Актуальныя праблемы выкладання лексікі беларускай мовы нямецкамоўным навучэнцам
Дипломная работа - Педагогика
Другие дипломы по предмету Педагогика
°ксімальна поўнае і дакладнае разуменне інфармацыі, яе адэкватнае ўзнаўленне. Задача выкладчыка - навучыць прыёмам асэнсавання і аналізу тэксту, што паспрыяе больш глыбокаму яго разуменню. Асноўны спосаб дасягнення мэты - пастаноўка выкладчыкам пытання, пры гэтым выкладчык можа запатрабаваць змяніць план тэксту, вызначыць сувязі паміж зявамі. Пытанні садзейнічаюць таму, што навучэнцы у працэсе працы з тэкстам могуць рабіць самастойныя вынікі. Пастаноўка пытання самімі навучэнцамі спрыяе больш глыбокаму разуменню тэксту.
Мадэляванне тэксту - эфектыўны сродак яго разумення. Мадэль - форма навуковай абстракцыі, у якой вывучаюцца істотныя адносіны абекта замацавання ў наглядна прадстаўленых сувязях і адносінах. Мадэляванне тэксту можа быць аформлена славесна і ў выглядзе схем. Вылучаюць дзве канцэпцыі пабудовы мадэлі тэксту. Так, асноўныя сэнсавыя сувязі могуць быць прадстаўлены ў выглядзе ключавых слоў. Мадэль уключае наступныя этапы - вызначэнне тэмы тэксту, вылучэнне камунікацыйнай задачы, вылучэнне мікратэм, графічнае прадстаўленне структурна-сэнсавых сувязей.
Другая канцэпцыя заснавана на адлюстраванні дэнататнай структуры. Графічна малюецца схема, дзе ёсць вяршыні, якія зяўляюцца дэнататамі, г.зн. выражаюць ключавыя словы, элементы тэксту.
Практыкаванні ў дадзеным выпадку падзяляюцца на датэкставыя, прытэкставыя, паслятэкставыя. Датэкставыя накіраваны на фарміраванне механічнага чытання (накіраваны на ўспрыманне, калі засвойваецца тая ці іншая лексічная зява, разлічаны на імітацыю, назіранне). Прытэкставыя практыкаванні садзейнічаюць фарміраванню ўстаноўкі на чытанне (пры рэалізацыі ў заданні да прачытанага тэксту, але работа выконваецца з лексічным маўленчым матэрыялам). Апошні від практыкаванняў разлічаны на разуменне тэксту, уменне вызначыць, якім чынам рэалізавана задача камунікацыі (спрыяюць выяўленню падтэксту і аўтарскай пазіцыі).
Галоўным патрабаваннем да кантролю разумення тэксту зяўляецца адэкватнасць пастаўленаму заданню. Выкладчык не павінен патрабаваць больш за тое, што было сфармулявана ў заданні. Калі навучэнец прадэманстраваў, што мэта чытання дасягнута, кантроль на гэтым павінен заканчвацца.
Да ліку найбольш эфектыўных форм кантролю ў галіне чытання можна аднесці: 1) метад меркавання навучэнцаў; 2) метад ранжыравання інфармацыі паводле ступені яе значнасці; 3) метад пытальнага тэсціравання; 4) метад узнаўлення дэфармаванага тэксту; 5) метад дапаўнення.
.4Навучанне пісьму
З пункту погляду сучаснай тэорыі камунікацыі пісьмовае маўленне зяўляецца прадуктыўным відам камунікацыйнай дзейнасці. Навыкі пісьмовага маўлення зяўляюцца найбольш складанымі сярод маўленчых уменняў і навыкаў. Гэта тлумачыцца тым, што пры пісьмовай камунікацыі адсутнічае не толькі непасрэдны субяседнік, але і прамежкавая адваротная сувязь. Удзельнікі пісьмовай камунікацыі не могуць падмацаваць сваё маўленне мімікай, жэстамі, вылучыць інтанацыяй свае адносіны да прадмета маўлення, субяседніка. Таму пісьмовы маўленчы твор больш разгорнуты, поўны, больш канкрэтна аформлены сінтаксічна. Яго аўтар ўдзяляе вялікую ўвагу не толькі зместу маўлення, але і форме.
Механізм стварэння пісьмовага тэксту абапіраецца на механізмы гаварэння і прадяўляе сабой складаны комплекс, які ўключае: 1) механізм рэпрадукцыі; 2) механізм выбару лексічных і граматычных сродкаў; 3)механіз камбінавання; 4) механізм канструявання.
Пісьмовы маўленчы твор - гэта вынік працэсу мыслення. Яго фарміраванне адбываецца найперш ва ўнутраным маўленні, якое абядноўвае знешняе маўленне з мысленнем. Але пісьмовы маўленчы твор ідзе ўслед за ўнутраным маўленнем на любой мове. Ён ствараецца на аснове ўмення, што складаецца з шэрагу навыкаў: каліграфіі, арфаграфіі, кампазіцыі.
Поўная праграма стварэння пісьмовага твора ўключае пяць асноўных этапаў: 1) этап пошуку асобных значных адзінак; 2) унутранае агучванне знойдзеных адзінак і перанос іх у пісьмовую форму; 3) размеркаванне прадметных прыкмет у групе сказаў; 4) выдзяленне прэдыката выказвання як стрыжнявой часткі ў сэнсавай арганізацыі сказа, вызначэнне сістэмы прэдыкатных адносін; 5) этап канчатковай рэалізацыі пісьмовай праграмы.
Многія сучасныя псіхолагі падкрэсліваюць аналітыка-сінтэтычны характар пісьмовага маўлення, які праяўляецца на ўсіх узроўнях фарміраваня індывідуальнай маўленчай праграмы: пры адборы слоў і іх камбінаванні, пры размеркаванні прадметных прыкмет, пры канструяванні фраз і сказаў і г.д.
Навучанне тэхніцы пісьма.
З пункту погляду сучаснай лінгвадыдактыкі навучанне пісьмоваму маўленню як віду камунікацыйнай дзейнасці ўключае ў сябе два кампаненты: навучанне тэхніцы пісьма і навучанне ўласна пісьмоваму маўленню, г.зн. уменню спалучаць слоўныя элементы, словы, словазлучэнні для выражэння сваіх думак і ў суаднясенні з індывідуальнымі камунікацыйна-пазнаваўчымі патрабаваннямі.
Асноўнай мэтай навучання тэхніцы пісьма зяўляецца авалоданне замежнікамі графічнай і арфаграфічнай сістэмай мовы для фіксацыі асобных літар, слоў, словазлучэнняў.
Узаемадзеянне паміж пісьмом і маўленнем, гукамі і літарамі ажыццяўляецца з дапамогай алфавіта, графікі, арфаграфіі. Алфавіт вызначае назву кожнай асобнай літары і іх паслядоўнае размяшчэнне. Графіка - значэнні і рысы кожнай літары ў спалучэннях. Арфаграфія дыктуе законы напісання слоў, іх частак, словазлучэнняў і сказаў.
Навучанне графіцы і арфаграфіі ў нямецкамоўнай аўдыторыі пачынаецца з ў