Моўныя сродкі суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа
Дипломная работа - Литература
Другие дипломы по предмету Литература
я сродкі нехарактэрныя і сустракаюцца там як найхутчэй у якасці выключэння, сярод выяўленых жа найбольш распаўюджаныя такія, як парцэляцыя і семантычны словапарадак, менш уласцівыя аказіянальнае кіраванне, семантычнае ўжыванне аднародных членаў сказу і ўстаўныя канструкцыі.
6. Вывад Аўтарскі стыль прозы Якуба Коласа ў аспекце ўжывання ім моўных сродкаў для стварэння субектыўнай ацэнкі
6.1. Фанетычныя сродкі
Эмфатычны націск для празаічных твораў Коласа - характэрны, хоць і ня вельмі частаўжывальны сродак. Аналіз выбраных твораў На ростанях, Дрыгва, На прасторах жыцця дазваляе казаць пра ўстойлівую спецыфіку пры ўжыванні такога націску:
а) сацыяльны партрэт персанажа праз паказанне асаблівасцяў ягонай гаворкі ў сукупнасці ці то з тэмпераментам і экспрэсіяй, ці то з мелодыкай, параўнайма: Здраввя жжжалаю, вваша пппббблагародддзе! (тэмпераментна-экспрэсіўная, паказальна манерная гаворка пянаватага выбарнага прадстаўніка выканаўчай улады перад вышэйстаячым чынам - На прасторах жыцця); Крэсці-і-ісь-це-сяяя!, Алілу-у-у-я! І-і-і-жэ хе-е-еру-вы-мы, Хе-е-е-е-е-ру-вы-ы-мы, Тай-на да та-а-йна абрызу-у-юшчэ... (меладычна-размераная спеўная гаворка царкоўніка - На ростанях).
б) экспрэсія аўтарскай ацэнкі: Такімі адносінамі да свайго народа, […] вы, даруйце, выяўляеце сваё панямонскае б а ў д з е й с т в а! - ужо зусім у злосці сказаў Лабановіч... (аўтарскі неалагізм баўдзейства ўтвораны ад прозвішча персанажа Баўдзея ў якасці ягонай, тут адмоўнай, ацэнкавай характарыстыкі - На ростанях) Вучы-ы-цца! Бачыш ты! (праяўленне павагі ад незнаёмага чалавека - На прасторах жыцця).
в) экспрэсія паводзінаў у пэўнай сітуацыі: Яна паглядзела на яго строга і прамовіла:
Больш ніколі! Чуеце! Ніко-о-олі! (тут з дапамогай эмфатычнага націску паказаны надзвычайны экспрэсіўна накал эмоцыяў персанажа - На ростанях)
г) экспрэсія стану персанажа ў пэўнай сітуацыі Адзін час здавалася колы казалі: У-ця-кай!.. У-ця-кай!.. У-ця-кай!.. (На ростанях).
Агулам, эмфатычны націск у творах Якуба Коласа сустракаецца ўсяго каля дзясятка разоў на ўсе тры творы, таму можна смела казаць, што такі сродак для прозы пісьменніка нехарактэрны, хоць і прысутнічае ў ёй.
Лагічны націск зяўляецца адной з характэрных рысаў аўтарскага стылю пісьменніка, асаблівая экспрэсія ў ягоных творах перадаецца з дапамогай лагічнага націску: Дубейка ў сваю чаргу здзівіўся і ўвесь выраз яго твару як бы казаў Які ж ты пасля гэтага інтэлігент? […] Я - ліцвін, - з нейкаю гордасцю зазначаў пан падлоўчы […] А яшчэ ліцвін!.. Ну, які ж ты пасля гэтага ліцвін! - Пан падлоўчы з дакорам пазіраў у вочы настаўніку (На ростанях) Ты дзе была? - націскаючы на дзе, запытаў Васіль […] Кажы, дзе была, гадзюка ты, шлюха! - загрымеў на ўсю хату Васіль. (Дрыгва) Як гэта той самы... Хіба ёсць яшчэ і не той самы Саўка Мільгун і ты ведаеш такога? […] Можа і я цябе дзесь бачыў, і Саўка таксамапаглядаўся ў Цімохаў твар, падкрэсліўшы слова дзесь (Дрыгва) Дасканалая дэмакратычная прыказка, - засмяяўся Нявідны. (Дрыгва) ... словы, даваўшыя Саўку волю і жыццё, - моцна, без краю глыбока патрэслі Саўку. Ідзі! Ідзі прэч! […] Ідзі, ідзі прэч! - стаялі ў вушах гэтыя словы і гналі яго. (Дрыгва) Юнак быз верным свайму народу. І ён пакіне народу вялікую Спадчыну. (На прасторах жыцця)
Слоўны націск для твораў Коласа яшчэ менш характэрны, чым націск эмфатычны, прычынаю тут, як найхутчэй, зяўляецца тое, што дзеля паказання націску ў словах па-беларуску не патрэбнае дадатковае ўжыванне спецыяльнага знаку, бо беларуская граматыка сама па сабе дазваляе вызначыць націск у слове, глядзіце, напрыклад: Глядзіш, здаецца яна мёртва. Але гэта толькі здаецца. Пад ковамі лёду ідзе работа (тут праз літару ё ў слове мёртва перадаецца сэнсава-экспрэсіўны акцэнт, пры гэтым сама граматыка дазваляе абыйсціся без слоўнага націску, у слове ж лёду, на маю думку, аўтар увогуле ня ставіў задачы дасягнуць экспрэсіўнасці - На прасторах жыцця.). Знойдзеныя прыклады пастаноўкі знаку націску ў разгледжаных творах не зяўляюцца сродкам выражэння аўтарскай экспрэсіі: агледзеў, ці на сваім месцы стаяць палі, а потым дробненькімі крокамі пайшоў ад палі да палі (На ростанях), Лепей зламацца сусім (На прасторах жыцця).
Мелодыка і паўзацыя ў творах Якуба Коласа сустракаецца скрайне рэдка, пазначае экспрэсію чалавечых стасункаў:
І людзі глядзяць на цябе, як на воўка... Ты сам сабе яму капаеш... (Дрыгва)
- Куды ж ён пайшоў?..
Пайшоў... Казаў, каб за яго не баяліся... Напэўна, да Параскі пойдзе... (Дрыгва);
... Ён падганяў пісара.
Хадзі, хадзі, кум! Пад туза! Пад туза яму! (На ростанях).
Разам з усім вышэйпералічаным варта адзначыць, што такі сродак мастацкай выразнасці, як беспаўзнасць - неўласцівы для творчасці пісьменніка.
Гукападражанні ў творах Коласа збольшага служаць дзеля складання паэтычнай карціны навакольнага асяроддзя, якое Якуб Колас, як паэт у самым лепшым сэнсе гэтага слова насяляе гукамі і вобразамі жывой прыроды: Ціп! Ціп! Ціп! - зашумелі птушкі […] Певень […] падзякаваў за гонар моцным ку-ка-рэ-ку. […] - Так-так-так! - азвалася качка (На прасторах жыцця); падражання людзьмі гукаў жывое прыроды: А ты-га! а ты-га, качкі! (Дрыгва), Ён раптам спыніўся, набраў духу і, моцна падаўшы наперад грудзі, загукаў старанна, разлічана, у двух тонах, нават з замахам на некаторую музычнасць: - Э-э-э-вуу! (На ростанях); выражэння экспрэсіі людскіх пачуццяў: Ах ты, грэх які! Э-хэ-хэ! - цмокаў Раман і чухаў пат?/p>