Моўныя сродкі суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа

Дипломная работа - Литература

Другие дипломы по предмету Литература

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

Беларускі дяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў

 

 

 

 

 

 

ДЫПЛОМНАЯ РАБОТА

 

Моўныя сродкі субектыўнай ацэнкі ў прозе якуба коласа

 

 

 

 

 

Выканала

Сянчэўская Ганна

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Мінск 2011

 

Анатацыя

 

Ключавыя словы:

Літаратура, проза, моўныя сродкі, субектыўная ацэнка, аўтарскі стыль, Якуб Колас

Тэма дыпломнай работы:

Моўныя сродкі субектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа.

Актуальнасць даследвання:

Творчасць Якуба Коласа як класіка беларускай літаратуры і аднаго з яе пачынальнікаў зяўляецца важным элементам для разумення самой беларускай літаратуры як зявы сусветнай культуры. Разам з тым, пры вялікай колькасці даследванняў, прысвечаных розным аспектам творчасці Якуба Коласа вельмі няшмат з іх ставіць перад сабой за мэту вывучэнне аўтарскага стылю пісьменніка, ягоных творчых сродкаў выражэння ўласнай ідэі, перадусім, у прозе. Даследванне творчай спадчыны беларускага песняра без асэнсавання тых моўных інструментаў, з чыёй дапамогай аўтар напаўняў апавядальны каркас твору эмацыйным зместам ня можа дазволіць казаць пра праблему мастацкай мовы Якуба Коласа як пра вырашаную.

Абект даследвання:

Празаічныя творы Якуба Коласа.

Прадмет даследвання:

Моўныя сродкі субектыўнай ацэнкі аўтара.

Мэта даследвання:

Вызначыць аўтарскі стыль прозы Якуба Коласа ў аспекце ўжывання ім моўных сродкаў для стварэння субектыўнай ацэнкі.

Задачы даследвання:

1) прааналізаваць наяўныя сродкі субектыўнай ацэнкі, якія ўжываюцца ў літаратуры;

) выявіць і структураваць сродкі субектыўнай ацэнкі Якуба Коласа на прыкладзе ягоных твораў: трылогіі На ростанях, аповесцяў Дрыгва і На прасторах жыцця.

) прааналізаваць выяўленыя ў творах Якуба Коласа сродкі субектыўнай аўтарскай ацэнкі ў сукупнасці з ужывальнымі ў іншых аўтараў;

) сістэматызаваць атрыманыя дадзеныя і на іх падставе даць апісанне аўтарскага стылю выражэння субектыўнай ацэнкі Якуба Коласа.

Метадалогія даследвання:

Выяўленне, апісанне, структураванне, параўнаўчы, тыпалагічны, структурны, функцыянальны, комплексны аналіз, абагульненне вынікаў.

Працоўная гіпотэза даследвання:

Спецыфіка моўных сродкаў субектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа можа быць выдзеленая, апісаная і прааналізаваная на падставе дыферэнцыяванага, комплекснага і/ці іншых відаў аналізу.

Стратэгія і план даследвання:

1) Ува ўводзінах плануецца разгледзець паняцці субектыўнай ацэнкі і моўнага сродку, а таксама існуючыя моўныя сродкі выражэння такой ацэнкі ў якасці аўтарскіх інструментаў пабудовы логікі твору на падставе параўнаўчага і тыпалагічнага аналізаў.

) У асноўнай частцы плануецца на падставе розных відаў аналізу і на прыкладзе вышэйпазначаных твораў Якуба Коласа выявіць, прааналізаваць і сістэматызаваць моўныя сродкі субектыўнай ацэнкі ў яго творчасці з падзелам на лексічныя (метафара,стылістычна-афарбаваныя слові і т.п) і сінтаксічныя (інверсія, сегментацыя, парцэляцыя і т.п) сродкі.

) У заключнай частцы плануецца на падставе разгледжанага і прааналізаванага вышэй матэрыялу і з дапамогай комплекснага аналізу даць комплекснае вызначэнне-аналіз аўтарскага стылю прозы Якуба Коласа ў аспекце ўжывання ім моўных сродкаў для стварэння субектыўнай ацэнкі.

Да работы дадаецца Спіс выкарыстаных крыніц.

 

УСТУП

 

Сучасная навука мае ярка выражаны антрапацэнтрычны характар: чалавек нязменна ўяўляе сябе мераю ўсіх рэчай, знаходзіцца ў цэнтры працэсу спазнання. Заканамерна, што лінгвістыка, убудоўваючыся ў агульную навуковую парадыгму, засяроджвае сваю звагу на гаваркой і мыслівай асобе. Асаблівая ўвага надзяляецца выключна чалавечаму віду дзейнасці - ацэньванню, аднаму з найважнейшых складнікаў працэсу спазнання. […] Асаблівая ўвага надаецца выключна чалавечаму роду дзейнасці - ацэньванню, аднаго з найважнейшых складнікаў працэсу спазнання. […] Вынікіацэньвання адлюстроўваюцца ў выказваннях і ўяўляюць каштоўнасны фрагмент карціны свету. У сувязі з гэтым разгляд пытанняў пра прыроду і віды ацэнкі, пра прынцыпы яе праяўлення і функцыянавання, нягледзячы на больш чым паўстогадовую гісторыю дэтальнага вывучэння, застаецца зноў актуальным і перспектыўным. Праблема ацэнкі пры шырокім падыходзе перасякаецца з праблемамі ўзаемадзеяння мовы і маўлення, субектыўнага і абектыўнага ў мове, з пытаннямі тыпалогіі і структуры лексічнага значэння, з разуменнем экспрэсіўнасці, эмацыйнасці, вобразнасці, стылістычнай афарбоўкі.

За гады вывучэння вобласці выражэння ацэнкавых значэнняў у навуцы зяўлялася шмат падыходаў да даследвання: лагічны аспект ацэнка даследвалі І.А. Івін (праца Основания логики оценок і інш.) [1], М.А. Аруцюнава (праца Типы языковых знаний. Оценка. Событие. Факт і інш.) [2], М. Брожык; семантычны - Е.М. Вольф (праца Функциональная семантика оценки і інш.) [3], М.М. Лукянава, А.М. Шрамм; псіхалінгвістычны - Е.І. Калодкін, Ю.М. Мягкова; сацыялінгвістычны - А.Л. Галаванеўскі, О.П. Жданава, Е.Ю. Краснікава; прагматычны - Ю.Д. Апрэсян, Э.А. Сталярова, М.А. Ягубава, О.В. Гуськова, В.М. Цоллер; функцыянальна-семантычны - Т.В. Маркелава (праца Семантика и прагматика средств выражения в русском языке і інш.) [4], Кімік, В.В. (праца Категория с