Моўныя сродкі суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа
Дипломная работа - Литература
Другие дипломы по предмету Литература
нежным фоне. За вёскаю выступаў хмыз журботнымі постацямі аголеных кустоў, а за хмызам сінела сцяна высокага лесу. (стар. 84)
Паны твае ў паветры целяпаюцца. Яна так жа могуць пакаціцца назад, як і прыкаціліся. (стар. 91)
... але гутарка лілася безупынным зацяжным восеньскім дожджыкам. ... А гутарка між жанок - вір слоў, бясконцы паток іх. (стар. 93)
... стаяў мураваны белы палац, высока ўзняўшы над садам сваю чатырохкантовую вежу... Горда і пыхліва выступаў ён з цэлага лесу купчастых дрэваў... У самым палацы, ... сабраны дабро і раскоша, скрозь якія прабіваліся людскія слёзы, гора і пакута. (стар. 98)
З гэтых палацаў разыходзіліся ніці нянавісці і злобы ... у гэтых палацах завязваліся вузлы змагання супраць новых асноў жыцця... (стар. 98)
Саўка акінуў поглядам сваіх мыслей увесь складаны комплекс той ролі,... (стар. 105)
Невясёлыя думкі, такія ж аднастайныя і доўгія, як і тыя ніці, што смыкала яна і накручвала на верацяно, віліся над яе старою галавою. (стар. 118)
Ёсць нейкія заваблівыя чары, паэзія і хараство ў гэтых дарогах-ручаях, ... Маленькія кволыя, ледзь заметныя ўпачатку, струменяцца яны як слёзы, па зямлі тоненькімі пакручастымі рысачкамі, набываючы сілу ... Але яны бягуць несціхана, бягуць безупынна, дзе шпарчэй, дзе павольна, абыходзячы перашкоды ці проста зносячы іх з свае дарогі, ... (стар. 119)
... першае, што ён адчуў, і што потым доўга не забывалася, гэта быў хруст разбітага ім чэрапа невядомага яму чалавека. Хруст гэты некалькі дзён стаяў у яго вушах. (стар. 125)
Цэлы жмут думак і пачуццяў калыхнуўся ў Васілёывм сэрцы. Страшная думка раптам працяла яму галаву... (стар. 127)
Весялей зірнулі на свет вызваленыя ад холаду дрэвы, радасна адгукнуліся густым шумам густым шумам на павевы цёплага ветру. Заплакала зіма пад капяжамі мільёнамі слёз. (стар. 147)
Вясна, пачаўшыся раптоўна, несупынна збірала сілу і ў некалькі дзён змяніла палескі краявід. Балоты абярнуліся ў суцэльныя вадзяныя пустыні, ... (стар. 151)
Трывожна здрыганудася Палессе. (стар. 152)
А калі па лесе праходзілі лагодныя павевы ветру, то галінкі і лісце на іх лёгенька пакалыхваліся і шэптам пыталі ветру: Што? што? што?
Ціха ў войтавай хаце, і гэта цішына аддае маўклівасцю магілы. (стар. 156)
Гэтыя словы зрабілі ўражанне перуна, стрэліўшага ў комін войтавай хаты. (стар. 158)
Паднялася на нас панская навала. (стар. 164)
... жахі перажытай ночы і ўсяго таго, што здарылася з ім нядаўна... страцілі сваю вастрыню... (стар. 168)
Хударлявая высокая постаць яго заківалася і знікла ў глыбі двара... (стар. 171)
Чырвоны кружок сонца ўрэзаўся ўжо ў верхавіны лесу і смутнаю ўсмешкаю развітання рассыпаў агністыя косы ў глыбіні неба, ... (стар. 174)
Крывавая чырвань агністымі снапамі раскідалася па небе. (стар. 179)
... старое гняздо радавітай польскай фаміліі, утуліўшы ў полаг цемры сваю вежу, панура вырысоўваецца на фоне цёмнага неба. (стар. 180)
Хаваўшы іх полаг цемры расступаецца ўсё болей і болей, і хутка ўсё поле, залітае бляскам пажару, вынырае з мроку... (стар. 180)
Як залатое жыта пад ветрам, хістаецца полымя, ... (стар. 181)
Няўжо Цімох схібіў, даў маху у падпале гэтага ненавіснага панскага ідала? (стар. 181)
Аднавілася ажыла зямля.
Многагалосы разнастайны паток жыцця залівае кожны шматок яе, поўніць лясы, поле, балоты і несціханым звонам калыша чуллівае празрыстае паветра. (стар. 187)
Уся гэта сімфонія, ... жыцця, ёсць водгулле прыхованага, а часам і непрыкрытага зацятага змагання за жыццё. (стар. 188)
Скрогат ключа ў замку разбудзіў Нявіднага. Адразу ж успрыняў ён гэту усю жахлівую рэчаіснасць. ... (стар. 193)
... сейбіт буры і змагання, ... (стар. 194)
... А што, калі паны прагараць? У меру хістання самога фронту хістаўся іх настрой. ... (стар.195)
У глухім лесе, адгароджаным напрыступнымі балотамі, мелі награду партызанскія атаманы і іх выдатнейшыя памочнікі. ... (стар. 195)
... Насоўваецца ліха на нас. ... (стар. 196)
... вырваўся з партызанскай грамады голас, поўны злосці і абурэння. (стар. 196)
Дзед Талаш зняў шапку і бліснуў лысаю галавою. (стар. 196)
Сакрэтна і патаемна рушыў у паход пан Крулеўскі на чале свайго батальёна пры чатырох лёгкіх гарматах з кулямётамі. Ехаў ён горда, пышліва, як праслаўлены ваяка. Нібы танцаваў пад ім гняды стаенны конь, як лебедзь, выгнуўшы пругкую шыю. Пану Крулеўскаму здавалася, што на яго цяпер пазірае ўвесь свет, і пышлівасці яго не было канца. (стар. 196)
... І раптам густы траскучы залп з тылу, а потым з правага фланга прарваў дачу гэтых загадаў. ... (стар. 201)
... Град куль са змяіным піскам завыў над галавамі афіцэраў, вырваўшы з іх групы трох чалавек адразу, і стукнуўся ў галіны і камлі дрэваў. ... (стар.201)
... А партызаны гусцей і цясней зажымалі свой грозны круг. ... (стар. 201)
... На маленькай гарбінцы зямлі, шырока раскінуўшы нерухомыя рукі, ляжаў грамозны чалавек. Смерць налучыла яго тады, калі з невялікай западзінкі выбягаў ён на гэты гарбок зямлі. На левай руцэ яго, ніжэй локця, ляжаў неразлучны яго спадарожнік, загранічны карабін. Бледны твар забітага героя-партызана, абернуты к небу, слепа глядзеўшаму на зямлю скрозь густыя макушы старога лесу, быў урачыста спакойны. Суровыя складкі на лбе разгладзіліся, і строгі былі яго самкнёныя губы і выцягнутыя чорнымі дужкамі вусы на іх. (стар. 202)
Самок вясёла падымае шэрыя вочы, і ў вокнах іх іскрыцца смех. (стар. 204)
Шуміць і гамоніць Савецкае Палессе, і новыя акорды чуваць у гэтым шуме і ў гэтым гомане. Прынікае вецер гарачым тварам да шырокіх, анямелых у сваім адвечным застоі балот і шэпча зялёнай жорсткай траве на купін?/p>