Актуальныя праблемы выкладання лексікі беларускай мовы нямецкамоўным навучэнцам

Дипломная работа - Педагогика

Другие дипломы по предмету Педагогика

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Актуальныя праблемы выкладання лексікі беларускай мовы нямецкамоўным навучэнцам

Змест

 

Уводзіны

.Агульныя заканамернасці фарміравання лексічных навыкаў у іншамоўных навучэнцаў

1.1Узбагачэнне фразеалагічнага запасу мовы вучняў

.2 Маўленчы этыкет

2.Навучанне маўленчым відам дзейнасці ў працэсе вывучэння лексікі

.1Навучанне гаварэнню

2.2Асаблівасці дыялагічнага і маналагічнага маўлення

.3Навучанне пісьмоваму маўленню

.4Аўдзіраванне як від камунікатыўнай дзейнасці

Дадатак

Заключэнне

Спіс выкарыстанай літаратуры

 

Уводзіны

 

Апошнія гады цікавасць да Беларусі, беларусаў і беларускай мовы няўхільна расце. Яшчэ ў 1999 г. гэта сцвердзіла праведзеная ў Мінску Летняя школа беларусістыкі, зыніцыяваная і арганізаваная дацэнтам Л.І. Сямешкай. Яшчэ больш важным фактарам зяўляецца тое, што беларуская мова - тэарэтычны курс і практыка маўлення - выкладаецца ва універсітэтах Венгрыі, Германіі, ЗША, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Славакіі. Друкуецца там і адпаведная літаратура на англійскай, венгерскай, нямецкай, польскай мовах.

Спецыяльнасць Беларуская мова як замежная узнiкла параўнальна нядаўна - у канцы ХХ ст. Пачынальнiкамі ў гэтай яшчэ новай галiне былi супрацоўнiкi кафедры сучаснай беларускай мовы БДУ Л.I. Сямешка, В.М. Ляшук, Т.Р. Рамза, З.I. Бадзевiч.

снежня 1999г. Вучоным саветам беларускага савета была распрацавана праграма па спецыялiзацыi Беларускай мовы як замежнай. Курс разлiчаны на навучэцаў, якiя вывучаюць беларускую мову з нуля, а таксама тых, якiя знаемы з некаторымi славянскiмi мовамi.

Асноўная задача курса - азнаямленне з беларускай культурай, беларускай фанетыкай, правiлы iнтанавання, больш грунтоўнае i глыбокае вывучэнне лексiкi i граматыкi.

Дысцыплiна Беларуская мова як замежная, нягледзячы на неспрыяльныя абставiны, пачынае трывала займаць свае месца сярод iншых дысцыплiн у розных навучальных установах Беларусi, а перадусiм на фiлалагiчным факультэце БДУ.

Курс методыкі выкладання беларускай мовы як замежнай забяспечвае фарміраванне ў студэнтаў беларусістаў - будучых выкладчыкаў - прафесійнай кампетэнцыі (здольнасці да навучання мове ў выніку азнаямлення з прыёмамі і метадамі яе выкладання) і камунікацыйнай кампетэнцыі ў іх будучых навучэнцаў (здольнасці да практычнага прымянення замежнай для іх мовы).

Паводле вобразнага азначэння В. Гумбальта, мова - гэта душа народа, у ёй зафіксаваны ўвесь яго нацыянальны характар. Быць сродкам выражэння думак і сродкам зносін паміж людзьмі - найбольш істотная функцыя мовы, дзеля якой мова вывучаецца і як родная, і як замежная.

Аднак паміж пазнаннем роднай і замежнай моў існуюць выразныя адрозненні. Роднай мовай чалавек авалодвае не таму, што ўсведамляе імкненне ведаць яе, а таму, што развіццё яго мыслення ў раннім узросце мае стыхійны характар. Родная мова спачатку зяўляецца сродкам засваення дзецьмі грамадскага вопыту, і толькі затым - сродкам выражэння ўласных думак і пачуццяў. Такі шлях засваення роднай мовы вядомы расійскі псіхолаг Л.С. Выгоцкі вызначыў як шлях знізу - уверх, г.зн. шлях неўсвядомлены, у адрозненне ад вывучэння мовы ў сярэдніх навучальных установах, калі мова, у дадатак да ўжо засвоенага практычна, вывучаецца і як сістэма і сукупнасць адпаведных правіл. Для такога авалодання мовай характэрны шлях зверху - уніз, г.зн. свядомы. Ён зяўляецца тыповым для вывучэння замежнай мовы, калі навучэнцам паведамляюцца неабходныя для практычнага карыстання мовай веды ў выглядзе правіл і інструкцый і прадугледжваецца выкананне спецыяльных практыкаванняў, якія забяспечваюць замацаванне засвоеных ведаў і ўтварэнне на іх аснове маўленчых навыкаў і ўменняў.

Спецыфіка прадмета беларуская мова як замежная заключаецца таксама ў тым, што мэтай навучання выступае не столькі набыццё ведаў аб самім прадмеце (аб мове), колькі фарміраванне навыкаў і ўменняў у розных відах маўленчай дзейнасці. Так, замежная мова, як і іншыя практычныя дысцыпліны, прапануе для засваення выкананне вялікай колькасці практыкаванняў, якія спрыяюць фарміраванню маўленчых навыкаў і ўменняў.

Замежная мова выступае сродкам для выражэння ўласных думак і разумення думак іншых людзей. Яе засваенне не дае чалавеку непасрэдных ведаў аб рэальнай рэчаіснасці (у адрозненне ад матэматыкі, гісторыі, хіміі і іншых дысцыплін), што дало падставы некаторым даследчыкам (напрыклад, І.А. Зімняй) сцвярджаць аб беспрадметнасці замежнай мовы. Авалоданне сродкамі замежнай мовы (яе фанетычнай сістэмай, лексікай, граматыкай) - гэта толькі адзін з аспектаў вывучэння замежнай мовы.

Другое адрозненне - яе бязмежнасць, г.зн. адсутнасці абмежаванняў у авалоданні мовай. Бязмежнасць мовы прымушае выкладчыкаў імкнуцца да абмежавання абёму вучэбнага матэрыялу, дастатковага для практычнага прымянення мовы з улікам патрэб навучэнцаў. Так, валоданне 2000 лексічнымі адзінкамі лічыцца дастатковым для разумення 75% любога іншаземнага тэксту. У выніку ствараюцца моўныя мінімумы для розных этапаў і профілей навучання.

Навучанне - гэта сумесная дзейнасць выкладчыка і навучэнцаў, у працэсе якой адбываецца развіццё асобы і яе выхаванне. На занятках па беларускай мове навучанне рэалізуецца падчас перадачы выкладчыкам сваіх ведаў, навыкаў, уменняў у галіне беларускага мовазнаўства, а навучэнцы авалодваюць такім маўленчым вопытам і набываюць здольнасць кар?/p>