Моўныя сродкі суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа

Дипломная работа - Литература

Другие дипломы по предмету Литература

?ліцу. (Дрыгва); ці проста гукаў, што выдаюцца праз чалавека, але без экспрэсіі: пісар выпускае дым і адначасова выдае скрозь прыцятыя губы нейкі спецыфічны свой гук псс, трасучы галавою. (На ростанях)

Разам з тым, на маю думку, варта размяжоўваць менавіта гукападражанне ў мове пісьменніка ад натуральных для беларускай мовы воклічаў накшталт Га!, Га-а-а!, Аёй!, Го! ды інш., бо тыя, у дадзеным выпадку, хутчэй адносяцца да лексікаграфічных сродкаў.

Агулам, гукападражанні ўва ўсіх сваіх праяўленнях у творах Якуба Коласа сустракаюцца часта, складаючы характэрную рысу яго аўтарскага стылю.

Анатама-фізіялагічныя і сітуацыйныя недахопы гаворкі як чыннік мастацкай мовы коласаўскай прозы служаць у якасці інструментаў палітры для стварэння вобразу персанажа, прытым, што элементы народнай лексікі аніяк ня могуць быць аднесеныя да іх, нягледзячы на тыпалагічнае падабенства, бо ўтвараюць асобны гурт лексікаграфічных сродкаў. Сярод рэшты прыкладаў праглядаецца спецыфіка выкарыстання гэтага сродку:

а) сацыяльны партрэт і асабліва дэманстрацыя лінгвістычнай дыстанцыі паміж рознымі сацыяльна-этнічнымі групамі: Пся крэў […] натуральна жэч […] ідзь до дябла […] а ты не кламеш? […] о, пся маць ваша (тут праз спецыфічнае польскае вымаўленне аўтар імкнецца паказаць дыстанцыю паміж карэнным беларускім насельніцтвам і прыйшлымі польскімі людзьмі, у прадапошнім прыкладзе аўтар нават дадае, што беларуская жанчына не зразумела сэнсу сказанага палякам ды змаўчала на адказ, праз гэта адчуванне дыстанцыі пашыраецца яшчэ больш - Дрыгва)

б) аўтарскія штрыхі да агульнага партрэту персанажа: Ты, Матёна, калі я не піду, астаў абед на вячэю, - Здястуйце! - прамовіў Саханюк... (тут мы бачым картавасць як характэрную рысу аднаго з персанажаў - настаўніка Саханюка - На ростанях)

Аналіз фанетычных сродкаў у творах Якуба Коласа Дрыгва, На ростанях, На прасторах жыцця паказвае, што для мастацкай мовы пісьменніка найбольш характэрныя такія фанетычныя сродкі, як гукападражанне, лагічны націск, менш уласцівыя эмфатычны націск, анатама-фізіялагічныя і сітуацыйныя недахопы гаворкі, амаль неўласцівыя для яго мелодыка і паўзацыя, практычна неўласцівы слоўны націск.

 

6.2 Лексіка-семантычныя сродкі

 

Метафары, як лексіка-семантычныя сродкі зяўляюцца найбольш ужывальнымі ў мастацкай мове пісьменніка, зяўляючыся, па сутнасці, яго візітоўкаю. У напісанні метафараў праўлаецца Якуб Колас паэт. Метафары ў творах класіка падаюцца як найчасцей сфармаванымі ў цэльныя блокі-апісанні прыроды ці настрою герояў з завязкай, развіццём мастацкага вобразу, завяршэннем:

Аднатонную песню вялі колы вагонаў. ... Раскаціста і гучна грымелі салаўі: звону іх песень не маглі заглушыць грук і шум вагонных колаў. ... Нейкі невыразна маркотны і разам з тым прыемны гоман стаяў над балотамі, як бы яны апавядалі гэтай ціхай ночцы і гэтым людзям, што не спалі, адвечную скаргу сваю і смутак свой... (На ростанях)

Разам з тым, часта сустракаюцца і асобныя метафары, ўнітаваныя ў расповед:

Тут ужо Сцёпка не мог стрымацца і прызнаўся Аленцы, што ён вучыцца, што ў яго ёсць шырокія планы, толькі ён нічога аб іх не кажа (На прасторах жыцця)

Сярод метафарычных словазлучэнняў у Якуба Коласа сустракаюцца як двух-, гэтак і трохчленныя, са спалучэннем назоўніка з прыметнікам, назоўніка з дзеясловам, назоўніка з назоўнікам і да т.п.:

Закалыхалася, затраслося Палессе! (Дрыгва)

Панас зняў з-за плячэй даволі ёмкую торбу, гэты адвечны пашпарт сялянскай долі. (Дрыгва)

Снягі і марозы, нечакана скаваўшы Палессе, прыпынілі ваенныя аперацыі (Дрыгва)

Агулам, мелодыка і паўзацыя сустракаецца ў коласаўскай мастацкай мове, займае важнае становішча ў якасцях лірычнага адступлення, звязкі паміж сцэнамі апавядання і інш.

 

6.3 Фразеалагічныя сродкі

 

Фразеалагізмы ў творах Якуба Коласа па частаце ўжывання займаюць другое месца, саступаючы адно метафарам, пры гэтым пісьменнік ужывае іх як дзеля пашырэння семантычна-сэнсавай палітры апавядання, гэтак і для акрэслення сацыяльнага партрэты дзеючай асобы, укладаючы фразеалагізм у яго гаворку.

Акцэнт на прагматычны склад думак і гаворкі простага жыхара:

Нічога: покі жаніцца - загаіцца, ... (Дрыгва)

- Соль добра, калі ёсць што саліць, - заўважыў Саўка. (стар. 104)

Адсылка да спецыяльнай, тут арыштанцкай, гаворкі:

Калі не памыляюся, дык у Мазыры елі царскія сыры. ... Саўка намякаў на Мазырскі астрог. (Дрыгва)

Гаворка адукаванага інтэлігента з уключэннем літаратурнай мовы:

Жыві ж, Саханюк, на многія леты. Жаніся, брат, пладзіся, напаўняй пінскія балоты і валодай імі, ... (На ростанях)

У абсалютнай большасці выпадкаў аўтар выкарыстоўвае семантычна і структурна ня змененыя фразеалагізмы (У вас сем пятніц на тыдні (На ростанях)), але сустракаюцца і змененыя (- У ціхай букце (тут расійскае слова омут замененае на букта) чэрці водзяцца, - (На ростанях)); часта прасочваецца такі від узаемадзеяння выразных сродкаў мовы як метафарызацыя фразеалагізмаў (... маёнтак таксама свяціў небу ... (Дрыгва)).

 

6.4 Словаўтваральныя сродкі

 

Аказіяналізм у творах Якуба Коласа сустракаецца досыць часта, спалучаючыся з адлюстраваннем у аўтарскім тэксце лінгвістычных (праз акцэнт) асаблівасцяў вымаўлення, пазначаючы сацыяльна пашпарт дзеючай асобы, трэба адзначыць, што пісьменнік, напэўна, не заўжды ўжываў словы мясцовай гаворкі наўмысна дзеля паказання адно сацыяльнага кант