Актуальныя праблемы выкладання лексікі беларускай мовы нямецкамоўным навучэнцам
Дипломная работа - Педагогика
Другие дипломы по предмету Педагогика
ны з устарэласцю паняцця, прадмета, з пранiкненнем слоў з другой мовы. Факт наяўнасцi слоў iншамоўнага паходжання мае вялiкае значэнне пры вывучэннi замежнай мовы. Для навучэнцаў неабходна раскрываць сувязi памiж словамi, аднаго кораня роднай мовы i вывучаемай беларускай. Тумачэнне этымалогii мае вялiкае практычнае значэнне ў тых адносiнах, што, дзякуючы раскрыццю iх этымалогii, iншамоўныя словы з чыста ўмоўных ператвараюцца ў матываваныя словы, унутраны змест iх становiцца блiзкiм i зразумелым [Цыганенко Г.П. Этимологический словарь русского языка]. Прывядзем некалькi прыкладаў слоў з нямецкiм этымонам, якiя сустракаюцца ў беларускай, англiйскай i польскай моў:
Ням. Польск. Англ. Бел.wartose worth вартасцьgrunt ground грунтplac place пляцryn ring ранак (базар)
З прыведзеных прыкладаў вiдаць, што словы нямецкага паходжання маюць у розных мовах адрозненнi ў фанетычных i семантычных планах. Таму неабходна тлумачыць студэнтам фанетычныя працэсы, якiя ўплывалi на гукавы склад слова.
Студэнтам трэба раскрываць падабенства з беларускiмi словамi кампанентаў складаных iншамоўных слоў. Вобраз, на якім грунтуецца той або іншы фрагмент слова i таму ўсе яно разам, дапамагае яго запамiнанню. Так, ням. Wandern, aнгл. wander, бел. вандраваць маюць агульнае значэнне мяняць месцазнаходжанне. Карысна паказаць студэнтам падабенства некоторых словазлучэнняў (у iх назоўнiкаў, прыназоўнiкаў i iнш. часцiн мовы). Нем. Eine Wanderung machen - бел. зрабiць вандроўку.
Студэнтам будзе лягчэй запамiнаць тое цi iншае беларускае слова, калi iм паказаць адпаведнасцi некаторых суфiксаў у розных мовах. Суффiкс -цыя- (рэвалюцыя, агiтацыя) мае адпаведны суфiкс -tion- (у ням. Die Revalution) - англ. Agitation, cja - польск. (revolucja). У беларускай мове на пачатку ХХ ст. iснавала нямала слоў для абазначэння тых самых паняццяў. Побач са спрадвечнымi назвамi бытавалi словы, запазычаныя з славянскiх i неславянскiх моў. Праiлюструем на канкрэтных прыкладах узаемадзеяння iх у некаторых сiнанiмiчных радах.
Цягнiк, поезд. Утварылася ад ням. Der Zug. Слова поезд чыгуначнiкi выкарыстоўвалi, калi маюць на ўвазе пасажырскi поезд, а цягнiк - калi таварны.
Крама, магазiн. Слова крама узнiкла ад ням. Die Krame. Яно i цяпер шырока выкарыстоўваецца ў сучаснай беларускай мове. Аднак у справавым стылi яно заменена іншым словам - магазiн.
Важнае значэнне навучанне лексіцы асацыятыўным спосабам. Гэты шлях павялічвае абем запамінальнай лексікі, раскрывае рэзервы памяці. Асацыятыўны шлях спрыяе фарміраванню лексічнага навыка. Арганізацыя лексічнага матэыялу можа быць арганізавана наступнымі спосабамі:
Лексіка сфарміроўваецца па пэўных групах, у працэсе арганізацыі лексічнага матэрыялу ўлічваць шматпланавасць лексічных адзінак
Сістэмнасць лексічнай адзінкі - важна ўлічваць уваходжанне канкрэтнай адзінкі ў нейкія сістэмы.
.2 Узбагачэнне фразеалагічнага запасу мовы нямецкіх навучэнцаў
Неад'емнай часткай слоўнікавага запасу навучэнцаў з'яўляецца фразеалагічнае багацце мовы, таму гаварыць аб лексічным запасе ўвогуле і лексічным мінімуме ў прыватнасці і не ўключаць у яго фразеалагізмы было б вялікай памылкай.
Пасля знаемства з паняццем фразеалагічныя адзінкі і яе прыкметамі, асаблівасцямі ў параўнанні са словам, словазлучэннем і сказам зўляецца праца над пэўным фразеалагізмам у пэўным кантэксце: прыкметы, семантыка, стылёвая прыналежнасць, якая абумоўлена кантэкстам, сінтаксічная функцыя. Напрыклад, паводле стылёвага ўжывання фразеалагізмы пайсці на той свет, скласці рукі, Богу душу аддаць, ногі працягнуць, капыты скінуць, чорту на скавараду трапіць і іншыя маюць адно значэнне - памерці, але колькі тут адценняў, скрытага сэнсу, што патрабуе адпаведнага ўжывання кожнага з іх.
Сапраўднае валоданне замежнай мовай мае на мэце ўменне размаўляць, карыстаючыся характэрнымi для гэтай мовы выразамi, фразеалагiчнымi зваротамi. Багацце слоўнiкавага запасу i ўмелае выкарыстанне маўленчых адзiнак з'яўляецца адным з галоўных паказчыкаў валодання роднай мовай. Да фразеалагiчных выразаў адносяцца такiя ўстойлiвыя ў сваiм складзе i ўжываннi фразеалагiчныя звароты, якiя цалкам складаюцца з слоў з свабодным намінатыўным значэннем i семантычна падзяляюцца (№32 стар. 76). Iх адзiная асаблiвасць - узнаўляльнасць: яны выкарыстоўваюцца як гатовыя маўленчыя адзiнкi з пастаянным лексiчным складам i своеасаблiвай семантыкай.
Параўнанне фразеалогii розных народаў паказвае, што iснуе нямала жыццевых сiтуацый, якiя б былi ўбачаны i асэнсаваны многiмi народамi аднолькава, але зафiксаваны ў мовах пры дапамозе розных вобразаў.
Выкарыстанне фразеалагiзмаў у маўленнi патрабуе вялiкай папярэдняй работы па iх адборы, семантызацыi, арганiзацыi адэкватнага ўспрымання ў розных сiтуацыях, экстралiнгвiстычных i моўных кантактах.
Прыемы семантызацыi фразеалагiзмаў залежаць ад самога ўстойлiвага словазлучэння. Гэта можа быць:
1.пераклад на родную мову, пошук адэкватнага выраза;
2.семантызацыя пры дапамозе кантэксту;
.пры дапамозе сiнанiмiчных адпаведнiкаў;
.пры дапамозе апiсання.
Пры гэтым неабходна ўлiчваць, што фразеалагiзмы могуць у мовах перакладацца аднолькава i даслоўна (напр., рабiць з мухi слана - aus einer Mucke einen Elefanten machen; быць галодным як воўк - Hunger haben wie ein Wolf; шукаць iголку ў стозе сена - eine Stecknadel im Heuhaufen suchen; быць чырвоным як рак - rot sein wie ein Krebs; адчуваць сябе як рыба ў вадзе - sich fuhlen wie ein Fisch im Wasser), так i не даслоўна (народжаныя поўзаць, летаць не ўмеюць - aus einer Gans wird kein Adler; плаваць як сякера - wie eine bleierne Ente schwimmen).
<