Культурнае і духоўнае жыццё Беларусi

Информация - Культура и искусство

Другие материалы по предмету Культура и искусство

нні гэтай тэмы займае творчасць М. Савіцкага парызанскага цыклу Блакада, Віцебскія вароты, Партызанская мадонна, Поле. Вялікае эмацыянальнае ўздзеянне маюць напісаныя ім карціны з цыклу Лічбы на сэрцы аб ахвярах фашысцкіх концлагераў.

У азначаны час набываюць далейшае развіццё тэматычны жывапіс: родная прырода, свабодная праца, дом і сямя. Лепшыя яго ўзоры ўяўляюць Мае Палессе Г. Вашчанкі, Па родных мясцінах В. Сумарава, М. Савіцкага У полі. Toнкім лірычным настроем прасякнуты карціны М. Казакевіча Юнацтва і Л. Шчэмялёва Вясна. Новым словам у жывапісе 1970-1980-х гг. зявіўся зварот да мінуўшчыны, які здзейснілі Ў. і М. Басалыгі, А. Марачкін, У. Тоўсцік, Ф. Янушкевіч.

Аб дасягненнях беларускіх мастакоў выразна сведчаць узоры манументальнага мастацтва: мазаічнае пано Палёт Г. Вашчанкі, вітраж на фасадзе i размалёука ў холе кінатэатра Піянер Я. Зайцава i I. Ц1ханава, мазаіка ў фае кінатэатра Партызан М. Данцыга і Б. Няпомняшчага, размалёука Зямля Светлагорская Г. Вашчанкі, мазаіка Партызаны А. Юшчанкі і інш.

Усталяваны ў 1954 г. у Мінску Манумент Перамогі (аўтар праекта Г. Заборскі, скульптары З. Азгур, А. Глебау, А. Бембель, С. Селіханаў) і запалены ў 1961 г. каля яго Вечны агонь сталі не толькі сімвалам, але і сапраўдным мастацкім шэдэўрам. У ліку найбольш велічных помні-каў такога кшталту мемарыяльныя комплексы Брэсцкая крэпасць-герой (А. Бембель, У. Кароль, В. Волчак, В. Занковіч, Ю. Казакоў і інш.), Хатынь (С. Селіханаў, В. Занковіч, Л. Левін і інш.) і Пра-рыў у раёне г. п. Ушачы Віцебскай вобл. (А. Анікейчык, Ю. Градаў, Л. Левін), помнік Курган Славы Савецкай Арміі вызваліцельніцы Беларусі (А. Бембель, А. Арцымовіч, А. Стаховіч), помнік Н. Ф. Купрыянавай (А. Заспіцкі, І. Міско, М. Рыжанкоў), якая не дачакалася з вайны пяці сваіх сыноў.

Высокамастацкая манументальная скульптура таксама ўвасобілася ў помніках У. I. Леніну у Лепелі (I. Глебаў), Я. Купалу (А. Анікейчык, Л. Гумілеўскі, А. Заспіцкі), Я. Коласу (З. Азгур) у Мінску, Ф. Скарыне ў Полацку (А. Глебаў, I. Глебаў, А. Заспіцкі),

Такім чынам, беларускія літаратары і дзеячы мастацтва, абядна-ныя ў творчыя саюзы, пад кантролем КПСС-КПБ выконвалі не толькі эстэтычную, але і ідэйна-выхаваўчую функцыю. У БССР, як і ва ўсім СССР, духоўнасць грамадзян асацыіравалася са ступенню авалодання імі сацыялістычных каштоўнасцей (марксізм-ленінізм, сацыялістыч-ная Радзіма, агульнанародная ўласнасць, калектывізм і таварысцкая ўзаемадапамога, чалавек чалавеку сябар, таварыш і брат, дружба народаў СССР і інтэрнацыяналізм і інш.).

Лічылася, што ў СССР самая адукаваная і высокамаральная мо-ладзь, якая праз УЛКСМ непарыўна звязана з КПСС і гатова выканаць любую, пастаўленую ёй задачу. Існаванне несаюзнай моладзі і нейкіх асобных яе інтарэсаў лічылася выключэннем, якое не заслугоўвала ўвагі. Так, да пачатку перабудовы, за 20 год існавання Камісіі па справах моладзі ў Вярхоўным Савеце БССР яе члены не падалі ніводнага заканапраекту аб жыццёвых патрэбах юнакоў і дзяўчат.

Не выклікала заклапочанасці ўсяго парламента (старшыні Прэзідыуму І. Шамякін, з 1985 г. І. Навуменка) поўнае знікненне ў гарадах беларускіх школ, звужэнне сферы выкарыстання беларускай мовы, занядбанасць гістарычным мінулым, помнікамі і традыцыямі мінуўшчыны. Занятыя вырашэннем уласных праблем партыйная і камсамольская наменклатура разам з кіраўніцтвам творчых саюзаў не маглі прадпрыняць дзейсных захадаў супраць распаўсюджання ў нашай краіне элементаў заходняй культуры. Не дзіўна, што моладзь губляла давер да сацыялістычных каштоўнасцей і стварала ўласную субкультуру: павальна захаплялася айчыннай і замежнай музыкай (стылі рок, поп, дыска) і контрабанднымі відакамі; збівалася ў суполкі панкаў, металістаў, рокераў. Насуперак ачмурэлай атэістычнай прапагандзе, трэць юнакоў і дзяўчат удзельнічала ў рэлігійных абрадах.

На пачатку 1980-х гг. расчараванне савецкіх людзей сацыялістычнымі каштоўнасцямі адбілася і на пабытовым узроўні, калі ў грамадстве надзвычай пашырылася пянства, наркаманія і г. д.

З пачаткам перабудовы, партыйныя ідэолагі трактавалі змест духоўнасці ў непарыўнай сувязі з марксізмам-ленінізмам і толькі пад уздзеяннем магутнага адраджэнскага руху былі вымушаны прызнаць вяршэнства агульначалавечых каштоўнасцей над класавымі (сацыялі-стычнымі), у тым ліку рэальную свабоду сумлення, неабходнасць бе-ларускай мовы ў якасці дзяржаўнай і многае іншае. Але шматлікія па-становы партыйных пленумаў, выступленні СМІ (тэлебачанне, прэса, радыё) па ўмацаванні народнай духоўнасці мелі дэкларатыўны характар. Вызначаць гэты працэс, ажыццяўляць яго і кіраваць ім у ЦК КПБ ужо не было ні сіл, ні магчымасцяў. Па сутнасці, за словамі аб духоўнасці хаваліся тактычныя намаганні наменклатуры захаваць сваю ўладу і сацыялістычны курс развіцця.

Тая ж частка беларускага народа інтэлігенцыя і проста грамадзяне, якія не атаясамлівалі духоўнасць з камунізмам, звязалі яе з нацыянальнымі патрэбамі адраджэннем дзяржаўнага статусу беларускай мовы, арганізацыяй сістэмы беларускай адукацыі, пераадоленнем нацыянальнага нігілізму, развіццём нацыянальнай літаратуры, тэатра, музычнага і выяўленчанга мастацтва.

На фоне разбуральных працэсаў у эканоміцы, сацыяльных узрушэнняў (беспрацоўе, пянства, наркаманія, прастытуцыя, СНІД і інш.) аслаблення саюзнай дзяржавы праблема духоўнага Чарнобылю здавалася свядо