Актуальныя праблемы выкладання лексікі беларускай мовы нямецкамоўным навучэнцам
Дипломная работа - Педагогика
Другие дипломы по предмету Педагогика
°лагічнага выступлення, імправізацыя, драматызацыя. У залежнасці ад наяўнасці або адсутнасці апоры адрозніваюць віды кампазіцыйных пераказаў: па падрыхтаваным сюжэце, па прапанаванай сітуацыі, па зададзенай тэме, па прыказцы, прымаўцы, крылатым выражэнні, па асабістай тэме. Імправізацыя - выказванне ствараецца студэнтамі спантанна. Драматызацыя - сачыненні навучэнцаў, якія разыгрываюцца ў асобах.
Рэпрадуктыўныя практыкаванні ўключаюць у сябе пераказ - відэаапавяданне. Пры гэтым маўленне суправаджаецца праглядам відэакасеты. Той тэкст, які змешчаны на касеце, спачатку прачытваецца або праглядаецца ілюстрацыя. Мэта - перадаць словамі тое, што паказана на слайдах.
Дыскусійныя практыкаванні могуць быць каменціраванымі і вучэбная дыскусія. Каменціраваныя практыкаванні выкарыстоўваюцца навучэнцамі з пэўным меркаваннем пра атрыманную інфармацыю. Гэта можа быць каменціраванне тэлеперадачы, газета, часопіса. Вучэбная дыскусія - гэта абмеркаванне пытанняў на аснове сітуацыі. Структура вучэбнай дыскусіі - 1) тэма; 2) вучэбная сітуацыя з экспазіцыяй (прыказка, прымаўка, сентэнцыя); 3)маўленчы стымул; 4) маўленчая рэакцыя навучэнца.
Сітуацыйныя практыкаванні - мікрасітуацыя, вучэбна-маўленчая сітуацыя, праблемная сітуацыя. Мікрасітуацыя - гэта сціслае апісанне якога-небудзь выпадка, які зяўляецца дынамічным, а таксама рэакцыя навучэнца ў адным - двух сказах. Вучэбна-маўленчая сітуацыя - сітуацыя, спецыяльна створаная для вучэбных мэт. Мае наступную структуру: 1) апісанне сітуацыі, 2) маўленчы стымул, 3) заданне, 4) ключавыя словы. Праблемная сітуацыя ствараецца тады, калі выкладчык задае пэўную праблему, якую навучэнцы павінны ўсвядоміць і вырашыць.
У працэсе маўлення вылучаюць 3 асноўныя цяжкасі: 1) вызначэнне прадмета выказвання; 2) паведамленне фактаў у лагічнай паслядоўнасці; 3) адбор моўных сродкаў.
Галоўную ролю ў навучанні гаварэнню адыгрывае сістэма практыкаванняў: чым больш рацыянальная гэта сістэма, тым эфектыўней працэс навучання. У сістэме прктыкаванняў, накіраваных на навучанне маўленню, вылучаюць падрыхтоўку выказвання і параджэнне выказвання.
.3Чытанне
Чытанне - від маўленчай дзейнасці, накіраваны на ўспрыманне і перапрацоўку інфармацыі пісьмовага тэксту. Чытанне мае важнае значэнне, а менавіта: магчымасць замацаваць і захаваць навыкі авалодання мовай; дасканала авалодаць іншымі відамі маўленчай дзейнасці; чытанне выкарыстоўваецца як сродак авалодання рознымі навукамі. Чытанне мае і свае перавагі - выбар адпаведнага тэмпу; магчымасць вярнуцца да незразумелых месцаў; працуе зрокавая памяць; засваенне інфармацыі - ад формы да зместу. Да механізмаў чытання адносяцца: унутранае прагаворванне (пры гэтым рухі органаў маўлення зяўляюцца ўяўнымі. Механізм прагаворвання - абавязковы для ўсіх); распазнаванне (такі механізм дзейнічае, калі ў памяці чалавека сфарміраваны вобразы слова. Цяжэй адбываецца распазнаване фраз, якія будуць зразумелыя толькі тады, калі чытач раней будаваў пэўныя фразы); прагназаванне (важна вучыць прагназаваць словы па літарах, форміраваць уменне прадугледжваць развіцце сюжэта). Вылучаюць некаторыя віды чытання. Паводле ступені ўдзелу роднай мовы чытанне можа быць перакладным і бесперакладным. Перакладное чытанне адбываецца з ўдзелам роднай мовы, безперакладное - без гэтага ўдзелу. Паводле наяўнасці/ адсутнасці моўных цяжкасцей вылучаюць падрыхтаванае і непадрыхтаванае чытанне. Пры падрыхтаваным чытанні тэкст зяўляецца ўжо адпрацаваным. Паводле месца падрыхтоўкі - аўдыторнае і неаўдыторнае чытанне. Аўдыторнае чытанне выкарыстоўваецца як эфектыўны сродак кантролю, пазааўдаторнае чытанне прадугледжвае самастойную працу навучэнцаў, бо час заняткаў абмежаваны. Паводле суадносін графічнага і гукавога бакоў вылучаецца - чытанне ўслых і самому сабе. Правільнае агучванне тэксту - гэта асноўныя патрабаванні да тэхнікі чытання.
Пры чытанні тэксту замежнымі навучэнцамі неабходна пазбягаць інтэрферэнцыі. Інтэрферэнцыя - працэс прыпадабнення гукаў і літар мовы, якая вывучаецца, да роднай мовы навучэнца. Пры гэтым літары роднай мовы накладваюцца на літары замежнай мовы. Можна прапанаваць навучэнцам заданні наступнага тыпу: 1) прачытаць па ралях літары алфавіта; 2) прачытаць склады (ці-ту); 3) прачытаць адрозныя словы (біў - быў); 4) прачытаць словазлучэнні.
Этапы працы пры чытанні наступныя: першы раз тэкст чытае выкладчык, студэнты прагаворваюць самі сабе, затым ідзе тлумачэнне незнаемых моўных зяў; выкладчык задае пытанні па змесце; тэкст чытаецца навучэнцамі; выкладчык чытае тэкст другі раз, робяцца паметкі (вылучаюцца сэнсавыя групы, націск, павышэнне або паніжэнне мелодыкі). Рысамі добрага чытання зяўляюцца хуткасць і гнуткасць. Хуткасць залежыць ад аўтаматызму апрацаванага матэрыялу, гнуткасць - уменне чытаць з рознай хуткасцю ў залежнасці ад мэты.вылучаюць наступныя віды чытання:
.Праглядальнае. Мэта такога чытання - атрыманне самых агульных уяўленняў пра змест тэксту (загаловак, асобныя сказы). Тэмп хуткасці пры праглядным чытанні - 400 - 500 слоў у мінуту. Навучэнцам можна падаць такія прыклады заданяў: адказы на пытанні, вызначыць стыль выказвання, назваць зявы, што разглядаюцца ў тэксце,
.Азнаямленчае. Прадугледжвае вылучэнне часткі тэкста, якая зяўляецца найбольш істотнай. Тэкст прачытваецца цалкам, але хутка, тэмп - 90-100 слоў ў мінуту. Азнаямленчы від чытання патрэбен, калі неабходна даць назву тэксту, вызначыць тэму, асноўную думку.
.Вывучальнае чытанне. Падразумявае м?/p>