Культурнае і духоўнае жыццё Беларусi

Информация - Культура и искусство

Другие материалы по предмету Культура и искусство

мым грамадзянам значна больш актуальнай, чым усе астатнія. Невыпадкова, што неаднолькавыя падыходы ўсіх палітыч-ных і грамадскіх абяднанняў да вызначэння прыярытэтных накірункаў у палітыцы перабудовы абумовілі разнастайныя праявы духоўнага жыцця, супярэчлівыя вынікі і ацэнкі.

У ліку першых у БССР, хто скарыстаў спрыяльную палітыку перабудовы на карысць нацыянальных інтарэсаў, былі сябры шматлікіх гісторыка-культурных абяднанняў Талака (Мінск), Паходня (Гродна) і інш., а таксама маладыя літаратары Саюза пісьменнікаў, якія арганізавалі ўласную суполку Тутэйшыя. Менавіта гэтыя суполкі, у партыйнай трактоўцы нефармальныя абяднанні абмяркоўвалі складаныя перыяды гісторыі, бралі ўдзел у святкаванні народных святаў Гуканне вясны, Дзяды, крытыкавалі сталінізм і г. д. Іх намаганнямі зявіліся першыя, напалову легальныя друкаваныя выданні і лістоўкі. Менавіта яны паставілі ў парадак дня павышэнне статусу беларускай мовы. Таму ж паспрыялі змешчаныя ў адкрытым друку звароты (1986) і (1987) прадстаўнікоў творчай і навуковай інтэлі-генцыі БССР на адрас ЦК КПСС. Ідэю аб яе дзяржаўнасці настойліва праводзіла газета Літаратура i мастацтва. Пасля таго, летам 1988 г. у ёй зявіўся артыкул аб знойдзеных у Купрапатах парэштках ахвяр сталінізму, яе аўтарытэт значна ўзрос.

У 1988-1989 навучальным годзе ў многіх ВНУ БССР па рашэнні рэктаратаў стаў чытацца курс гісторыі Беларусі на беларускай мове. Нарэшце, павышэнню статусу беларускай мовы паспрыяла ўтварэнне грамадскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны.

Прапаганда беларускімі арганізацыямі беларускай мовы, герба Пагоня, бела-чырвонага-белага сцяга сустракала жорсткую крытыку і нават сілавыя захады з боку партыйнай наменклатуры. Але ўрэшце, напярэдадні выбараў у Вярхоўны Савета БССР, каб не адштурхнуць ад сябе электарат, КПБ была вымушана прызнаць справядлівасць патрабаванняў беларускіх арганізацый і ў снежні 1989 г. выказалася ў падтрымку беларускай мовы і нацыянальнай школы.

Нарэшце, 26 студзеня 1990 г. зноў абраны парламент БССР прыняў закон "Аб мовах у Беларускай ССР", які надаў беларускай мове статус дзяржаўнай. 20 верасня 1990 г. Вярхоўны Савет (старшыня М. Дземянцей) зацвердзіў распрацаваную Саветам Міністраў Дзяржаўную праграму развіцця беларускай мовы i іншых нацыянальных моў.

Нягледзячы на сваю абмежаванасць, распачатая палітыка перабудовы ў плане дэмакратызацыі і галоснасці паспрыяла далейшаму прагрэсіўнаму развіццю беларускай літаратуры. У прыватнасці, на хвалі адноўленай палітычнай рэабілітацыі ахвяр сталінскага рэжыму да чытача вярнуліся забароненыя творы М. Гарэцкага, А. Гаруна, П. Галавача, У. Ластоўскага.

Зявіліся аповесці-успаміны С. Грахоўскага "Зона маўчання", "З воўчым білетам", П. Пруднікава "Яжовыя рукавіцы", Ф. Аляхновіча "У капцюрах ГПУ", Б. Мікуліча "Аповесць для сябе", у часопісе Ма-ладосць былі надрукаваны ўспаміны Л. Геніюш Споведзь.

Значны літаратурны рэзананс выклікала Чарнобыльская катастрофа. З яе мастацкім асэнсаваннем выступіў Б. Сачанка Родны вугал, І. Шамякін "Злосная зорка", В. Карамазаў "Краем Белага шляху", В. Казько "Выратуй i памілуй нас, чорны бусел", А. Адамовіч "Апакаліпсіс па графіку", У. Някляеў "Зона".

Пасля смерці Ў. Караткевіча (1984) эстафету гістарычнага рамана працягваў Л. Дайнэка з творамі аб беларускім сярэднявеччы Меч князя Вячкі", След ваўкалака", "Жалезныя жалуды". Уважлівым даследчыкам і тонкім назіральнікам выявіў сябе Ў. Арлоў творамі Дзень, калі ўпала страла і Асветніца з роду Ўсяслава (1989). Велізарную папулярнасць заваяваў твор. К. Тарасава Памяць пра легенды: беларускай даўніны галасы i абліччы і інш. Важкі ўклад у вяртанне забытых іменаў унёс Э. Ялугін сваёй дакументальнай аповесцю Без эпітафіі аб лёсе Ц. Гартнага.

У тэме Вялікай Айчыннай вызначыліся тэндэнцыі адыходу ад павярхоўных, плакатных персанажаў да раскрыцця складаных характараў, адбітых у творах В. Быкава Карер, Сцюжа і І. Новікава Ачышчэнне. Новым словам у літаратуры канца 1980-х стала аповесць С. Алексіевіч Цынкавыя хлопчыкі, прысвечаная ахвярам вайны ў Афганістане.

Беларуская паэзія развівалася больш імкліва. Значная яе частка насіла публіцыстычны характар. У ліку лепшых аўтараў Н. Гілевіч, які прысвяціў нацыянальна-культурнаму адраджэнню свае кнігі паэзі Повязь, Як дрэва карэньнем, Жыта, сосны й валуны. Зборнікі вершаў выдалі Р. Барадулін і В. Зуёнак. У 1988 г. Сапраўднай падзеяй у літаратурным сусвеце зрабілася выданне асобнай кніжкай легендарнай у 1970-х гг. ананімнай вершаванай паэмы Сказ пра Лысую Гару.

Матывамі адраджэння прасякнута кніга паэзii Міласэрнасць пла-xi Р. Барадуліна. Патрэбам беларускага адраджэння прысвячалі сваю творчасць маладыя паэты А. Сыс, С. Сокалаў-Воюш, Л. Рублеўская, А. Пісьмянкоў, Л. Дранько-Майсюк, Г. Булыка, А. Глобус, В. Шніп. Для тэатральных падмосткаў пісалі А. Дудараў, А. Асташонак, У. Бутрамееў, М. Арэхоўскі, У. Саўліч, С. Кавалёў, I. Ciдарук і інш.

У цэлым з пачаткам перабудовы літаратурны працэс Беларусі развіваўся ў супярэчлівых умовах. З аднаго боку, паслабленне партыйнага ўціску над дзейнасцю Саюза пісьменнікаў і кожнага з яго членаў паспрыяла зяўленню новых, пазбаўленых канюнктуры прац, а таксама вяртанню забароненых і забытых пад час сталіншчыны твораў. Як крок наперад трэба прыняць зяўленне новых, нацы?/p>