Актуальныя праблемы выкладання лексікі беларускай мовы нямецкамоўным навучэнцам

Дипломная работа - Педагогика

Другие дипломы по предмету Педагогика

Семантызацыя новага слова пры дапамозе перакладу. Да гэтага спосабу семантызацыі звычайна прыбягаюць з мэтай праверкі разумення ўведзеных новых слоў і кантролю за замацаваннем новай лексікі. Пераклад на мову навучэнцаў не павінен ператварацца ў самамэту. Такі спосаб будзе карысным пры перакладзе абстрактных слоў, яго мэтазгодна выкарыстоўваць, калі значэнне беларускага слова і замежнага не супадаюць. У такім разе можна зрабіць пераклад з дадатковым тлумачэннем (я кахаю цябе - Ich liebe dich).

Мэтазгодна даваць лексічныя адзінкі для запісу ў слоўнікавыя сшыткі, уключаць словы ў разнастайныя лексічныя групы, кожнае слова павінна ўваходзіць у як мага больш лексічных груп, вывучаныя словы ўключаць ва ўсе тыпы лексічных практыкаванняў, змяшчаць новыя словы ў паўтаральных элементах урока. Каб не стварылася ўражанне разрозненасці моўных фактаў, можна ўвесці этап сістэматызаванае абагульненне. Пасля некалькіх тэм павінен быць урок абагульненняпапярэдняга матэрыялу.

Вылучаюцца два асноўныя этапы апрацоўкі лексікі: прэзентацыя і інтэрпрэтацыя. Прэзентацыя - прадяўленне. Навучэнцы ўсведамляюць значэнне слова, правілы выкарыстання слова, адпаведна выконваюць практыкаванні. Слова павінна быць абавязкова ўведзена ў кантэкст. Прэзентацыя слова павіна адпавядаць уяўленням, якія склаліся пра яго ў носьбітаў беларускай мовы. Могуць выкарыстоўвацца розныя кантэксты, якія раскрываюць якасці слова. Улічваючы другі шлях слова можа быць прэзентавана ізалявана, але з уімі тлумачэннямі і прыкладамі. Неабходна ўлічваць не толькі лексіка-семантычныя варыянты значэння, але і граматычнае значэнне, а таксама шляхі фарміравання патэнцыяльнага слоўніка. (напр., чытаць - што?, чытане - каго?).

Вывучэнне лексікі - гэта не проста завучванне на памяць, але і ўсведамленне фанетычных, граматычных, семантычных сувязей.

На спецыяльных уроках закладваюцца асновы тэарэтычных уменняў, якія неабходны навучэнцам для разумення, усведамлення паняццяў і выпрацоўкі на іх аснове прыктычных навыкаў і ўменняў, ці ставяцца асноўныя задачы навучання, для вырашэння якіх патрэбны такія практыкаванні, якія б служылі развіццю ўменняў знаходзіць і адрозніваць пэўную адзінку ад іншых, дапамагалі ўсвядоміць функцыю яе ў мове і спрыялі вьшрацоўцы ў навучэнцаў умення карыстацца ў сваім маўленні рознымі тыпамі вывучаных адзінак мовы. На спецыяльных уроках выкладчык, як правіла, павінен сумясціць і рацыянальна вырашыць два пытанні: што павінны ведаць і што павінны ўмець навучэнцы.

Асаблівую ролю набывае праца над вызначэннем семантыкі слова, над мнагазначнымі словамі, устанаўленню значэнняў якіх спрыяе кантэкст, яго лексічнае акружэнне. Менавіта ад значэння слова залежыць яго спалучальнасць з іншымі словамі. Напрыклад, назоўнік макавіна мае наступныя значэнні: 1) адно сцябло маку; 2) адно зярнятка маку; 3) галоўка маку, макушка; 4) вершаліна, верхавіна, у залежнасці ад чаго будзе свой кантэкст, і, наадварот, ад кантэксту будзе залежаць значэнне слова. Найбольш пашыранымі відамі працы з'яўляюцца выпрацоўка ўменняў і навы-каў, спосабаў і тыпаў тлумачыць лексічнае значэнне слова. Няўменне дакладна вызначаць семантыку слова (напрыклад, баяцца - калі сабака нечакана выскачыць, калі атрымаеш дрэнную ацэнку, радасць - атрымаць дзесятку, сон - спаць і інш. тлумачыцца няведаннем спосабаў і правілаў тлумачэння лексічнага значэння. Каб пазбегнуць такога тыпу памылак, неабходна:

) часцей праводзіць аналіз розных значэнняў слоў у тлумачальным слоўніку беларускай мовы;

) праводзіць практыкаванні на вызначэнне адрозненняў паміж значэннямі аднаго і таго ж слова;

) навучыць адрозніваць і выпрацаваць навыкі прымянення розных спосабаў тлумачэння значэння слоў, да якіх адносяцца апісальны (нара - паглыбленне пад зямлёй, часта з некалькімі хадамі,вырыта жывёлінай і служыць ёй жыллём), сінанімізацыя (гучны, звонкі), антанімізацыя (далёкі - блізкі);

) засяродзіць увагу вучняў на асноўных правілах тлумачэння слова, якімі лічым наступныя два: катэгарыяльна-граматычная адпаведнасць слова, значэнне якога тлумачыцца, і стрыжнявога слова ў тлумачэнні, напрыклад, нара і паглыбленне - назоўнікі; уключэнне ў тлумачэнне роднасных, аднакаранёвых слоў, калі слова, якое тлумачыцца, з'яўляецца членам словаўтваральнага гнязда, напрыклад, мядовы тлумачыцца які пахне мёдам,

) выкарыстоўваць розныя прыёмы пры тлумачэнні значэння слова самім выкладчыкам, напрыклад, прыём перакладу (разынкі - Rosienen, Pl), прыём апісання прадмета (мандарын - вечназялёнае пладовае цытрусавае дрэва сямейства рутавых, якое расце на поўдні; 2) кісла-салодкі духмяны плод гэтага дрэва; прыём дэманстрацыі прадметаў, прыём падбору сінонімаў, антонімаў і інш.

Асаблівае месца ў сістэме прыёмаў навучання лексіцы займае лексічны аналіз слова, які з'яўляецца спецыфічным прыёмам навучання лексіцы (дэманструецца схема лексічнага аналізу і табліцы аналізу слова паводле сферы ўжывання, паводле паходжання, паводле актыўнага і пасіўнага запасу). Вынікам такой карпатлівай працы над лексічным значэннем слова з'явіцца: 1) дакладнасць маўлення вучняў як неад'емная якасць любога маўлення, неабходнасць ведаць лексічнае значэнне слова для патрэб яго ўжывання; 2) выпрацоўка першапачатковых практычных навыкаў выкарыстання лексічных адзінак ва ўласным маўленні.

Другі шлях вывучэння лексікі звязаны з урокамі вывучэння ўсіх раздзелаў курса мовы. Ён з'яўляецца своеасаблівым і заканамерным працягам першага для далейшага прак