Моўныя сродкі суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа

Дипломная работа - Литература

Другие дипломы по предмету Литература

к, як паспелі назваць гэтае важнае адзенне для афіцыйных выступленняў. Сапраўды, да гэтае адзежыны больш падыходзіла слова лапсярдак, чым сурдут, бо ён быў пашыты на чалавека шырынёю з аршын у плячах і на паўтары, а то і цэлых дзве галавы вышэйшага ад Лабановіча. Апрача таго, на сурдуце былі сякія-такія плямы, паходжанне якіх можна было б вытлумачыць неасцярожна ўпаўшымі капкамі верашчакі. (стар. 157)

 

Суфіксы субектыўнай ацэнкі якія выражаюць станоўчую ацэначнасць ў назоўніках

) -ішч-, -ышч- выражаюць узвелічальнае стаўленне, а таксама пазначае вялікія памеры:

 

... на велізарных лапцішчах ... (стар. 31)

 

2) -ік-, -ык- (брацік, коцік); выражаюць ласкальнасць, павагу, памяншальнасць:

 

... панічыку! (стар. 6)

На цвінтарыку духавенства прыпыняецца (стар. 144)

... мосцікі, ... (стар. 37)

У адной кнізе знайшоў невялічкі лісцік паперы, ... (стар. 169)

3) -ін, -інк- (галінка, трасцінка); выражае пяшчоту, ласкальнасць:

 

... сухарлявая кабеціна чарнявага воласу - ... (стар. 5)

 

4) -ок-, -оўк- (браток, ваўчок, бачок); нясе адценне ласкальнасці.

Таксама суфікс -ок-, -оўк- выражае малыя памеры:

 

... панічок (стар. 6)

... палешучок ... (стар. 35)

... Лабанок, - ... (стар. 66)

 

5) -ічк-, -ішк-, -ечк-, -ельк-, -улк-, -ц-, -ун- (вадзічка, крынічка, паленца, красуня); нясе адценне пяшчоты, ласкальнасці, малых памераў:

 

... карцішкі. (стар. 22)

... вучыцелька! (стар. 29)

... калымажцы ... (стар. 36)

... рачулкі ... (стар. 37)

... Лабуня! ... (стар. 65)

Мілая, родная Ядвісечка! (стар. 137)

 

6) -очк-, -ачк-, -к-, -ачц- Гэтыя суфіксы, як правіла, маюць значэнне ласкальнасці і пяшчоты:

 

... гугачкамі ... (стар. 37)

... канапкі ... (стар. 40)

Габрынька! (стар. 40)

... скрыначка, ... (стар. 40)

... маленькая паненачка ... (стар. 40)

... Ядвіська, ... (стар. 54)

... занавесачку ... (стар. 64)

у куточку на школьным двары, (стар. 139)

- Я хачу паказаць вам грушку. (стар. 139)

... прыстаўляе гаршчочак. (стар. 166)

... згарнуў запісачку разам са сваёю. (стар. 169)

 

7) -чык- надае памяншальнасць словам:

 

Нейкі вясёлы матыўчык (10)

 

Суфіксы субектыўнай ацэнкі якія выражаюць станоўчую ацэначнасць у прыметніках

Асабліва варта разгледзець прыметнікі, утвораныя пры дапамозе суфіксаў субектыўнай ацэнкі, г.зн. такіх суфіксаў, пры дапамозе якіх словах надаецца пэўная эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка.

Значнае месца у творы Якуба Коласа На ростанях займаюць прыметнікі з суфіксамі субектыўнай ацэнкі.

Могуць быць вылучаны наступныя суфіксы:

1) -еньк-, -эньк-, -аньк- : сіненькі, маленькі, мяганькі (і радзей: мяккай), сухі (і радзей: сухенькі) і інш; словы з гэтымі суфіксамі набываюць памяншальна-ласкальныя адценні:

 

... маладзенькі ... (стар. 6)

... чалавек нізенькі, шчупленькі, худзенькі, з рэдзенькаю цёмнаю бародкаю ... (стар. 26)

маладое, крэпенькае і стройнае дрэва (стар. 139)

... называе мяне старэнькаю, ... (стар. 78)

... каля саменькай школы (стар. 114)

... малюсенькая ... (стар. 37)

... просценькаю ... (стар. 64)

 

2) -ечк-, -ічк- ; з памяншальна-ласкальным адценнем:

 

... раўнюсенечкаю ... (стар. 37)

... невялічкае ... (стар. 7)

... малюсенечкая ... (стар.7)

... невялічкім ... (стар. 40)

... ціхусенечкага шолаху, ... (стар. 64)

 

Суфіксы субектыўнай ацэнкі якія выражаюць станоўчую ацэначнасць ў прыслоўях

Формы субектыўнай ацэнкі ў прыслоўях выражаюцца без параўнання з дапамогай суфіксаў -еньк- (-аньк-),-ачк-, (-ячк-) тыпу хуценька, скоранька каб надаць словам больш экспрэсіўнасці.

 

... ціхенечка падыходзілі ... (стар. 34)

 

Прэцэдэнтнае імя:

 

Так можа сказаць Сухавараў, бо ў яго словы не ад сэрца ... (стар. 77)

На вусны экзамен прыйшоў поп Пражорыч. Гэта быў незвычайна пануры, чорнабароды бацька. У вочы ён рэдка каму пазіраў, не смяяўся. (стар. 158)

 

Імянное спалучэнне:

 

... хадун-маятнік ... (стар. 13) [19]

 

 

Вывад па раздзеле

Аналіз словаўтваральных сродкаў у творах Якуба Коласа Дрыгва, На ростанях, На прасторах жыцця паказвае, што для мастацкай мовы пісьменніка найбольш характэрныя такія словаўтваральных сродкі, як аказіяналізм, а таксама афіксальныя сродкі, перадусім суфіксальныя (суфіксы субектыўнай цэнкі), менш уласцівыя прэцэдэнтнае імя ды імянное спалучэнне.

 

Раздзел 5 Сінтаксічныя сродкі выражэння субектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа

 

Кіраванне. У ліку спосабаў пераўтварэння моўных зяў, у выніку якіх рэалізуецца паэтычная функцыя мовы, на ўзроўні сінтаксісу прыцягвае ўвагу аказіянальнае кіраванне. Яно можа праяўляцца найпер праз тое, што прі захаванні труктуры словазлучэння, што характарызуецца сувяззю кіравання, звыклая лексічная спалучальнасць парушаецца.

Здзяйсняецца гэта перш за ўсё праз замену кіраванага слова. У прыкладзе [….] рэалізуюцца звыклыя для мовы прасторавыя адносіны, экспрэсіўна не маркіраваныя, не ўсведамляемыя чытачом. […] Але ў мове гэтыя кампаненты […] усе ж звычайна не спалучаюцца, што і стварае ў тэксце […] пэўную экспрэсію.

Агульнае прызначэнне такога прыёму - фармальнае і сэнсавае асвяжэнне мовы, яго прыватныя функцыі могуць быць вельмі разнастайныя. [14, 107]

Аднародныя члены сказу. Тут разглядаецца прыём, які складаецца з таго, што ў шэраг сінтаксічна аднародных частак сказу зводзяцца словы, семантычна разнаплана