Культурнае і духоўнае жыццё Беларусi

Информация - Культура и искусство

Другие материалы по предмету Культура и искусство

мія навук у складзе 12 інстытутаў. Найбольшых поспехаў дасягнулі даследаванні ў галіне арганічнай хіміі (М. Прыляжаеў, М. Казлоў, У. Шкатэлаў) хіміі, батанікі (Ц. Годнеў), геалогіі (М. Бліядуха), насенневодства (П. Альсмік), жывёлагадоўлі (М. Найдзёнаў). Высокія вынікі ў вывучэнні фізіялогіі галавека і метадаў лячэння хвароб прыносілі працы Д. Маркава, М. Кроля, Ф. Гаўс-мана, Л. Разанава і інш.

Грунтоўныя навуковыя даследаванні ажыццяўляліся ў Балотным, Лесапрамысловым, Свінагадоўчым інстытутах, на Цэнтральнай бульбяной станцыі, на кафедрах БДУ, БПІ і іншых ВНУ. Да канца 1930-х гг. у БССР навуковымі праблемамі займаліся 2 227 спецыялістаў 51 навуковай установы.

1930-я гады зяўляліся прыкметным этапам у развіцці беларускай літаратуры. Найважнейшымі тэмамі празаікаў зяўляліся падзеі грамадзянскай вайны (Я. Колас Дрыгва, Б. Мікуліч "Дужасць", П. Галавач "Носьбіты нянавісці"), калектывізацыі (М. Зарэцкі "Вязьмо", С. Бара-навых "Межы", П. Галавач "Сполах на загонах", Я. Колас "Адшчапе-нец", К. Крапіва Мядзведзічы), пачуцці і жыццё савецкага чалавека (К. Чорны Бацькаўшчына, Э. Самуйлёнак "Будучыня").

Узнёслай творчасцю сваю адданасць сацыялістычнай Айчыне выявілі Я. Купала (паэма Над ракой Арэсай, вершы Алеся, Хлоп-чык і лётчык), М. Лужанін (паэма Галасы гарадоў"), А. Куляшоў (паэма "Хлопцы апошняй вайны") і інш.

У 1930-я гг. пачалася творчасць паэтаў новага пакалення М. Аў-рамчыка, А. Вялюгіна, А. Зарыцкага, М. Калачынскага, П. Панчанкі.

Новым крокам у драматургіі стала песа Я. Коласа "Вайна вайне". К. Чорны перапрацаваў для сцэны свой раман "Бацькаўшчына, З. Бя-дуля аднаіменную песу Салавей. Беларускія тэатры паставілі песы Э. Самуйлёнка "Сяржант Дроб" і "Пагібель воўка", П. Глебкі "Над Бярозай-ракой", В. Вольскага "Цудоўная дудка". К. Крапівы "Канец дружбы", "Партызаны" і "Хто смяецца апошнім".

У 1930-я гг. беларускія тэатры далучалі грамадзян да лепшых узораў рускай і замежнай класікі А. Астроўскага (Беспасажніца, Ваўкі і авечкі), I. Шылера (Каварства і каханне) і інш. Калектыў БДТ-1 ставіў песы К. Чорнага "Бацькаўшчына", А. Карнейчука "Платон Крэчат", З. Бядулі "Салавей", К. Крапівы "Партызаны" і інш, якія карысталіся вялікім поспехам у гледачоў, дзякуючы ўдзелу ў спектаклях У. Крыловіча, У. Уладамірскага, Г. Глебава, І. Ждановіча, Б. Платонава, Л. Рахленкі, Л. Ржэцкай. Асаблівай папулярнасцю карысталася камедыя К. Крапівы "Хто смяецца апошнім".

Мастацкі кіраўнік БДТ-2 М. Міцкевіч рабіў акцэнт на партыйна класавых падыходах пры раскрыцці вобразаў герояў. Прызначаны ў 1934 г. рэжысёр В. Дарвішаў здолеў выклікасць цікавасць гледачоў пастаноўкаю спектакляў Б. Рамашова "Байцы", А. Карнейчука "Пагі-бель эскадры, М. Горкага "Мяшчане". Беларускі рэпертуар быў прадстаўлены песамі Я. Купалы "Паўлінка" і "Прымакі", Я. Коласа "У пу-шчах Палесся". Зоркамі БДТ-2 зяўляліся А. Ільінскі і П. Малчанаў.

Пасля адхілення Ў. Галубка ад кіраўніцтва БДТ-3 рэжысёр К. Саннікаў за пяць год сваёй працы паспеў зрабіць шмат для таго, каб творчасць калектыва была па вартасці ацэнена гомельскай публікай. Тым не менш, у 1937 г. уся трупа была арыштавана, а тэатр закрыты.

Партыйнае кіраўніцтва ўсведамляла неабходнасць далучэння шы-рокіх мас да тэатральнага мастацтва. Невыпадкова, у 1931 г. у Мінску пачаў працаваць Тэатр юнага гледача, а ў 1938 г. у Гомелі Дзяржаўны тэатр лялек. У 1938 г. у Гомелі, Бабруйску, Барысаве, Слуцку, Полацку, Рагачове, Мазыры, Лепелі працавала 8 вандроўных калгас-на-саўгасных тэатраў.

Важнай падзеяй у развіцці музычнага мастацтва БССР стала адкрыццё ў 1932 г. Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, якая дала пуцёўку ў жыццё першым прафесійным кампазітарам А. Багатырову, М. Крошнеру, П. Падкавыраву, В. Алоўнікаву, Дз. Лукасу. У 1933 г. Беларускі дзяржаўны тэатр оперы пачаў сваю дзейнасць з пастаноўкі оперы "Кармэн" Ж. Бізэ і ў далейшым радаваў гледачоў творамі рускіх і заходнееўрапейскіх кампазітараў.

Намаганнямі айчынных пастаноўшчыкаў у 1939 г. адбыліся прэмеры опер Я. Цікоцкага Міхась Падгорны і А. Багатырова У пушчах Палесся, агучаных Л. Александроўскай, М. Млодэк, М.Дзянісавым, І. Балоціным.

У 1937 г. пачаў выступленні сімфанічны аркестр Дзяржаўнай фі-лармоніі, у рэпертуары якога былі ўключаны сімфоніі, напісаныя В. Залатаровым, А. Клумавым, М. Аладавым, з нацыянальнымі матывамі. Апрацоўкай фальклорных твораў займаліся кампазітары І. Любан, С. Палонскі, Н. Сакалоўскі, Г. Цітовіч.

Найбольш вядомымі творамі кампазітараў былі: першая беларуская рэвалюцыйная опера Вызваленне працы М. Чуркіна і камічная опера Тарас на Парнасе М. Аладава, Міхась Падгорны Я. Цікоцкага, У пушчах Палесся А. Багатырова, Кветка шчасця А. Туранкова і першы нацыянальны балет Салавей М. Крошнера.

Народную музыку прапагандаваў Беларускі дзяржаўны ансамбль народных інструментаў, створаны ў 1930 г., (з 1937 г. хор і ансамбль беларускай народнай песні і танца). Да 1938 г. кампазітары Беларусі напісалі звыш 20 буйных сімфоній, 12 камерных твораў. У іх ліку песень, якія сталі вядомы ва ўсім СССР Бывайце здаровы I. Любана і Вечарынка ў калгасе С. Палонскага.

Да 1939-х гадоў беларускія кінематаграфісты працавалі ў Ленін-градзе на кінастудыі Савецкая Беларусь. Новым напрамкам іх дзейнасці сталі здымкі хранікальных і дакументальных фільмаў па бягучых падзеях. 1933 г. азнаменаваўс