Актуальныя праблемы выкладання лексікі беларускай мовы нямецкамоўным навучэнцам

Дипломная работа - Педагогика

Другие дипломы по предмету Педагогика

лексiчнае паняцце, г.зн.набор прыкмет, пры дапамозе якiх людзi вызначаюць, цi можна дадзены прадмет назваць дадзеным словам. Лексiчнае паняцце можа быць мiжмоўным, калi яно прысутнiчае ў дзвюх-трох этнакультурных i моўных супольнасцях. Без страты iнфармацыi яно адэкватна перадаецца на гэтых мовах. Словы, лексiчныя паняццi якiх зяўляюцца мiжмоўнымi, называюцца эквiвалентнымi (кнiга - das Buch). Такiя словы легка перакладаюцца i пры iх засваеннi дапускаецца семантычны перанос. Словы, план зместу якiх не магчыма супаставiць з якiм-небудзь iншамоўным лексiчным паняццем, называецца безэквiвалентным. Безэквiвалентная лексiка звычайна запазычваецца з мовы ў мовы. Такая лексiка не перакладаецца.

Падчас працы над лексічным матэрыялам могуць узнікнуць такія цяжкасці як графічнае падабенства слоў (забыты - забіты, прабыць - прабіць). На пачатковым этапе навучэнцаў трэба вучыць моўнай здагадцы. У аснове моўнай здагадкі знаходзіцца аналіз вядомага з невядомым, па-гэтаму неабходна звяртаць увагу на суфіксы (вяршыцель - кніжны характар, гаварун - размоўны).

Лексічны матэрыял можна сфарміраваць у лексіка-метадчныя групы, якія маюць свае асаблівасці:

.улічваецца наяўнасць паміж словамі разнастайнай сувязі. Новыя словы абавязкова павінны спалучацца з ужо вядомымі;

.максімальная тэматычная аднастайнасць (пры гэтым больш запамінаюцца словы);

.пры фарміраванні лексіка-тэматычных груп ставяцца задачы:

увядзенне новага лексічнага матэрыялу

паўтарэнне раней засвоенага.

Словы, якія ўводзяцца і якія былі звязаны раней, павінны быць аднолькавымі ў сэнсавым плане.

.арганізацыя лексічнага матэрыялу будзе больш эфектыўнай, калі лексічныя групы будуць адкрытымі (пры гэтым ствараюцца пэўныя магчымасці, а адзінкі, якія будуць вывучацца пазней, могуць быць уключаны ў групы.

Неабходна ўлічваць асобасна-дзейны падыход, пры якім матэрыял павінен быць вынайдзены самім навучэнцам, што спрыяе лепшаму запамінанню.

Семантызацыя лексічных адзінак.

Арганізацыя працы па фарміраванні ў замежных навучэнцаў лексічных навыкаў падразумявае рэалізацыю трох асноўных этапаў: 1) семантызацыю лексічных адзінак, 2) аўтаматызацыю лексічных адзінак, 3) удасканаленне лексічных адзінак.

Семантызацыя - гэта працэс раскрыцця значэння слоў. У сучаснай методыцы выкладання беларускай мовы як замежнай вылучаюцца наступныя спосабы семантызацыі:

.Семантызацыя новых слоў пры дапамозе сінонімаў. Гэты спосаб зяўляецца надзвычай эфектыўным. Выкарыстанне сінонімаў дапамагае растлумачыць як слова, так і словазлучэнне. Карысна перадача інтэрнацыянальных эквівалентаў беларускага слова (падабенства - das Analogie). Выключнае месца адводзіцца прыёму сінанімізацыі як аднаму з самых пашыраных пры тлумачэнні лексічнага значэння слова. Падбор сінонімаў вымушае канкрэтызаваць семантыку кожнага асобнага слова-сіноніма, так як узаемазамяняльнасць і тоеснасць іх значэнняў не з' яўляюцца выключнымі паказчыкамі сінаніміі, паколькі выкарыставне слоў-сінонімаў пазіцыйна абумоўлена, гэта азначае, што і замяняльнасць аднаго сіноніма другім, і тоеснасць іх значэнняў магчымы не ва ўсіх, а толькі ў пэўных кантэкстах, ці зусім немагчымы. Напрыклад, словы статак, чарада, табун, касяк маюць агульнае значэнне мноства, вялікая колькасць чаго-небудзь, але яны адрозніваюцца і сваён ужывальнасцюі, і сваёй спалучальнасцю: можна сказаць статак кароў, але табун коней, касяк рыбы, чарада авечак.

Варта засяродзіць увагу вучняў пры падборы сінонімаў і на тое, што мнагазначныя словы ў розных сваіх значэннях маюць розныя сінонімы, напрыклад: смелы - 1) храбры, адважны; 2) рашучы; 3) нязвыклы; нетрафарэтны.

.Семантызацыя новых слоў пры дапамозе антонімаў. Гэты спосаб семантызацыі можна выкарыстоўваць ужо на пачатковым этапе. Аднак неабходна ўводзіць лексічныя адзінкі не ізалявана, а ў кантэксце.

.Семантызацыя новых слоў пры дапамозе пераліку. Сутнасць гэтага спасаба палягае ў тым, што значэнне новага слова ці выразу раскрываецца шляхам пераліку тых прадметаў і зяў, якія ў сваей сукупнасці і называюцца дадзеным словам. Пры гэтым новая лексічная адзінка прадстаўляе сабой родавае паняцце, а лексічныя адзінкі, што выкарыстоўваюцца для пераліку, прадстаўляюць відавыя паняцці. Выкарыстанне такога спосабу семантызацыі падразумявае, што навучэнцы валодаюць досыць багатым слоўнікавым запасам (агурок, цыбуля, таматы, буракі - гародніна, канапа, шафа, стол, крэсла - мэбля).

.Семантызацыя новых слоў пры дапамозе словаўтваральнага аналіза. Гэты прыем вельмі важны і можа быць прыменены практычна на ўсіх этапах навучання. Так, напрыклад, слова пісьменік уводзіцца пасля слоў настаўнік і пісаць. Увага навучэнцаў пры гэтым скіравана на знаемы корань і знаемы суфікс. Як правіла, пасля гэтага навучэнцы дастаткова легка здагадаюцца аб значэнні новага слова.

.Семантызацыя новага слова пры дапамозе тлумачэння. Такі спосаб прымяняецца на прасунутым этапе навучання, а таксама ў тых выпадках, калі ўводзяцца вучэбныя лексічныя адзінкі, што не маюць эквівалента на роднай мове навучэнца. Напрыклад, школа - месца, дзе навучаюцца дзеці.

.Семантызацыя новага слова пры дапамозе нагляднасці. Пры гэтым падразумяваецца выкарыстанне як прадметных, так і сюжэтных малюнкаў. З дапамогай прадметных малюнкаў можна патлумачыць значэнне новых назоўнікаў (напрыклад, аловак, дошка) - так знаная рэчыўная нагляднасць, а з дапамогай сюжэтных - значэнне новых дзеясловаў (маторная нагляднасць, напрыклад - стаяць, сядзець, падысці).

.