Актуальныя праблемы выкладання лексікі беларускай мовы нямецкамоўным навучэнцам

Дипломная работа - Педагогика

Другие дипломы по предмету Педагогика

°й разгорнутасці маўлення ў параўнанні з маналагічным выказваннем, наяўнасць экстралінгвістычных фактараў (міміка, жэсты).

Састаўная частка дыялога - выказванне (рэпліка). Важна не толькі пачаць дыялог, але і яго падтрымаць.

Дыялог можа быць некалькіх відаў: дыялог - абмен інфармацыяй, дыялог - планаванне сумесных дзеянняў (прадугледжвае станоўчую рэакцыю на апорную рэпліку), дыялог - абмен ўражаннямі (будуецца або на супадзенні, або на разыходжанні меркавання), дыялог -спрэчка (палеміка), дыялог - унісон (прадугледжвае падтрымку і працяг тэмы).

Вылучаюць наступныя віды дыялога:

Дэманстрацыйны. Накіраваны на дэманстрацыю пэўных лексіка-граматычных зяў, структура якіх аналізуецца. Такі працэс зяўляецца кіруемым выкладчыкам, паколькі змест наступнай рэплікі падказваецца ім.

Дыялог размоўнай палёгкі дае магчымасць засвоіць размоўныя клішэ. Напрыклад, прыемна вас бачыць, хацелася б верыць і інш.

Краіназнаўчы дыялог змяшчае інфармацыю пра рэаліі, паводзіны людзей краіны, якая вывучаецца.

Забаўляльныя дыялогі. Да іх адносяцца жарты, каламбуры, пародыі, якія дапамагаюць перайсці да спантаннага маўлення.

Навучанне дыялогу можа адбывацца індуктыўным або дэдуктыўным шляхам. Пры індуктыўным спосабе адбываецца навучанне элементам дыялогу з мэтай фарміравання ўменняў самастойна будаваць маўленне ў адпаведнасці з сітуацыяй. Дэдуктыўны спосаб прадугледжвае навучанне ад цэлага да яго элементаў. Навучэнцы спачатку праслухоўваюць дыялог цалкам, потым чытаюць па ролях і завучваюць. Дэдуктыўны спосаб зяўляецца больш лёгкім для ўспрымання лексікі шляхам выкарыстання дыялогу.

Да ліку найбольш распаўсюджаных практыкаванняў для навучання дыялагічнаму маўленню адносяцца: 1) завучванне мікрадыялогаў і іх пабудова, 2) завучванне кароткіх дыялогаў (4 - 6 рэплік) па ролях з наступнай заменай канцоўкі, 3) сітуацыйныя практыкаванні (дыялог-роспыт, дыялог-бяседа).

Для таго, каб прывесці навучэнцаў да ўзроўню валодання вусным маўленнем, можна рэкамендаваць навучэнцам наступныя практыкаванні:

моўныя (падрыхтоўчыя) практыкаванні - імітацыйныя практыкаванні, звязаныя з відазмяненнем моўнага ўзору, практыкаванні на камбінаторыку моўных структур;

маўленчыя практыкаванні - відазмяненне тэксту-узору, параджэнне самастойнага выказвання з дапамогай ключавых слоў, плана, а таксама творчыя практыкаванні;

Выдзяляюцца 5 асноўных рыс маналагічнага маўлення: 1) адносна неперарыўны характар маўлення. Выказванне не зяўляецца адной фразай, а прадяўляе сабой звышфразавае адзінства; 2) паслядоўнасць, лагічнасць маўлення (гэта якасць праяўляецца ў развіцці ідэі ключавой фразы для наступных фраз); 3) адносная сэнсавая завершанасць, камунікацыйная накіраванасць выказвання; 4) тэматычнасць (на прцягу ўсяго выказвання дамінуе адна і тая ж тэма); 5) сінтаксічная ўскладненасць (перавага сінтаксічна поўных структур, адсутнасць эліпсаў, эмацыянальна-ацэначных выклічнікаў).

Дыялагічнае маўленне - гэта некалькі рэплік, якія звычайна ствараюцца адна за другой ва ўмовах непасрэднага маўлення двух ці некалькіх субяседнікаў. У сучаснай псіхалогіі і методыцы дыялог разглядаецца як форма сацыяльна-маўленчага ўзаемадзеяння, аснова ўзаемадзеяння паміж людзьмі ў працэсе сумеснай дзейнасці.

У залежнасці ад працягласці маўлення метадысты вылучаюць: 1)фрагментарнае маўленне (складаецца з двух - пяці сказаў), маналагічнае адзінства (6-20 сказаў), монамаўленне (падрабязнае выказванне, якое ўключае ў сябе больш за 20 сказаў). Мэта выказвання - падрабязна асвятліць дадзеную тэму або некалькі тэм.

Маналагічнае маўленне мае свае асаблівасці: тэматычнасць, камунікацыйная накіраванасць, неперарыўнасць, паслядоўнасць, лагічнасць, сэнсавая завершанасць.

Вылучаюць тры этапы навучання маналогу: авалоданне навыкамі будаваць сказ, які павінен адпавядаць заданню і сітуацыі маўлення, навучанне лагічнаму спалучэнню некалькіх сказаў, складанне маналагічнага выказвання, адлюстраванне завершанай думкі.

Пераказ тэксту можа быць падрыхтаваным і непадрыхтаваным. Падрыхтаваны падразумявае пераказ з ключавымі словамі, са складаннем плана, тэзісаў. Непадрыхтаваны пераказ зяўляецца спантанным, непрадуманым.

Пераказ дазваляе перайсці да непадрыхтаванага маўлення. Тэксты для пераказу павінны быць невялікімі па абёме, максімальна займаць адну старонку, тэкст павінен мець празрысты змест і абапірацца на вопыт і веды вучняў, а таксама мець пазнаваўчую каштоўнасць.

Пры навучанні маналагічнаму маўленню вылучаюцца дзве групы практыкаванняў - трэніровачныя і маўленчыя. Трэніровачныя практыкаванні інакш называюцца моўнымі, яны накіраваны на шматразовае паўтарэнне. Напрыклад, шматразовае ўзнаўленне ўзору без змен, або пераклад з роднай мовы на замежную. Маўленчыя практыкаванні накіраваны на разуменне сэнсу тэксту пры ўспрыманні. Маўленчыя практыкаванні бываюць рэспансіўныя, кампазіцыйныя, рэпрадуктыўныя, дыскутыўныя, сітуацыйныя.

Рэспансіўныя практыкаванні - гэта практыкаванні тыпу пытальна-адказныя (калі пытанне зяўляецца пабуджэннем да рэакцыі), рэплікавыя (калі дыялагічнае адзінства пабудавана па схеме сцвярджэнне-адмаўленне, сцвярджэнне-сцвярджэнне і інш.), умоўная размова (пачатковае выказване, у якім акрэсліваецца тэма, мэта гэтага практыкавання - стымуляваць ініцыятыву гаварыць, а задача выкладчыка - стварыць умовы маўленчай раскаванасці).

Кампазіцыйныя практыкаваннні - гэта вусны пераказ або сачыненне ў выглядзе ман?/p>