Культурнае і духоўнае жыццё Беларусi

Информация - Культура и искусство

Другие материалы по предмету Культура и искусство

ульту. У снежні 1930 г. толькі ў Віцебску былі асуджаны і сасланы ў Салавецкі лагер 15 равінаў. З пачаткам калектывізацыі пачаліся рэпрэсіі супраць хрысціянскага духавенства як носьбітаў кулацкай ідэалогіі. У выніку, да лета 1930 г. у СССР было расстраляна 560 і пазбаўлена волі 22 289 чал. У БССР адпаведна 25 і 68. У лютым сакавіку 1933 г. у рэчышчы масіраванай барацьбы органаў АДПУ-НКУС супраць ворагаў народа у БССР была выкрыта контррэвалюцыйная царкоўна-паўстанцкая арганізацыя "Іезуіт" з удзелам 5 епіскапаў, 48 святароў і інш., усяго 79 чал.

Вынікам наступнай аперацыі стала раскрыццё у ліпені-верасні 1937 г. разгалінаванай сеткі (200 чал.) прадстаўнікоў "Беларускай аўтакефальнай царквы. Па прыгавору тройкі 1 лістапада былі расстраляны епіскапы Філарэт, Апанас і яшчэ 9 кіраўнікоў арганізацыі, а астатнія асуджаны да пазбаўлення волі. Нарэшце, у лютым-сакавіку 1938 г. былі арыштаваны члены шпіёнска-паўстанцкай арганізацыі, якія дзейнічалі ў шасці раёнах БССР. Яе кіраўніком зяўляўся польскі шпіён мітрапаліт Мінскі Пётр.

Відавочна, што польскі след у барацьбе ЎКП(б)-КП(б)Б суп-раць каталіцтва і касцёла быў найбольш выразным. Большасці абвіна-вачаных інкрымініравалася прыналежнасць да Польскай арганізацыі вайсковай. Тым не менш, па словах чэкістаў, якія ў жніўні 1933 г. выкрылі адну з такіх арганізацый у БССР, яна складалася з 7 філій і ўзначальвалася ксяндзамі. Праз палову года 55 яе ўдзельнікаў, як святароў так і простых вернікаў, былі асуджаны да расстрэлу або турэмнага зняволення.

Характэрна, што ў сярэдзіне 1930х гг. прапагандысцкія метады барацьбы супраць рэлігіі і іх носьбітаў цалкам саступілі месца гвалтоўным. Так, у 1936 г. Саюз ваяўнічых бязбожнікаў выявіў сваю фактычную незапатрабаванасць, бо толькі пятая частка яго членаў працягвала выплату ўзносаў. А да 1930-х гг. 2 155 праваслаўных, 271 іўдзейскіх і 113 каталіцкіх святароў і іншых служыцеляў культаў былі вынішчаны.

Абектам барацьбы бальшавікоў супраць рэлігіі зрабіліся не толькі святары, але і храмы, дзе яны прамаўлялі слова боскае. Так, 5 снежня 1931 г. па асабістаму загаду І. Сталіна ў Маскве быў разбураны храм Хрыста-Выратавальніка. Паўсюдна пачалося масавае закрыццё цэркваў. Пасля рэалізацыі пастановы бюро ЦК КП(б)Б ад 18 жніўня 1937 г. Аб захадах па закрыцці польскіх касцёлаў" у БССР да канца года заставаліся дзеючымі 11 каталіцкіх храмаў са 113. Потым зачынілі ўсе культавыя ўстановы. У 1938 г. засталіся толькі два праваслаўныя храмы у Мазыры і Оршы. Усяго было закрыта 1 445 цэркваў, 704 сінагогі, 113 касцёлаў.

Нягледзячы на велізарныя фізічныя, эканамічныя і маральныя ахвяры, якія панеслі свяшчэннаслужыцелі і простыя вернікі, І. Сталіну і яго паплечнікам не ўдалося вынішчыць рэлігію. Аб тым, у прыватнасці, сведчыў перапіс насельніцтва, які адбыўся ў 1937 г. Так, з 30 мільёнаў непісьменных грамадзян СССР старэй за 16 год 25 млн назвалі сябе веруючымі, а з 68, 5 млн пісьменных больш за 30 млн.

Такім чынам, палітыка РКП(б)-УКП(б) у дачыненні да рэлігіі і царквы вызначалася бескампраміснасцю, непрымірымасцю і накіраванасцю на поўнае знішчэнне свяшчэннаслужыцеляў, храмаў і культаў. Яны была выклікана ідэалагічнымі, палітычнымі, эканамічнымі і культурнымі прычынамі. Для дасягнення сваіх мэтаў улада выкарыстоўвала самыя разнастайныя, але галоўным чынам, гвалтоўныя метады, вынікам якіх сталі шматтысячныя людскія ахвяры, матэрыяльныя і духоўныя страты народаў СССР.

 

5. Вынікі культурнай рэвалюцыі у БССР у 30-гг. ХХ ст. Дасягненні і супярэчнасці

 

Сталінская мадэрнізацыя эканомікі (індустрыялізацыя прамысловасці і калектывізацыя сельскай гаспадаркі) суправаджалася карэннымі пераўтварэннямі ў галіне культуры, якія набылі назву культурнай рэвалюцыі. У ходзе яе прадугледжвалася поўная ліквідацыя непісьменнасці, укараненне новай сістэмы адукацыі, развіццё навукі, станаўленне літаратуры і мастацтва, фарміраванне інтэлігенцыі.

Кіраўніцтва БССР надавала важнае значэнне павышэнню адукацыйнага ўзроўню насельніцтва. На пачатак 1932-1933 навучальнага года 6 988 школ наведвала 856, 5 тыс. дзяцей. У 1930-я гг. у БССР аформілася сістэма школьнай адукацыі: пачатковая школа (1-4 класы), няпоўная сярэдняя (1-7 класы) і сярэдняя (1-10 класы). У школах уводзілася ўніфікаваныя навучальныя праграмы, урочная форма, пяцібальная сістэма ацэнкі ведаў вучняў.

У другой палове 1930-х гг. поспехі гаспадарчага развіцця дазволілі павялічыць асігнаванні на асвету. Так, у 1937-1938 навучальным годзе ў 7 132 школах БССР за партамі сядзела ўжо 1 015,8 тыс. дзяцей. Амаль 249 тыс. чал. ліквідавалі сваю непісьменнасць.

Павелічэнне сеткі сярэдніх школ стымулявала імкненне моладзі да далейшай адукацыі. Патрэба ў рабфаках паступова знікала і ў 1939 г. яны былі скасаваны. У 1937-1938 навучальным годзе ў 96 тэхнікумах навучалася 33, 2 тыс. студэнтаў. З 1927 па 1932 гг. колькасць ВНУ павялічылася з 4 да 31, а студэнтаў у іх з 4, 6 тыс. да 10, 5 тыс. У ліку вядучых прызнаваліся БДУ, Інстытут народнай гаспадаркі, Політэхнічны, Сельскагаспадарчы (Горкі), медыцынскія (Мінск, Віцебск) і педагагічныя (Мінск, Віцебск) інстытуты. Праз 5 год было вырашана шляхам узбуйнення ВНУ скараціць іх колькасць да 21. Гэта, аднак, не зменшыла магчымасці моладзі атрымаць адукацыю. У 1937-1938 на-вучальным годзе колькасць студэнтаў узрасла да 15 255 чал., і набыла тэндэнцыю да павелічэння, паколькі ў шэрагу ВНУ (БДУ, БПІ і інш.) узнікла завочная форма навучання.

1930- я гады час далейшага развіцця беларускай навукі, флагманам якой заставалася Акадэ