Актуальныя праблемы выкладання лексікі беларускай мовы нямецкамоўным навучэнцам

Дипломная работа - Педагогика

Другие дипломы по предмету Педагогика

?ляльнае аўдзіраванне не падразумявае спецыяльнай устаноўкі на абавязковае наступнае выкарыстанне атрыманай інфармацыі. Працэс працякае без напружанасці ўвагі, пры непраізвольным запамінанні.

Дзейнаснае аўдзіраванне мае на мэце падрабязнае засваенне інфармацыі для наступнага абавязковага ўзнаўлення. Працэс дзейнаснага аўдзіравання характарызуецца актыўнасцю, напружанасцю, міжвольным запамінаннем.

Сістэма навучання аўдзіраванню.

Вывучэнне аўдзіравання пачынаецца з фарміравання фанематычнага і інтанацыйнага слыху. Для развіцця маўленчага слыху існуюць розныя тыпы імітацыйных практыкаванняў тыпу слухайце і паўтарайце наступныя словы, словазлучэнні, сказы.

Вялікую ролю пры фарміраванні навыкаў аўдзіравання адыгрывае магчымаснае прагназаванне. Маўленчы вопыт, які ўжо ёсць у навучэнцаў да моманту асваення новага матэрыялу, садзейнічае таму, што яны могуць, пачуўшы частку слова, словазлучэння, прагназаваць іх далейшае развіццё.

Неабходна ўлічваць і даўжыню сказаў. Абём кароткатэрміновай памяці невялікі. Калі даўжыня сказа перабольшвае абём памяці, слухач забываецца на пачатак фразы і таму не можа сінтэзаваць яе сэнс.

Максімальная колькасць слоў, якія ўспрымаюцца на слых, дасягае 13. У пачатку навучання даўжыня фразы не павінна перавышаць 5 - 6 слоў. Аднак у працэсе трэніроўкі неабходна павялічваць колькасць слоў у фразе, каб да канца навучання давесці яго да 10 - 12 слоў. Таксама неабходна адзначыць, што лягчэй запамінаюцца простыя сказы, горш засвойваюцца складаназалежныя сказы. Тэксты для аўдзіравання нельга перагружаць інфармацыяй.

 

Дадатак

 

УРОК ЯК ФОРМА НАВУЧАННЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ.

 

МЭТЫ:

.Вучэбная:

Удасканаленне маўленчых навыкаў, трэніроўка новых лексічных адзінак у маўленні, уменне аўдзіраваць выказванне, чытанне з разуменнем асноўнага зместу (азнаямляльнае чытанне).

.Развіццёвая:

развіцце дыялагічнага і маналагічнага маўлення;

уменне працаваць у групе;

уменне уключаць атрыманую інфармацыю ў маўленчую дзейнасць;

удасканаленне навыкаў пісьма;

.Выхаваўчая:

Развіццё ўвагі да субяседніка ў працэсе камунікацыі………

Тып урока: камбінаваны

Ход урока

Родная мова, цудоўная мова -

ты нашых думак уток і аснова…

(У. Дубоўка)

Дзяды і бацькі нашу мову стваралі,

каб звонка звінела, была як агонь…

(П. Броўка)

1.Арганізацыйны момант.

Паведамленне тэмы, мэты, задач урока.

МЭТА: падрыхтаваць да працы ў маўленчай атмасферы, успрымаць маўленне на слых.

2.Маўленчая хвілінка.

МЭТА: паўтарыць раней вывучаныя лексічныя адзінкі

Маўленчы матэрыял:

А) Навучанне (das Studium), навучацца (studieren), здаваць экзамены (das Abitur machen / ablegen), прадмет (der Fach = die Fcher), спецыяльнасць (die Fachrichtung), займацца (у аудыторыі) unterrichten)), заняткі (der Unterricht), цяжка/легка давацца (leicht / schwer fallen), выбраць прафесію (den Beruf whlen), дадатковыя заняткі (die Doppelstunde), залік (die Prfung), працягвацца (dauern),

Б) Практыкаванне на дапаўненне сказа -

Я навучаюся…

Я прыехаў з …

У нашай групе …

Летам у Мінску …

3.Замацаване моўных навыкаў.

А) Знайдзіце ў сказах і выпішыце ўстарэлыя словы. Растлумачце іх апісальна ці шляхам падбору сінонімаў.

) За спарву святую свабоды і чэсці ідзе незлічоная, дужая раць (П.Броўка). 2) Загорская сямігодка была распушчана на два тыдні зімовых вакацый (Я. Колас). 3) У шклянцы на стале асталася недапітая гарбата (Ц.Гартны). 4) Альжбета, дачка кашталяна, была дзяўчынаю ганарліваю, гарачаю… (Л. Дайнека). 5) На досвітку ўся вёска (вазы, каляровыя хусткі жанчын, коні) сабралася каля пляца - сёння ярмарка. 6) Фірменная крама фабрыкі Камунарка адчыняецца а дзевятай гадзіне раніцы.

Б) Растлумачце фразеалагізмы:

Як на іголках (wie auf Nadeln), чыстай вады (von reinsten Wasser), на семым небе (auf den Schild heben), ставіць на карту (auf eine Karte setzen), сусветная туга (Weltschmerz), скакаць пад нечыю дудку (nach jemandes Pfeige tanzen), саламяная ўдава(Strohwitwe), вось дзе сабака закапаны (da ist der Hund begraben).

Г) Праца ў групах.

Запішыце фразеалагізмы, падбіраючы да іх блізкія па значэнні словы:

Рукой падаць -

Рабіць з мухі слана -

Як рыба ў вадзе -

Плаваць як сякера -

Адкрыць вочы -

Зехаць з глузду -

Д) Гульня фразеалагічны звярынец. Даюцца адпаведныя малюнкі

Галодны як …

Хітры як…

Нямы як …

Баязлівы як …

Калючы як …

Е) Падкрэсліце патрэбны структурны кампанент фразеалагізма. Запішыце яго значэнне.

 

Лавіць (верабеў, ластавак, варон)Быць няўважлівымУ (ката, вала, сабакі) вачэй пазычыцьНахабна, бессаромнаУсыпаць (асінавай, дубовай, бярозавай) кашыПакараць розгамі, адлупцаваць

4.Чытанне.

Прачытайце ўважліва тэкст.

Я хачу расказаць пра сябе. Я вучуся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на філалагічным факультэце. Я - дрэнны студэнт. Але не па ўсім прадметам у мяне дрэнныя адзнакі. Па беларускай мове і літаратурыя атрымліваю добрыя адзнакі. Маё хобі - займацца ў бібліятэцы і чытаць кнігі.

У цэлым ва універсітэт я хаджу ахвотна. Але некаторыя пары не наведваю, напрыклад, матэматыку. Я падоўгу сяджу над якой-небудзь задачай, але толькі марную час. А мае сябры падымаюць мяне на смех за гэта. Я саджуся як чырвоны рак адзін за апошнюю парту. Нават мая маці лічыць, што я зязджаю з глузду. Але вось бацька гарой стаіць за мяне. Часта я прыходжу да яго на працу ў рэдакцыю - тут я як рыба ў вадзе - і дапамагаю яму. Бацькавы калегі часта гавораць ям