Моўныя сродкі суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа

Дипломная работа - Литература

Другие дипломы по предмету Литература

этычныя ацэнкі, грунтаваныя на сінтэзе сенсарных і псіхалагічных […]; 2) этычныя ацэнкі, якія мяркуюць нормы […].

І, нарэсце, апошнія тры разрады, што складаюць трэцюю групу, - гэта рацыяналістычныя ацэнкі, звязаныя з практычнай дзейнасцю чалавека. Яны уключаюць: 1) утылітарныя […]; 2) нарматыўныя […]; 3) тэалагічныя […].

Як можна бачыць, аналіз ацэнкі ўва ўласна лінгвістычным плане таксама абапіраецца на разуменне субектыўнага і абектыўнага аспекту значэнняў ацэначных словаў і выказванняў у іх суадносінах. [13]

Сродкам выражэння субектыўнай ацэнкі служаць розныя адзінкі мовы, якія можна назваць моўнымі мастацкімі вобразамі ў адрозненне ад літаратурных вобразаў, што маюць таксама моўнае выражэнне, але надмоўны змест.

Беручы агульнанарматыўную мову за аснову і кропку адліку атрымліваем тыпалогію сродкаў выражэння субектыўнай ацэнкі. [14, 6]

Першы тып моўных сродкаў звязаны з парушэннем звычайных сфераў ужывання моўных адзінак, як тое: увядзенне ў літаратурнае апавяданне нелітаратурнай мовы; альбо паслядоўнай аўтарскай стылізацыі; альбо элементаў іншамоўя ці моўных памылак пад уздзеяннем іншамоўя. Парушэнне сфераў ужывання моўных адзінак, звязанае з увядзеннем у мастацкі твор забароненага у дадзенай літаратурнай мове, апынаецца і парушэннем нормаў гэтай мовы. Магчыма і парушэнне толькі межаў функцыянальна-моўных стыляў, што ў прынцыпе ўкладваецца ў літаратурную норму.

Другі тып моўных вобразаў таксама звязаны з парушэннем нормаў мовы, ды ўжо не з адборам нормы, але, паводле Р.А. Будагова, з яе стварэннем, калі пісьменнікаў цікавіць ня столькі тое, што маецца ў мове, колькі створанае праз іх [...] Г.А. Вінакур лічыў гэта моўным наватарствам, вынаходніцтвам такіх моўных сродкаў, якія не дадзеныя непасрэдна наяўнай традыцыяй ды ўводзяцца як нешта зусім новае ў агульны запас магчымасцяў моўнага выражэння. [14, 7]

Трэці тып моўных вобразаў не звязаны ані з адборам нормы, ані з яе стварэннем. Для іх таксама характэрная пэўная незвычайнасць, што парушае аўтаматызм мовы. Але калі ў першым тыпе выразныя ўжо самыя па сабе незвычайныя факты мовы, у другім - нязвыкласць у стварэнні новых фактаў, у трэцім - выкарыстанне фактаў звычайных, і складаецца яно толькі ў наўмысна падкрэсленым ці больш ці менш востра абыграным іх ужыванні. У першым і другім тыпах выразныя самыя факты мовы, у трэцім - экспрэсія ў прыёмах іхнага выкарыстання. [14, 10]

Субектыўная ацэнка ў аўтарскім тэксце, як канцэпцыя, накірунак і катэгорыя аўтарскага мыслення, што ўкладаецца ў межах вышэйпрыведзенай тыпалогіі не была б магчымая і не адбылася, а таксама не была б даступнай для даследчага аналізу без сродкаў выражэння, якія зяўляюцца адначасова маркерамі для аналітычнага даследвання; разгляду і аналізу гэтых сродкаў у творчасці Якуба Коласа на прыкладзе вызначаных празаічных твораў прысвечаная дадзеная праца.

Сродкі выражэння субектыўнай ацэнкі ці, як іх яшчэ называюць, моўныя выразныя сродкі можна ўмоўна падзяліць на фанетычныя, лексіка-граматычныя, фразеалагічныя, словаўтваральныя, граматычныя, сінтаксічныя.

Да фанетычных сродкаў, да прыкладу, належыць гэтак званы эмфатычны націск, які складае парушэнне нормы праз незвычауную даўжыню гучання галосных у словах, а апроч таго інтанаванне, якое дазваляе перадаваць тонкія сэнсавыя адценні, не закладзеныя ў лексіка-граматычных сродках. Сярод лексіка-граматычных сродкаў неабходна адзначыць незвычайныя для агульнамоўнага ўжывання метафарычныя ўжыванні словаў. На фразеалагічным узроўні стварэнне нормы адбываецца праз ужыванне ў метафарычнай форме фразеалагічных адзінак, на словаўтваральным - праз стварэнне гэтак званых аўтарскіх неалагізмаў, на граматычным - праз пашырэнне кола граматычных формаў ужывання словаў і інш. Нарэсце на ўзроўні сінтаксісу аўтарскія моўныя сродкі праяўляюцца праз звядзенне ў адзіны шэраг сінтаксічна аднародных членаў сказу семантычна рознапланавых словаў і г.д. Трэба сказаць, што моўныя сродкі не абмяжоўваюцца пералічанымі, варта згадаць хаця б прэцэдэнты сінтаксічна-пунктуацыйнай своеасаблівасці, што выражаецца праз устаўныя канструкцыі адзінак, што звычайна выступаюць у іншай сінтаксічнай ролі і г.д.

Проза Якуба Коласа ў разрэзе спецыфікі ягоных твораў выглядае як вострасацыяльная - прасякнутая экспрэсіяй ад сутыкнення людзей з розным сацыяльным статусам, нацыянальнай самаідэнтыфікацыяй, багажом асабістага жыццёвага досведу і г.д. і да т.п., пры гэтым, пісьменнік мае свой выразны непаўторны аўтарскі стыль выражэння субектыўнай ацэнкі, які характарызуецца частым ужываннем адніх і ігнараваннем іншых яе сродкаў. [15]

У межах дадзенага даследвання далей па тэксце аналізуюцца сродкі выражэння субектыўнай аценкі, ці, як іх яшчэ называюць, сродкі выразнасці мовы, пры гэтым апісваецца спецыфіка згаданых сродкаў, аналізуецца практыка іх ужывання ў выбраных творах Якуба Коласа па пяці паасобных раздзелах:

фанетычныя сродкі;

лексіка-семантычныя сродкі;

фразеалагічныя сродкі;

словаўтваральныя сродкі;

сінтаксічныя сродкі. [16]

 

Раздзел 1. Фанетычныя сродкі выражэння субектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа

 

Фанетыка - гэта навука аб гуках маўлення. Фанетыка вывучае вонкавую членападзельную гукавую матэрыю маўлення, яго дыскрэтныя кампаненты, іх акустычныя і артыкуляцыйныя характарыстыкі, асаблівасці і правілы спалучэння выдзеленых кампанентаў, прасадычныя (націск, мелодыка, інтанацыя, тон і інш.) уласцівасці гукаў і гукавых ланцужко?/p>