма! (стар. 154)
Прафесар велькіх букваў! (стар. 145)
Ой, паночку, за што вы на мяне ўгневаліся? З раю ў пекла цягнуцца? - скардзіўся Лабановіч, гледзячы на паненак. (стар. 147)
Гарэлка ўрэшце страціла над ім сваю сілу, ён піў ужо сам і падліваў другім. (стар. 148)
Вы - той напітак, які пюць толькі багі. (стар. 149)
Яны з настаўнікам падселі да стала і пачалі зноў піць, як бы гарэлкі ў вочы не бачылі. (стар. 149)
- Што вы сёння нешта не ў гуморы? (стар. 152)
...усё казала за тое, што Грынько жыў панам. (стар. 155)
Толькі не трэба труса задаваць: глядзі смела, кажы адважна, рэж з-за пляча - храбрасць гарады бярэ! (стар. 156)
Вучні ж адчувалі сябе мала чым лепей за тых цялят, якіх загналі на разніцу. (стар. 159)
Так, бабка, на пары сваіх прыехаў. (стар. 166) [19]
Вывад па раздзеле
Аналіз фразеалагічных сродкаў у творах Якуба Коласа Дрыгва, На ростанях, На прасторах жыцця паказвае, што для мастацкай мовы пісьменніка фразеалагізмы характэрныя ў вялікай ступені саступаючы па частаце ўжывання адно лексіка-семантычным (метафарам).
Раздзел 4. Словаўтваральныя сродкі выражэння субектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа
Словаўтваральныя сродкі выражэння субектыўнай ацэнкі - асноўны ў мастацкай мове спосаб выразнага выкарыстання словаўтварэння праз стварэнне пісьменнікамі індывідуальна-аўтарскіх неалагізмаў, паколькі тыя экспрэсіўныя, у адрозненне ад кананічных словаў, экспрэсіўнасць якіх неабавязковая. [23] Дасціпнае іх выкарыстанне ў тэкстах, якое не ператвараецца ў самамэту ўхвалялася філолагамі: Л.А. Булахоўскі, напрыклад, пісаў, што такія словы, ужытыя на сваім месцы, узбагачаюць мастацкую мову і апраўдваюць сваё нараджэнне і існаванне. [24]
Цікавыя новаўтварэнні з выразным для ўспрыняцця экспрэсіўна-эмацыйным зместам […] Абектам аналізу […] зяўляюцца стылістычныя неалагізмы [25], у тым ліку - лексічныя аказіяналізмы і патэнцыйныя словы [26]. […] Стварэнне індывідуальна-аўтарскіх неалагізмаў у мастацкай літаратуры здзяйсняецца з дапамогаю ўсіх спосабаў словаўтварэння, што характэрныя […], - марфалагічнага, лексіка-семантычнага, марфолага-сінтаксічнага і лексіка-сінтаксічнага. […] Асаблівую групу складаных словаў, што назіраюцца пераважна ў асобных аўтараў, складаюць імянныя злучэнні, у чыім складзе маецца дадатак.
З афіксальных неалагізмаў часцей за іншыя назіраюцца суфіксальныя. Суфіксы розныхгрупаў (са значэннем асобы, субектыўнай адзнакі і інш.) у спалучэнні з вытворчымі словамі зключаюць у сабе дастатковую інфармацыю камунікацыйнага і эстэтычнага храктару, што дазваляе шырока выкарыстоўваць суфіксальныя ўтварэнні ў экспрэсіўных мэтах. [14, 76]
4.1 Словаўтваральныя сродкі ў аповесці Дрыгва
Нумарацыя старонак паводле Колас Я. Дрыгва: аповесць, паэма, апавяданні: Для сярэд. шк. узросту / Уклад. М. Зелянкова; Маст. Г. Шапялевіч. - Мн.: Юнацтва, 1990.
Прэцэдэнтнае імя:
Маю і прозвішча, як і ўсякі чалавек, але яно мне непатрэбна тут. А калі хочаце зваць мяне, то завіце Нявідны. ... Справа ў тым, што я вяду патаемную, або, як гаворыцца, падпольную, работу... (стар. 58)
... пра даносчыка Марціна Крука. (стар. 112)
... Калі ён ачнуўся, то ўбачыў, што ляжыць на падлозе, а каля яго стаіць страшны Адольф, ... ён думаў, што цяпер яму павераць, але рыжы зноў назваў страшнае імя... (стар. 143)
Імянное спалучэнне:
... над круглымі купамі-шапкамі кучаравай лазы (стар. 5)
... над бародаўкамі-купінамі (стар. 5)
... чайкі-душагубкі (стар. 5)
... плёскаюцца самы, узнімаючы срэбныя кругі-абручы (стар. 5)
... пасля кожнага ўзмаху вясла кружацца віркі-леечкі (стар. 23)
хоць з дзесятак смелых ахвотнікаў-чырвонаармейцаў (стар. 44)
рукою здольнага майстра, стажка-мурашніка, ... (стар. 45)
Казак-хлопец! (стар. 78) [17]
4.2 Словаўтваральныя сродкі ў аповесці На прасторах жыцця
Нумарацыя старонак паводле Колас Я. На прасторах жыцця: аповесць, апавяданні. - Мн.: Юнацтва, 1986.
Суфіксы субектыўнай ацэнкі якія выражаюць станоўчую ацэначнасць ў назоўніках
) -ушк-, -юшк- выражаюць памяншальна-ласкальныя адценні
Мая дачушка (63)
Называй мяне дзедушка (52)
) -ік-, -ык- (брацік, коцік); выражаюць ласкальнасць, павагу, памяншальнасць:
Свайго дворыка (7)
Запрог бацька коніка (17)
З мілым тварыкам (20)
Змясціла свае вершыкі (20)
Сто вёрст з хвосцікам (34)
Новыя мосцікі (43)
Прыбраныя мэндлікі (43)
Не хачу за гаспадарыка (79)
Падай камісарыка (79)
) -інк- (галінка, трасцінка); выражае пяшчоту, ласкальнасць:
Кошачку з белаю грудзінкаю (17)
Мясцінка знайшлася (45)
Чарнеліся лапінкі (53)
Ведае такую мясцінку (61)
) -ок-, -оўк- (браток, ваўчок, бачок); нясе адценне ласкальнасці.
Таксама суфікс-ок-, -оўк- выражае малыя памеры:
Яе русавая галоўка (20)
) -ічк-, -ечк-, -ц- (вадзічка, крынічка, паленца); несе адцеене пяшчоты, ласкальнасці, малых памераў:
Назаўтра ранічкаю (9)
Прагрэтае акенечка (22)
Стук у акенца (22)
За пярылца бярэцца (68)
Адным звенцам (82)
) -очк-, -ачк-, -к-, -ачц- Гэтыя суфіксы, як правіла, маюць значэнне ласкальнасці і пяшчоты :
Дванаццаць гадкоў (7)
Адну рысачку