Культурнае і духоўнае жыццё Беларусi

Информация - Культура и искусство

Другие материалы по предмету Культура и искусство

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Культурнае і духоўнае жыццё БССР

 

ЗМЕСТ

 

1. Станаўленне і развіццё сістэмы адукацыі ў 1920-х гг.

2. Палітыка беларусізацыі

3. Узмацненне адміністрацыйна-партыйнага кантролю ў сферы культуры

4. Адносіны Савецкай улады да рэлігіі і царквы

5. Вынікі культурнай рэвалюцыі у БССР у 30-гг. ХХ ст. Дасягненні і супярэчнасці

6. Асноўныя дасягненні адукацыі, навукі, мастацкай культуры ў 50-80-я гг. ХХ ст.

7. Змены ў духоўным жыцці народа ў канцы 1980-х гг.

Спіс выкарыстаных крыніц

 

1. Станаўленне і развіццё сістэмы адукацыі ў 1920-х гг.

 

У ліку важнейшых задач, якія паўсталі перад ЦК КПБ(б) і ўрадам БССР пасля заканчэння савецка-польскай вайны, зяўлялася раз-віццё адукацыі на беларускай мове, ліквідацыя непісьменнасці і мала-пісьменнасці сярод дарослага насельніцтва, падрыхтоўка настаўніцкіх кадраў. У новым 1921/1922 навучальным годзе амаль 60 % школьнікаў прыступіліся да заняткаў.

У адпаведнасці з пастановай урада ад 16 лютага 1922 г., у рэспубліцы ўводзілася сістэма адукацыі, паводле якой асноўным тыпам навучальнай установы рабілася працоўная сямігадовая школа для дзяцей 8-15 гадовага ўзросту. Але большай папулярнасцю карысталася пачатковая, чатырохкласная школа, дзе навучалася 75 % усіх дзяцей.

Па меры аднаўлення народнай гаспадаркі ўзрастала фінансаванне сістэмы асветы. Пачынаючы з 1923 па 1929 гг. бюджэтныя расходы ўзраслі з 5, 4 да 35, 2 млн руб., а колькасць школ павялічылася да 6 300. Асноўную іх масу каля 80 % складалі пачатковыя школы, меншую частку 14, 6 % сямігадовыя. Агульную сямігадовую і пэўную прафесійную адукацыю давалі школы рабочай і сялянскай моладзі, школы павышанага тыпу і фабрычна-заводскія школы.

Наркамат асветы БССР скіроўваў значныя сілы і сродкі для лік-відацыі непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва. На месцах гэтую працу ўзначалілі губернскія і павятовыя надзвычайныя камісіі па барацьбе з непісьменнасцю, а таксама ячэйкі створанага ў 1924 г. таварыства Далоў непісьменнасць. Але, нягледзячы на створаныя ўрадам і грамадствам умовы, большая частка непісьменных не выказвалі вялікай цікавасці да навучання.

У выніку за пяць год з 1921 па 1926 гг. агульны ўзровень пісьменнасці грамадзян БССР узросту з 9 па 49 гадоў узняўся толькі на палову працэнта з 52, 6 да 53, 1 %. Каб памяняць сітуацыю да лепшага, з 1926 г. уводзілася абавязковае навучання для дзяцей ва ўзросце 9-11 гадоў. Пункты па ліквідацыі непісьменнасці забяспечваліся беларус-камоўнымі настаўнікамі і падручнікамі Б. Тарашкевіча і Я. Лёсіка. Узросшы дабрабыт насельніцтва таксама спрыяў павышэнню яго культурных запытаў. У выніку за адзін толькі 1929/1930 навучальны год лікпункты скончыла 169 тыс. чал., больш, чым за ўсе папярэднія гады разам.

Сістэму ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі складалі абяд-наныя блізкія па профілі або рэарганізаваныя тэхнікумы. За 1921-1930 гг. іх колькасць вырасла з 11 да 35, а студэнтаў з 873 да 7 475. Кам-плектаванне сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў адбывалася па прынцыпе сацыяльнага паходжання і партыйнасці навучэнцаў. Так, у 1930 г. доля рабочых і сялян сярод студэнтаў складала 86,8 %, з якіх 2, 5 зяўляліся камсамольцамі, а 35 % камуністамі. Палова студэнтаў атрымоўвала стыпендыю ў 25 руб.

У 1930 г. выкладчыцкі корпус, які павялічыўся за 10 год са 162 да 737 чал., у сваёй масе (70%) мелі з вышэйшую адукацыяю.

У выніку палітыкі беларусізацыі, да канца 1920-х гадоў з 35 тэх-нікумаў рэспублікі 22 зяўляліся беларускамоўнымі. Таксама існавалі яўрэйскія, польскія, рускія і латышскія тэхнікумы. З 15 678 выпускні-коў 6 616 атрымалі дыпломы настаўнікаў, 3 912 тэхнікаў, будаўні-коў, транспартнікаў; аграномаў, 1 963 медыцынскіх работнікаў, 1 797 аграномаў, ветэрынараў, 719 работнікаў культуры, 674 эканамістаў.

У канцы 1920-х наркам асветы БССР падпісаў пастанову аб увядзенні завочнай і экстэрнальнай формаў навучання.

У 1919 г. у Горках адкрылася першая вышэйшая навучальная ўстанова земляробчы інстытут, пазней рэарганізаваны ў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. У снежні 1920 г. у Мінску адкрыўся політэхнічны інстытут, але ўжо ў 1922 г. ён быў рэарганізаваны ў Беларускі дзяржаўны інстытут сельскай гаспадаркі.

Заснаваны 30 кастрычніка 1921 г. Беларускі дзяржаўны ўніверсі-тэт складаўся з медыцынскага і грамадскага факультэтаў, на якіх ву-чылася 1 250 студэнтаў. Першым рэктарам БДУ быў вядомы маскоў-скі навуковец прафесар У. Пічэта, а першым дэканам факультэта грамадскіх навук У. Ігнатоўскі.

Заняткі вялі 14 прафесараў, 49 выкладчыкаў і асістэнтаў. У 1922 г. пачаў працу педагагічны факультэт. Пасля вылучэння з факультэта грамадскіх навук (1925) факультэтаў права і гаспадаркі ўніверсітэт стаў выпускаць эканамістаў і юрыстаў. Усяго да 1926 г. з яго сцен выйшла 247 педагогаў, 175 урачоў, 119 эканамістаў і 117 юрыстаў. У 1931 г. на базе педагагічнага і медыцынскага факультэтаў БДУ быў адкрыты, адпаведна, педагагічны і медыцынскі інстытуты. Акрамя гэтых трох устаноў, спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй рыхтавалі Віцебскі ветэрынарны інстытут, Горацкая сельскагаспадарчая акадэмія, Мінскі камуністычны ўніверсітэт.

Пры камплектаванні ВНУ захоўваўся класавы падыход, Так, у чэрвені 1924 г. былі выключаны класава чужыя і палітычна непісьменныя студэнты, якія склалі 30 % ад усіх навучэнцаў. Каб забяспечыць перавагу ў студэнцтве класава блізкіх элементаў, Савецкая ўлада пайшла на стварэнне рабочых факультэтаў (рабфакі), куды