Актуальныя праблемы выкладання лексікі беларускай мовы нямецкамоўным навучэнцам
Дипломная работа - Педагогика
Другие дипломы по предмету Педагогика
тычнага авалодвання лексічнымі багаццямі мовы, выпрацоўкі дакладнага, правільнага і прыгожага маўлення, для ўсведамлення мовы як сістэмы. Справа ў тым, што калі выкладчык абмежаваны толькі тэмай сваіх занятка і не бачыць ці не надае ўвагі сістэмным сувязям у мове, то тады, па-першае, вывучэнне мовы ўяўляецца як знаёмства з асобнымі раздзеламі, што існуюць самі па сабе; па-другое, не ўстанаўліваюцца сувязі паміж адзінкамі розных моўных узроўняў; па-трэцяе, не выпрацоўваецца ў вучняў паняцце аб мове як сістэме сістэм, дзе ўсё ўзаемазвязана і ўзаемаабумоўлена; па-чацвёртае, адсутнічае камунікацыйная накіраванасць навучання мове.
На ўроках па вывучэнні розных раздзелаў курса абавязкова павінна прысутнічаць праца над вызначэннем значэння слова. Напрыклад, каб вызначыць, як і ад якога слова ўтварылася новае, патрэбна ведаць яго значэнне (ляснік - работнік лесу; пад - воднік - спецыяліст падводных работ); каб правільна напісаць слова, патрэбна таксама ўсведамляць яго значэнне (казка і каска, расчапіць і расшчапіць) і інш. Важнае месца займаюць праца са слоўнікамі рознага тыпу, першыя крокі ў чым былі зроблены на спецыяльных уроках; праца над перакладам з адной мовы на другую (залежыць ад мовы навучання ў школе, ад вывучэння замежнай мовы ў класе) і інш. Галоўная мэта ўсёй працы - узбагачэнне слоўнікавага складу мовы вучняў, усведамленне імі ролі і значэння беларускай мовы.
.1Навучанне асваенню новай лексікі нямецкамоўнымі студэнтамі
У працэсе вывучэння беларускай мовы як замежнай нямецеімі студэнтамі адзначаюцца пэўныя праблемы.
У немцаў узнікаюць цяжкасці ў нарматыўным вымаўленні некаторых зычных гукаў: цвердыя і зацвярдзелыя зычныя вымаўляюцца ў адных і тых жа словах па-рознаму, напрыклад, бел.студэнт, рус. cтудент, ням. Schtudent. У беларускай мове назіраецца рэгрэсіўная асіміляцыя зычных па мяккасці. Перад мяккім зычным цверды змякчаецца, напрыклад, песня, цверды. Карэляцыя па мяккасці-цвердасці неўласціва нямецкай мове, таму тут заўважаюцца шматлікія памылкі.
Пэўную праблему ў вымаўленні нямецкіх студэнтаў выклікае рэгрэсіўная асіміляцыя зычных па глухасці-звонкасці. У нямецкай мове, як і ў беларускай, у канцы слоў і перад глухімі звонкімі зычныя аглушаюцца: пробка,сад; Staub (пыл), Sand (пясок). Але немцы ў сваёй мове не азванчаюць глухія перад звонкімі зычнымі: вакзал, просьба, але Staubsauger (пыласос), Sandberg (рыхлая скала).
У аднакаранёвых словах даволі часта студэнты пераносяць рускі націск на беларускую лексему: бел. вярба - рус. верба, бел. стары - рус. старый. У неапрацаваных тэкстах націскныя склады не адзначаюцца асобнымі знакамі. Складанасці ўзнікаюць не толькі ў антонімах тыпу бацькі - бацькі, музыка - музыка.
У запазычаных або ў інтэрнацыянальных словах беларускі націск прыпадабняецца не на той склад, на які думае нямецкі студэнт, напрыклад, геолаг - Geologe, музыка - Musik, таксі - Taxi, талент - Talent, філалогія - Philologie.
Пры засваенні новых слоў шмат увагі неабходна ўдзяляць на магчымы зрух націску ў парадыгме слоў. Спачатку неабходна замацаваць лексічнае значэнне новага слова, яго арфаграфічную і фанетычную форму.
У абедзвюх мовах існуюць словы з рознай дэфініцыяй лексічнага зачэння, напрыклад
вішняKirscheпалецFingerчарэшняZeheмыцьWaschenжыцьLebenпрасціWohnenЛюбіцьliebenкахаць
Запазычанне iншамоўнай лексiкi зяўляецца адным з найбольш атыўных працэсаў, якiя садзейнiчалi развiццю слоўнiка беларускай лiтaратурнай мовы сярэдневяковага перыяду. Aрганiчна ўлiваючыся ў старабеларускую лексiчную сiстэму, iншамоўныя словы выконвалi значную ролю ва ўзбагачэннi яе тэрмiнамi, паняццямi, неабходнымi для намiнaцыi новых рэалiй i зяў у матэрыяльным, грамадскiм i культурным жыццi беларусаў, а таксама для замены ўстарэлых найменняў. Пры гэтым на беларускай глебе запазычаныя словы часта змянялi свой знешнi воблiк, прыстасоўваючыся да фанетычнай i марфалагiчнай сiстэм беларускай мовы. Разам з тым яны падпадалi i пад пэўную семантычную асiмiляцыю.
Семантычнае асваенне чужых лексiчных элементаў зяўляецца адной з выразных прыкмет iх трывалага замацавання ў лексiчнай сiстэме мовы,якая запазычвае. Яно, як i фанетычнае i марфалагiчная адаптацыя, сведчаць аб уключэннi гэтых лексiчных адзiнак у актыўны слоўнiкавы запас мовы i аб iх здольнасцi нароўнi з уласнымi словамi выконваць камунiкацыйную функцыю. Здольнасць запазычанняў выкарыстоўвацца ў пісьмовых i вусных зносiнах знаходзiцца ў прамой залежнасцi ад аўтаномнасцi iх семантыкi i ад трываласцi сувязi з моўнай сiстэмай i ў той перыяд, калi лексiка запазычвалася.
Прыкметай слоў, запазычаных з нямецкай мовы, зяўляецца спалучэннi шт-, шп- у пачатку слова (штык, шпоры); хт- - у сярэдзiне слова (вахта, шахта); а таксама частка -майстар у канцы слова (хормайстар). Часта германiзмы выкарыстоўваюцца пры апiсаннi звычаяў, аасаблiвасцей быцця i побыта германскiх народаў, для надання мясцовага моўнага каларыту.
Нямецкамоўным студэнтам, якiя вывучаюць беларускую мову, лягчэй засвоiць тую лексiку,што па нейкiх прычынах трапiла ў вывучаемую мову з iх роднай. Безумоўна, лягчэйшымi будуць словы, што не змянiлi свае фанетычанае аблiчча, альбо змянiлi нязначна. Таксама лепш запомняцца словы, значэнне якiх будзе супадаць з iх роднай.
Такiя словы называюцца германiзмамi (ад лац. Germanus- германскi) - словы або выразы, запазычаныя з нямецкай. Германiзмы трапляюцца ў беларускiх граматах 13-14 ст., якiя адлюстроўваюць гандлевыя зносiны паўночных гарадоў Беларусi з нямецкiм насельнiцтвам Рыгi i Гоцкага берага. Вялiкая колькасць слоў нямецка