Моўныя сродкі суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа

Дипломная работа - Литература

Другие дипломы по предмету Литература

ала восень, жалобна шумеў аголены лес. (78)

..Яго закідалі пытаннямі, скардзіліся на тое, што мала літаратуры і што цэнтр не заўсёды чутак да культурных патрэб на месцах. (80)

Вы павінны прабіць сабе дарогу і вырвацца на шырокія прасторы жыцця. (80)

Зялёнымі шлякамі цягнецца шыракалісны аер, і голасцябляны цыбаты сітняк звешваецца над смаліста-чорнаю гладдзю чортавых акон… (82)

Маці закідала сына пытаннямі, плакала і смяялася. (83)

Новы крыж і зруб паспелі пасівець ужо за гэты час. (85)

На гэтым вале, пахіліўшыся над балотам, стаяў старэнькі-старэнькі дуб, тоўсты і нізкі… (85)

Так, ён не памыліўся: на вока заметна, што балота ляжыць ніжэй даліны Міранкі. (85)

Другія, наадварот, казалі, што мазгі яго працуюць вельмі добра… (87)

Зашумелі, зазвінелі маладымі галасамі і звонам рыдлёвак Сухія груды. І работа закіпела адразу. (88)

Залацеюць на першых праменнях сонца пяскі Сухіх грудоў, сівым туманом атулілася Гнілое балота, а старэнькі дубок, што за балотам, маўкліва стаіць і грэе на сонцы сваю лысую галаву і пасмейваецца. (88)

Яшчэ гучней загаманілі Сухія груды, а балота маўчыць панура, закрыўшыся зялёнаю коўдраю. Дзед-дуб з-за балота глядзіць на Сухія груды, як бы грамадою любуецца.(90)

Уся гэтая справа сталася блізкаю, душу мазоліла, думкі займала. ..Рассцелюць тут свае срэбныя невады грымотныя хмары, дажджу нальюць у канал, а там работа надыйшла, сенакос, жніво. (91)

Сяло хвалявалася. (92)

На расчышчаным месцы цэлая сажалка стаяла, і вада ўсё прыбывала. (92)

..Нашы дарогі топяцца ў гразі, на нашых грэблях грузнуць коні, на нашых мастах калечацца людзі і жывёла. (93)

З шумам хлынула вада ў канал і пабегла далей і далей, несучы з сабой пясок, кусочкі дрэва, траву. (95) [18]

 

2.3 Лексіка-семантычныя сродкі ў трылогіі На ростанях

 

Нумарацыя старонак паводле Колас Я. На ростанях. трылогія. - Мн.: Дзярж. вуч.-пед. выд-ва МінАсветы БССР, 1958.

Метафара:

 

... ў цёмным віры прошласці, ... (стар. 7)

... некрануты край старажытнасці, ... (стар. 10)

... прырода - найцікавейшая кніга, якая разгорнута перад вачыма кожнага ... (стар. 10)

... З двара пазірала цёмная, чорная ноч. Неба абложанае нізкімі хмарамі, здавалася, усё цяжэй навісала над аголенай зямлёй. Непраглядны змрок і сыры туман спляліся густа-густа і як бы глынулі гэтую закінутую між балот і лесу невялічкую вёску. (стар. 10)

... прыветна і мнагазначна гарыць лямпа ... (стар. 11)

Гадзіннік на сцяне рабіў сваю работу. ... гойдаўся маятнік у шкляной каморцы, як бы вельмі задаволены сваёй працай, што і пацвярджаў кароткім так-так!, так-так!. Перад тым, як адбіць гадзіны, гадзіннік колькі хвілін трышчаў, рыпеў, як калодзежны журавель на марозе, і пасля такой прадмовы званіў прыемным металічным звонам. (стар. 11)

Шырокі малюнак недасяжных светаў раскрыўся перад вачамі маладога настаўніка ва ўсёй сваёй таемнасці і бязмежнасці. ... бязмежнасць зацірала зямлю, і яна гублялася ў ёй, як малюсенечкая пылінка ... (стар. 11)

... падшывальца-жэўжыка; ... (стар. 12)

... страшны і непрыемны вобраз смерці бліснуў сярод гэтых думак маладога настаўніка і разагнаў іх. На адзін момант жыццё ў ім як бы спынілася. Па яго целе прабегла дрыготка, бо гэты вобраз смерці вынік зусім няспадзявана. (стар. 12)

... цэлыя статкі стажкоў ... (стар. 13)

... зайграла чырвань на ўсходзе, ... (стар. 14)

... сонца ледзь прабілася ... (стар. 14)

... засохшыя адломкі старых спарахнелых алешын, як свечкі, і маркотна глядзелі ў неба. Ад балот патыхала нейкім невыразным смуткам, ціхім жалея веяла ад аднатонных малюнкаў палескіх куткоў ... (стар. 16)

... балоты-пустэлі, ... (стар. 17)

... хачу чуць твой голас: ён гучыць для мяне, як вясна; хачу пачуць твой смех, бо ён, як промень сонца асвятляе мне душу. Я прыйшоў да цябе, бо прывяло мяне сэрца. (стар. 77)

Жывыя і бойкія вочкі яе так і свяціліся радасцю. (стар. 77)

... дзеці прыціхнуць, бы тыя птушкі ў гняздзе, калі над імі каршун пралятае... (стар. 83)

А ўжо справа самога пісьменніка дадаць тыя ці іншыя завязкі, узяць той ці другі тон, гледзячы па яго здольнасці... Для яго тут расчыняюцца шырокія магчымасці. (стар. 81)

... гадзіннік якраз збіраўся выбіваць час. Пашумеўшы і паскрыпеўшы, колькі яму было трэба, ён прабіў роўна поўнач. ... з кожнага радка на яго пазірала панна Ядвіся, (стар. 82)

... ён чуў, як нейкае задаваленне прыемна запаўняе яго ўсяго, ... Яе акруглыя цёмныя вочы затрымліваліся на ім часта і доўга, то радасныя, то ясна-спакойныя, то крыху як бы засмучаныя, і глыбока западалі яму ў самае сэрца, хвалюючы яго. (стар. 82)

Але і другая думка зараз жа зачала сваю работу ў яго галаве і як бы клікала паглядзець на гэту справу іначай. Калі гэта яшчэ не зусім расцвіўшая краска палюбіць яго з усёю сілай першага кахання і даверыць яму сваё сэрца і маладосць і ўсё сваё жыццё, тады што? (стар. 82)

І перад ім пачалі вырысоўвацца іншыя вобразы, і думкі яго пайшлі ў другім кірунку. (стар. 82)

Гэтыя думкі крыху закалыхалі і заспакоілі настаўніка, а вобраз Ядвісі так і стаяў уваччу, як бы смеючыся з яго разважанняў. (стар. 83)

Такія ўмовы сямейнага жыцця балюча адклікаліся на дзецях, асабліва на мяккай натуры панны Ядвісі, ... І смутак дзяцінства яна глыбока затаіла ў сэрцы, каб аб ім нават не дагадваліся людзі, ... І толькі на адзіноце з сабою давала яна волю сваім невясёлым думкам. (стар. 84)

... знайсці тыя простыя жывыя словы, што ішлі да душы, гаілі і заспакойвалі яе. (стар. 85)

Ядвіся, ... як спуджаная дзікая птушка, кідалася ў дзверы і знікала (стар. 85)

Вобраз пані з чорнымі пышнымі валасамі жы?/p>