Актуальныя праблемы выкладання лексікі беларускай мовы нямецкамоўным навучэнцам
Дипломная работа - Педагогика
Другие дипломы по предмету Педагогика
арускай мове як замежнай адводзіцца гаварэнню. Гаварэнне - прадуктыўны від камунікатыўнай дзейнасці.
Гаварэнне - від маўленчай дзейнасці, з дапамогай якога ажыццяўляецца вусная форма зносін, накіраваная на ўсталяванне кантакту і ўзаемаразумення з іншымі людзьмі.
У аснове гаварэння знаходзяцца слыхава-маўленча-рухальныя стэрыятыпы лінгвістычных знакаў. Асноўным механізмам гаварэння зяўляецца механізм рэпрадукцыі, г. зн. узнаўленне гатовых маўленчых мадэлей, якія аўтаматычна ўзнаўляюцца з доўгатэрміновай памяці. Гаварэнне як від маўленчай дзейнасці мае наступныя псіхалагічныя механізмы:
Механізм камбінавання. Пад гэтым механізмам разумеецца такі працэс фарміравання фраз, словазлучэнняў і сказаў, пры якім гаворачы ўжывае знаёмыя яму моўныя і маўленчыя кампаненты ў новых словазлучэннях, якія не сустракаліся раней. Пры гэтым выкарыстоўваюцца ўжо гатовыя блокі.
Механізм канструявання - усведамленне моўных правіл і іх прымянення з мэтай стварэння маўлення. Сэнс гэтага механізму заключаецца ў тым, што пры ўзнікненні рознага віду цяжкасцей навучэнцам даводзіцца самастойна канструяваць некаторыя фразы і сказы па вядомых або інтуітыўна ўяўляемых правілах.
Механізм выбару. Ён цесна звязаны з механізмам рэпрадукцыі. На выбар моўных і маўленчых сродкаў уплывае цэлы шэраг фактараў: сэнсавае заданне, камунікатыўная мэта, сітуацыйнае і знакавае акружэнне, адносіны паміж камунікантамі. Пры гэтым адбіраюцца пэўныя формы ў залежнасці ад мэты камунікацыі.
Механізм папярэджання адказвае за плаўнасць маўлення, прагназуе змест выказвання.
Механізм дыскурсіўнасці дазваляе ажыццявіць кантроль за тым, як рэалізуецца паведамленне. Гэты механізм непасрэдна кіруе працэсам функцыянавання маўленчага выказвання, г.зн. стварае маўленчую стратэгію і тактыку.
Камунікацыйная сітуацыя - сітуацыя, якая выклікае зносіны, спрыяе ім, адбываецца разам з імі. Кампанентамі камунікацыйнай сітуацыі зяўляюцца абставіны зносін, адносіны паміж камунікантамі, маўленчы намер, рэалізацыя самога акту зносін
Пры гаварэнні неабходна ўлічваць сітуацыю зносін, бо ад віду зносін, абставінаў, маўленчага намеру залежаць змест і ўменні яго рэалізацыі.
Вучэбныя маўленчыя сітуацым задаюцца выкладчыкам або змешчаны ў падручніку ў якасці стымулу да маўленчай дзейнасці.
Вучэбныя маўленчыя сітуацыі бываюць двух відаў: тыпавыя (стабільныя) і стымул зносін. Тыпавыя сітуацыі прадугледжваюць выкананне пэўнай ролі камунікацыі. Стымул зносін уключае ў сябе абмен думкамі, выражэнне ўдзячнасці, выражэнне пачуцця, выражэнне хвалявання.
Сукупнасць абставін, якія выклікаюць неабходнасць маўлення ў мэтах камунікацыі, называюцца маўленчымі сітуацыямі.
У структуру маўленчых сітуацый уваходзяць: унутраны стан гаворачага, яго мэты і намеры, унутраны стан слухача, прадметы і зявы, пра якія ідзе гаворка, абставіны зносін.
У лінгвістыцы маўленчыя сітуацыі падзяляюць на маўленчыя і прадметныя. Маўленчыя сітуацыі - гэта абставіны зносін і ўмовы камунікацыі, а таксама адносіны гаворачага да адрасата і навакольнага асяроддзя. Прадметныя сітуацыі - тыя прадметы і адносіны паміж камунікантамі, пра якія ідзе гаворка ў працэсе маўлення.
У залежнасці ад падзелу сітуацый на маўленчыя і прадметныя можна акрэсліць мяжу этапаў навучання:
.Падрыхтоўчы (узровень, калі выпрацоўваюцца асобныя аперацыі маўленчых механізмаў, але яны адарваны ад задач маўленчых зносін. Гэты этап яшчэ не вядзе да сапраўднага авалодання моўнымі адзінкамі.
.Маўленчы (такі этап, пры якім найменне, словазлучэнне, фраза зяўляюцца вынікам патрабавання маўленчай камунікацыі. Гэты этап характарызуецца не толькі правільным абазначэннем зместу, але і сувяззю зместу з патрэбамі зносін з сітуацыяй.
Маўленчая сітуацыя можа быць ўмоўнай і натуральнай. Натуральная маўленчая сітуацыя забяспечвае выкарыстанне моўных адзінак ва ўмовах адэкватных рэальным працэсам спараджэння маўлення. Такія маўленчыя сітуацыі - гэта жаданне выказацца. Умоўная маўленчая сітуацыя ствараецца непасрэдна па ініцыятыве выкладчыка, па заданню падручніка. Каб стварыць умоўную маўленчую сітуацыю, выкладчык павінен забяспечыць маўленчую падтрымку, якая ўключае ў сябе забеспячэнне прадметнага зместу, правільны выбар удзельнікаў зносін, своечасовае забеспячэнне навучэнцаў неабходным матэрыялам.
На занятках выкарыстоўваецца як падрыхтаванае, так і непадрыхтаванае маўленне. Пры падрыхтаваным маўленні ёсць апора на тэкст, выказванне завучваецца, адпрацоўваецца і ўзнаўляецца (рэпрадуцыруецца). Непадрыхтаванае маўленне - непасрэдная рэакцыя на зададзеную тэму. Такое маўленне магчыма тлькі тады, калі ў навучэнца сфарміраваны навыкі валодання лексічным і граматычным матэрыялам.
Сама рэалізацыя маўлення адбываецца ў дзвюх формах - дыялога і маналога.
.2Асаблівасці дыялагічнага і маналагічнага маўлення
Дыялагічнае маўленне - гэта некалькі рэплік, якія звычайна ствараюцца адна за другой ва ўмовах непасрэднага маўлення двух ці некалькіх субяседнікаў. У сучаснай псіхалогіі і методыцы дыялог разглядаецца як форма сацыяльна-маўленчага ўзаемадзеяння, аснова ўзаемадзеяння паміж людзьмі ў працэсе сумеснай дзейнасці.
Дыялог уключае ў сябе наступныя працэсы:
успрыманне маўлення;
унутранае прагаворванне пачутага;
унутранае планаванне адказу;
рэалізацыя.
Перавага дыялагічнага маўлення заключаецца ў наяўнасці агульных сітуацый, менш?/p>