Актуальныя праблемы выкладання лексікі беларускай мовы нямецкамоўным навучэнцам
Дипломная работа - Педагогика
Другие дипломы по предмету Педагогика
водна-фанетычнага курса, які стварае базу для пачатковага этапа навучання. Замежнікі пачынаюць вывучэнне беларускай графікі, пры гэтым падразумяваецца наяўнасць некаторых навыкаў пісьма на роднай мове. Інтэрферыруючы ўплыў гэтых навыкаў звычайна існуе ў двух кірунках: у саміх абрысах літар і ў гукава-літарных адпаведніках. Паслядоўнасць вывучэння гукаў і літар вызначаецца прынцыпам узрастаючай цяжкасці для нямецкамоўных навучэнцаў.
Другі кампанент зместу навучання тэхніцы пісьма - фарміраванне арфаграфічных уменняў. Звычайна навучанне арфаграфіі не выдзяляецца ў самастойную частку, паколькі засваенне правапісу цесна звязана з агульным працэсам выпрацоўкі навыкаў і уменняў беларускага маўлення і ў значнай ступені адбываецца ў працэсе навучання чытанню і пісьмоваму маўленню.
Для прадухілення некаторых памылак, а таксама для развіцця арфаграфічных навыкаў замежнікам можна прапанаваць спецыяльныя навучальныя сказы, розныя дыктанты (зрокавыя, слухавыя, зрокава-слыхавыя, самадыктанты). Дзеля павышэння цікавасці навучэнцаў да арфаграфіі рэкамендуецца выкарыстоўваць займальныя гульні з элементамі спаборніцтва, рашэння нескладаных крыжаванак.
лексічны фразеалагічны моўны
2.5Навучанне аўдзіраванню як віду камунікацыйнай дзейнасці
З пункту погляду сучаснай лінгвадыдактыкі аўдзіраванне ўяўляе сабой актыўны творчы працэс, накіраваны на ўспрыняцце і разуменне маўлення. Звычайна гэты працэс суправаджаецца складанай мысленчай дзейнасцю і напружанай працай памяці. Аўдзіраванне мае сваю структуру, якая складаецца з пабуджальна-матывацыйнай, аналітыка-сінтэтычнай і выконваемай частак.
Асноўнымі механізмамі аўдзіравання зяўляюцца: механізм пераднастройкі артыкуляцыйнага апарата да прыняцця замежнага маўлення (механізм артыкуляцыйнай устаноўкі), механізм сэнсавай і моўнай здагадкі, механізм унутранага прагаворвання, механізм квантавання, аператыўная слыхавая памяць, механізм адваротнай сувязі, механізм, які адказвае за правільнае прымяненне граматычных і лагічных правіл, механізм сэнсафармулявання і інш.
Для аптымізацыі працы па навучанні аўдзіраванню неабходна будаваць з улікам чатырох фактараў: веданне механізмаў аўдзіравання, улік асноўных цяжкасцей успрыняцця замежнай мовы на слых, улік магчымых тыповых памылак, якія могуць узнікнуць у працэсе аўдзіравання (іх прагназаванне і дыягностака).
У практычным курсе беларускай мовы як замежнай аўдзіраванне зяўляецца мэтай і сродкам навучання. На базавым узроўні навучэнцы павінны навучыцца разумець сэнс асобных рэплік субяседніка, невялікіх па абеме маўленчых тэкстаў, пабудаваных на вывучаным лексіка-граматычным матэрыяле. На прасунутым этапе ў навучэнцаў павінны быць сфарміраваныя аўдытыўныя ўменні, якія забяспечваюць успрыняцце неадаптаваных тэкстаў любой жанрава-стылявой прыналежнасці і экспрэсіўнай афарбаванасці, а таксама разуменне падтэксту выказвання, асэнсаванне агульнай ідэі тэксту, здольнасць сфарміраваць да яго ўласнае меркаванне.
Аўдзіраванне стымулюе маўленчую дзейнасць навучэнцаў, забяспечвае кіраўніцтва навучальнага працэсу, выкарыстоўваецца для знаёмства з новым матэрыялам, дапамагае падтрымліваць дасягнуты ўзровень валодання мовай, павышае эфектыўнасць самакантролю.
Успрыняцце замежнай мовы на слых звязана з пераадоленнем шматлікіх цяжкасцей, выкліканых трыма фактарамі: умовамі камунікацыі, лінгвістычнымі асаблівасцямі мовы, абектыўнай складанасцю перакадзіравання гукавых сігналаў у сэнсавы запіс.
Першая група цяжкасцей абумоўлена ўмовамі камунікацыі. Гэта такія цяжкасці як: 1)аднакратнасць прадяўлення маўленчага паведамлення (незваротнасць маўлення не дае магчымасці карыстацца рэтраспектыўным паслоўным аналізам і патрабуе хуткага апазнання гукавых сігналаў. Выкладчык, як правіла, карыстаецца паўторным ўзнаўленнем маўлення. Але такі спосаб зяўляецца малаэфектыўным; 2) тэмп маўлення (хуткі тэмп прадяўлення інфармацыі значна абцяжарвае працэс успрыняцця маўлення; марудны тэмп прыводзіць да зніжэння зацікаўленасці ва ўспрыняцці зыходнага тэксту; 3) індывідуальныя маўленчыя характарыстыкі гаворачага; 4) цяжкасці, звязаныя з успрыняццем гуказапісу з-за адсутнасці зрокавых апораў і адваротнай сувязі з крыніцай інфармацыі.
Другая група цяжкасцей звязана з лінгвістычнымі характарыстыкамі маўлення. Гэта інтанацыйныя цяжкасці, фанематычныя, лексічнага характару (размежаванне амафонаў, амонімаў (глава дэлегацыі/глава кнігі, мнагазначных слоў востры нож/востры булен, паронімаў - балотны/балоцісты).
Метадысты рэкамендуюць выкарыстоўваць для нямецкамоўных навучэнцаў на пачатковым этапе навучання для аўдзіравання тэксты са знаёмым моўным матэрыялам, на прасунутым этапе неабходна ўключаць у тэксты незнаёмы матэрыял.
Да трэцяй групы цяжкасцей адносяцца цяжкасці, звязаныя з разуменнем логіка-сэнсавага боку інфармацыі (звязаныя з разуменнем логікі выкладу, прадметнага зместу маўлення, асэнсаваннем агульнай ідэі тэксту, матыву гаворачага, з фарміраваннем сваіх адносін да пачутага.
У аснову адбору вучэбнага матэрыялу і метадычнай сістэмы навучання аўдзіраванню павінен быць пакладзены дзейнасны падыход.
У залежнасці ад мэт аўдзіравання вылучаюць тры яго віды: выясняльнае аўдзіраванне, азнаямляльнае, дзейнаснае.
Выясняльнае аўдзіраванне мае на мэце атрымаць патрэбную і важную інфармацыю. Такі від аўдзіравання прымяняецца падчас розных сітуацый (вучоба, праца, быт).
Азная?/p>