Моўныя сродкі суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа
Дипломная работа - Литература
Другие дипломы по предмету Литература
?рачацца, хоць лёгка здавацца і не хоча. (стар. 159)
Калі сказаў Грот, то - аман. Тут канец, і далей ісці няма куды. (стар. 159)
Паехала!.. Нават і не развіталася з ім. А як многа хацеў ён сказаць ёй у гэтыя апошнія дні! Чаму так здарылася? (стар. 167)
На гэтым ганачку ён бачыў яе апошні раз. А цяпер ні там, ні ў гэтым доме яе няма. (стар. 167)
Анатамічныя недахопы гаворкі:
Ты, Матёна, калі я не піду, астаў абед на вячэю. (стар. 21)
Здястуйце! - прамовіў Саханюк, ... (стар. 86) [19]
Вывад па раздзеле
Аналіз фанетычных сродкаў у творах Якуба Коласа Дрыгва, На ростанях, На прасторах жыцця паказвае, што для мастацкай мовы пісьменніка найбольш характэрныя такія фанетычныя сродкі, як гукападражанне, лагічны націск, менш уласцівыя эмфатычны націск, анатама-фізіялагічныя і сітуацыйныя недахопы гаворкі, амаль неўласцівыя для яго мелодыка і паўзацыя, практычна неўласцівы слоўны націск.
Раздзел 2 Лексіка-семантычныя сродкі выражэння субектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа
Метафара - перанос якасцяў аднаго прадмету (зявы ці аспекту) на іншы па прынцыпе іх падабенства ў пэўных адносінах ці па кантрасце. [20]
Метафарызацыя, што разумеецца не як характэрны для мовы працэс пашырэння сэнсавага абёму словаў і зяўлення ў іх новых агульнамоўных пераносных сэнсаў, але як спосаб узмацнення выразных уласцівасцяў слоўніка ў мастацкай мове, што складаецца з пераноснага ўжывання словаў, - найбольш эфектыўнае і прадуктыўнае экспрэсіўнае праяўленне мастацкай літаратуры - і паэзіі, і прозы.
Гутарковыя метафары ўзнікаюць ува умовах незвычайных для асноўнай семантыкі слова лексічных сувязяў […] Непаўторная індывідуальнасць вобразаў, што паўстаюць у метафарычных злучэннях, а таксама практычна неабмежаваная сустаўнасць словаў робяць метафарызацыю невычарпальным спосабам стварэння экспрэсіі. […] Метафары найчасцей рэалізуюцца ў двухасабовых злучэннях, у парах граматычна звязаных словаў. […] Пры гэтым прыметнік метафарызуецца ў залежным ужыванні […] Параўнальна рэдка […] метафарызуюцца прыслоўі, дапасоўныя да дзеяслова (то бок у залежным ужыванні) […] Метафары могуць узнікаць і ў трохасабовых злучэннях, розных па складзе і семантыным адносінам паміж іхнымі часткамі.
Шырока ў творах […] распаўсюджаны прыём развіцця метафары. Ён складаецца ў тым, што да метафарычна ўжытага слова дадаецца элемент, які быццам вяртае таму першасны, наўпроставы сэнс. [14, 40-43]
2.1 Лексіка-семантычныя сродкі ў аповесці Дрыгва
Нумарацыя старонак паводле Колас Я. Дрыгва: аповесць, паэма, апавяданні: Для сярэд. шк. узросту / Уклад. М. Зелянкова; Маст. Г. Шапялевіч. - Мн.: Юнацтва, 1990.
Метафара:
Побач з хатай, прыкрываючы яе ад летняга сонца, красуецца высокая разложыстая груша. Вясною, усыпаная белым цветам, як маладая дзяўчына, яна проста аздабляе дзедаў двор, ... (стар. 4)
Быстрыя цёмныя вочкі яго пазіралі ўдумліва, але ў іх часамі блукаў затоены агеньчык, гатовы разгарэцца ў адпаведныя мінуты пажарам рашучых учынкаў. (стар. 4)
Спакойна і павольна, як у зачараваным сне, ўтуліўшыся ў балоты, нясе Прыпяць сухадоламу Дняпру сваю багатую даніну. Не спяшаецца яна выносіць дабро палескіх балот. А яго так многа, што ўсё роўна, спяшайся не спяшайся, а гэтай работы ёй хопіць на доўгія гады. Можа і надзею страціла яна вынесці хоць калі-небудзь гэта мора цёмна-ружовай вады з неабсяжных балот Палесся, і з гэтай прычыны яна такая павольная і флегматычная. Вось толькі тады, калі разгуляецца вецер ... тады яна няветла пахмурнее, задрыжыць, затрасецца тысячамі хваль і сярдзіта шпурляе чаўны ... ды гоасна ўсхліпвае ў прыбярэжных чаратах, як маці ўскрай магілы, дзе пахаваны яе дзеці (стар. 5)
Закалыхалася, затраслося Палессе! (стар. 6)
А вайна брала ўсё новыя ахвяры. (стар. 6)
... ён паразмятаў іх, як вецер лёгкае смецце. (стар. 11)
Клубочкі дыму, працэджваючыся праз яловыя лапкі, выбіваюцца на прастор і гінуць у зімнім паветры, ... (стар. 11)
... пан Крулеўскі расчышчаў дарогу і падрыхтоўваў поле грамадскай думцы на карысць польскай акупацыі, ... (стар. 11)
Панас зняў з-за плячэй даволі ёмкую торбу, гэты адвечны пашпарт сялянскай долі. (стар. 14)
Снягі і марозы, нечакана скаваўшы Палессе, прыпынілі ваенныя аперацыі (стар. 17)
... вачэй, што свяціліся, як дзве роўныя, прадаўгаватыя ямінкі-багны на цёмным балотным дне ў роспісе пышных раслін. (стар. 21)
... па ўсіх кутках Палесся, дзе толькі распасціраў свае крыллі бялы польскі ожэл. (стар. 27)
... Лапаць, - кажа, - сцяг нашай мужыцкай долі... (стар. 31)
Гэтая пустата і зацятасць зімняй цішыні надавала афарбоўку нейкай асаблівай распачлівасці заложнаму гаўканню кімся патрывожанага сабакі. (стар. 37-38)
Бо што такое мы, параскіданыя па адным, пыл сухі, што вецер ганяе па полі. (стар. 42)
Была нават свая паэзія і хараство ва ўсёй гэтай бязладнай абстаноўцы ваеннага паходнага жыцця. (стар. 54)
Для большай зручнасці мёд разагрэлі ў печы і яго елі разам з вашчынаю і пчалою, калі яна траплялася тут, выходзячы з правіла, што салдацкі жывот ператравіць шрубу, гайку і ружэйнае сала. (стар. 54)
А вочы пазіралі на сталёвую шчэць нахіленых чырвонаармейскіх штыхоў... (стар. 64)
Мы тут гаворым, а па дарогах з вёсак снег пад палазамі рыпіць, стогне і плача сялянскім плачам. (стар. 81)
Дзед Талаш расчуліўся. Зняў шапку. Жаўтавата-белая лысіна яго бліснула як сонца. (стар. 83)
... і сама вёска вырысоўвалася шэрымі плямамі сваіх уросшых у зямлю будынкаў на белым с