Моўныя сродкі суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа

Дипломная работа - Литература

Другие дипломы по предмету Литература

?а рысаваўся ў яго ўяўленні, а дапытлівая думка імкнулася ўнікнуць ва ўсе схованыя пружыны гэтае драмы чалавечай душы. І гэта трагедыя людскога жыцця авявала і вобраз панны Ядвісі, атуляла яго нейкай няяснай заслонай тайнасці цёмнай палескай глушы. І сама гэта глуш усё выяўней прымала своеасаблівы воблік, як нешта само сябе здавальняючае і існуючае сваім уласным жыццём, таемна пераплятаючыся і лучачыся з людскім лёсам. (стар. 85)

Ён чуў, што нешта прыемнае ўліваецца ў душу і грэе яго сэрца. (стар. 85)

прычым губы і вочы смяяліся вясёлым смехам. - Што, не чакалі мяне? - спытаў ён, павітаўшыся з калегам. (стар. 86)

І пачуванне адзіноты закралася ў душу настаўніка: ён тут - чужы і лішні. І смешнымі цяпер здаліся тыя думкі, якія яшчэ так нядаўна цешылі яго маладое сэрца. (стар. 91)

... уваччу забліскалі іскаркі смяшлівасці і хітрасці. (стар. 91)

Яму стала чагось шкада. Нейкая адзінота ахапіла яго, і гэты цесны краявід, здавалася, яшчэ звузіўся і стаў больш цесным. (стар. 93)

Старасць прыгнула яго крэпкі стан і кінула на твар і на высокі лоб цэлую сетку маршчын. (стар. 100)

Яна парывалася сказаць вельмі многа, яна хацела расчыніць сваю душу, выліць з яе ўсю тугу, увесь смутак свой, але словы ўпыняліся, не адпавядалі думкам, што імкнуліся знайсці найболей дакладную форму і не знаходзілі. (стар. 99-100)

У няскладных, балючых і палахлівых словах было многа недаказу; у іх чуўся страх і сорам гэтага спавядання перад чужым чалавекам; адчувалася мітусенне яе душы, неадпаведнасць таго становішча, якое яна займае ў сямі пана падлоўчага, з тым, на якое давала ёй права паходжанне і выхаванне. (стар. 100)

Нейкае нездаваленне, няяснае адчуванне бяссэнснасці такога жыцця, якім жыве ён, пачуццё адзіноты пачынала закрадацца ў душу. (стар. 102)

І вобраз маладога хлопца, сакаўнога, поўнага жыцця, сілы, устаў, як жывы, перад Лабановічам. (стар. 103)

Ранейшыя думкі аб смерці зноў прыйшлі цяпер яму ў галаву. (стар. 104)

Нейкія злачынныя думкі навялі як бы туман на маладога хлопца і прычаравалі яго да свайго страшнага круга. (стар. 106)

І цікава: нейкую ўладу меў цяпер гэты рэвальвер над настаўнікам. Яго прыцягала і гэта кулька, што выглядала з рулі, як галоўка нейкага гада. Ужо колькі разоў пазіраў ён на яе. Але раптоўна нейкі промень асвятлення бліснуў у галаве. Ён адкінуў ад сябе рэвальвер. Халодны пот выступіў на лбе. Цяпер толькі заўважыў Лабановіч, што рукі яго трэсліся, як бы па яго душы прабег нейкі віхор, усё засцілалася нейкім туманам. (стар. 106)

Златаіскрыя вобразы, як усмех вясны, момантамі ўставалі ў памяці Лабановіча, хвалявалі яго, асыпалі праменнямі радасці і разгортвалі прад ім малюнкі не так даўно мінулага дзяцінства. Яны прыходзілі самі, аб чымсі гаманілі і кудысь клікалі, пакідалі ў душы лёгкі след засмучэння. Аб чым? Аб нейкай страце, аб тым, што не вернеш і што складае скарб, дарагі скарб памяці. Ён бачыў дубы на беразе Нёмана, крэпкія, пышныя дубы з развіслымі вярхамі. На жаралістых камлях гэтых дубоў адбіла свае пячаці несупынная плынь часоў. Яму ўсміхалася светла-сіняе неба і яркім блісканнем асвятляла далёкія прыгожыя вобразы: пахучы луг, роўныя пакаты ўзгоркаў у мутна-сіняй далі, старую хвою з буславым гняздом... Бліскучы дзень, таемнае грукатанне надземных абшараў - гоман-воклік грознапавабных хмар, што шырокаю сцяною засланялі неба і выбухвалі купчастымі клубкамі бела-ружовых воблакаў... (стар. 107)

... перад ім праходзілі вобразы за вобразамі, цэлы іх шнур плыў і плыў у яго ўяўленні. (стар. 108)

А Шкурат і Кукса куксілі адзін аднаго, і не знайся. (стар. 110)Ж Гэты высокі пануры крыж і гэта закінутая сярод палескіх трушчобін школа стаялі, як сіроты, і, здавалася, цесна туліліся адно да другога, як бы ў іх была адна доля. ... Нейкая дрыготка прабегла па яго жылах, а сэрца ў грудзях застукала мацней. (стар. 114)

Радасць, праўдзівая радасць адбівалася на твары Ядвісі; гэта радасць свяцілася ў яе цёмных вачах, яна снавалася на яе губках, такіх мілых, такіх прыветных!.. (стар. 114)

Ён яшчэ раз пакланіўся і зачасціў так шпарка, як бы хацеў паказаць гэтым, што яму няма калі размаўляць з ёю. (стар. 115)

Як жывы, вобраз яе стаяў у яго ваччу. (стар. 115)

... толькі вочы яго былі яшчэ больш жывыя, больш неспакойныя. (стар. 116)

Дубейка, заціснуўшы шыю ў накрахмалены цесны каўнерык, ... ківаў сваёю птушынаю галавою то да аднае, то да другое паненкі. (стар. 119)

... распусціў свае мокрыя губы ў крыху абразлівую ўсмешку. (стар. 119)

... хвой і дубоў, што высока падымалі ўгару свае кучаравыя галовы або адзінока стаялі па краях лесу. (стар. 125)

... вызваленая з-пад снегу зямля радасна выглядала на свет жаўтавата-шэрымі плямкамі, ужо выбіваўся і леташні бруснічнік, свежы і сакавіты, сухія галінкі вераску і ягадніку. Побач чыгункі, дзе так прыемна купаліся залатыя косы сонейка, у зацішку зялёных хвой і чырванаватага маладога бярэзніку, ужо цягнулася доўгая жоўтая паласа адтаўшай зямлі. Яна шырэла з кожным днём, з кожнай гадзінай. (стар. 125-126)

А каля масткоў на чыгунцы стаяў вясёлы гоман звонкіх кропель, сцякаючых у ажыўшыя рачулкі і ручайкі. Засыпаныя снегам шпалы, старыя трухлявыя пні даўно загубленых дрэў, гнілыя галіны - усё выглядала з-пад снегу і ўсё, здавалася, радавалася, што не апошні раз бачыла сонца. А лес, асветлены і абагрэты сонцам, пазіраў зусім-такі весела. ... і іншыя парыванні разам з абуджэннем прыроды калыхалі душу ціхаю, няяснаю песняю ці даўно чутаю казкаю, поўнаю хараства і чараў, і кудысь цягнулі і клікалі. (стар. 126)

Толькі ветракі, растапырыўшы ўгары два крылы ў бок сяла, мелі такі вы?/p>