Актуальныя праблемы выкладання лексікі беларускай мовы нямецкамоўным навучэнцам

Дипломная работа - Педагогика

Другие дипломы по предмету Педагогика

?стацца мовай як сродкам зносін у розных камунікацыйных сітуацыях. Аснова такога валодання мовай - веды, маўленчыя навыкі, уменні, якія набываюць навучэнцы.

У працэсе авалодання мовай навучэнцы карыстаюцца рознымі стратэгіямі засваення - характэрнымі індывідуальнымі адрозненнямі і асаблівасцямі атрымання, перапрацоўкі і прымянення засвоенай інфармацыі. У сучаснай методыцы стратэгіі засваення распрацоўваюцца з пазіцый кагнітыўнай тэорыі навучання мове і падзяляюцца на стратэгіі, якія забяспечваюць валоданне мовай (звязаны з развіццём вучэбнага працэсу) і стратэгіі, якія забяспечваюць карыстанне мовай.

Мэтай даследвання сталі методыка навучання лексіцы беларускай мовы для нямецкамоўных навучэнцаў, актуальныя праблемы яе выкладання. Немалаважную ролю ў навучанні лескікі адыгрывае фразеалагічны аспект. Сапраўднае валоданне замежнай мовай мае на мэце ўменне размаўляць, карыстаючыся характэрнымi для гэтай мовы выразамi, фразеалагiчнымi зваротамi. Багацце слоўнiкавага запасу i ўмелае выкарыстанне маўленчых адзiнак з'яўляецца адным з галоўных паказчыкаў валодання роднай мовай.

Авалоданне лексікай прадугледжвае навучанне маўленчым відам дзейнасці. На занятках фарміруюцца маўленчыя навыкі і ўменні. Пры гэтым цэнтральнае месца адводзіцца гаварэнню - прадуктыўнаму віду маўленчай дзейнасці.

У працы даследуюцца таксама асаблівасці дыялагічнага і маналагічнага маўлення, навучанне пісьму. У практычным курсе беларускай мовы як замежнай аўдзіраванне зяўляецца мэтай і сродкам навучання. Яно стымулюе маўленчую дзейнасць навучэнцаў.

 

.Агульныя заканамернасці фарміравання лексічных навыкаў у іншамоўных навучэнцаў

 

Выкладанне беларускай мовы як замежнай мае практычную накіраванасць, устаноўку на актыўнае авалоданне замежнымі навучэнцамі беларускай мовы з мэтай удзелу ў камунікацыі ў рэальных жыццёвых сітуацыях. Пры гэтым зразумела, што маўленне магчыма ў яго розных відах толькі пры наяўнасці некаторага запасу слоў, пры ўменні карыстацца вывучанымі словамі. Менавіта па-гэтаму праца над лексікай атрымоўвае вельмі важнае значэнне. Вывучэнне і засваенне лексікі выклікаае вялікія цяжкасці, што тлумачыцца некаторымі фактарамі. Па-першае, сістэмнасць у лексіцы - самая складаная зява ў структуры мовы, бо лексіку цяжка ўпарадкаваць і прывесці ў сістэму. Па-другое, само слова, як асноўная базісная адзінка мовы таксама складаная, рознапланавая зява, універсальная па характары і унікальная па абему выконваемых у мове функцый. У самім слове перакрыжоўваюцца самыя розныя лінгвістычныя зявы: фанетычныя, марфалагічныя, сінтаксічныя, сацыяграфічныя, лексікалагічныя, не кажучы ўжо аб слове як абекце логікі, псіхалогіі, філасофіі.

Спецыфічныя асаблівасці і ўнутраныя заканамернасці лексічнай сістэмы беларускай мовы і лексічнага аспекта ў навучанні беларускай мове неабходна ўлічваць пры вырашэнні лінгваметадычных і вучэбнаметадычных пытанняў.

Лексіка кожнай мовы прадстаўляе сабой скрытую сістэму, і колькасць адзінак навучання на лексічным узроўні практычна бясконцае, бо роўнае колькасці лексічных адзінак у мове з улікам полісеміі. Паколькі немагчыма авалодаць усім слоўнікавым складам мовы, навучанне лексікі павінна быць некаторым чынам абмежаваным і ўпарадкаваным. Ад таго, якія словы адабраны для вывучэння, залежыць уся сістэма працы ў галіне лексікі.

Лексічны мінімум - гэта мінімальная колькасць слоў, якая дазваляе карыстацца мовай як практычным сродкам камунікацыі. З іншага боку, лексічны мінімум - максімальная колькасць слоў, якую можа засвоіць навучэнец у рамках вызначанай колькасці вучэбных гадзін.

Вызначаючы лексічны мінімум, тую колькасць слоў, якую павінен ведаць замежнік, звычайна называюць 3000 слоў. Гэта дазваляе зразумець 90% любога тэксту.

Адбор лексічнага вучэбнага матэрыялу і састаўленне лексічных мінімумаў - вельмі складаная справа. Перш за ўсе неабходна вырашыць некаторыя праблемы, а менавіта: 1) што ўзяць за адзінку адбора, 2) колькі такіх адзінак патрэбна ўзяць, 3) якія менавіта адзінкі неабходна вылучыць, 4) якімі прынцыпамі і крытэрыямі патрэбна карыстацца пры адборы.

У метадычнай літаратуры вылучаюць наступныя базісныя крытэрыі адбору вучэбных слоўнікаў: 1) абсалютная каштоўнасць слова (значэнне - сэнс), 2) адносная каштоўнасць слова (якасці, якія характарызуюць слова як элемент лексічнай сістэмы, 3) спалучальнасная каштоўнасць (прыярытэт адддаецца таму слову, якое валодае найбольшай спалучальнасцю), 4) словаўтваральная каштоўнасць (патэнцыйная здольнасць слова да ўтварэння як мага большай колькасці аднакарэных лексічных адзінак), 5) сістэмная і кантрастыўная каштоўнасць слова (з пункту погляду навучэнца замежныя словы могуць быць складанымі і легкімі для засваення), 6) узаемазамяняльнасць (здольнасць слова замяняць іншыя пры выражэнні значэння), 7) частотнасць лексічнай адзінкі, 8) нарматыўнасць.

Асноўнай мэтай работы над лексiкай зяўляецца фармiраванне лексiчных навыкаў, якiя могуць быць як прадуктыўнымi, так i рэцэптыўнымi. Прадуктыўныя лексiчныя навыкi ўзнiкаюць у адпаведнасцi з сiтуацыяй зносiн i мэтамi камунiкацыi. Рэцэптыўныя - гэта навыкi распазнавання i разумення лексiкi падчас аўдзiравання, чытання (рэцэптыўны вiд маўленчай дзейнасцi).

Прэзентацыя новай лексiкi - метадычны працэс, зместам якога зяўляецца прадяўленне навучэнцам невядомых лексiчных адзiнак i iх iнтэрпрэтацыя.

Усе моўныя адзiнкi валодаюць формай i зместам. Тое, што слова абазначае, гэта не прадмет,не зява, а