Культурнае і духоўнае жыццё Беларусi

Информация - Культура и искусство

Другие материалы по предмету Культура и искусство

? атэістычнага выхавання. Але ў 1988 г. сам Генеральны сакратар КПСС М. Гарбачоў быў вымушаны публічна прызнаць велічную ролю царквы, а разам з тым і неабходнасць поўнай легалізацыі яе дзейнасці.

Відавочнае ідэйнае банкруцтва камунізму выявілася нейперш у вяртанні людзей да сваіх каштоўнасцяў. Так, у 1988 г. колькасць дзеючых праваслаўных храмаў у БССР складала 369, праз год 477, да канца 1990 г. 609. Закрытымі заставаліся 387, але дзякуючы энергіі вернікаў на чале з мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, і яны сталі вяртацца ва ўлонне праваслаўя.

Летам 1989 г. пачалі аднаўляцца ранейшыя епархіі. У ліпені ў Жыровічах адбылася хіратонія двух новых архірэяў: архіепіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Максіма і епіскапа Полацкага і Віцеб-скага Дзімітрыя. Новых архіпастыраў блаславіў патрыярх Антыёхіі Ігнацій IV, які наведаў Мінскую і Беларускую мітраполію. З 1 верасня 1989 г. узнавіліся заняткі ў Мінскай духоўнай семінарыі, ізноў пачаў дзейнічаць Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр у Полацку.

Царква таксама ўключылася ў агульнанародны рух па ажыццяўленні перабудовы. У красавіку 1990 г. тры яе прадстаўнікі Мітрапаліт Філарэт (Вахрамееў), айцец Віктар (Радамысльскі), айцец Аляксандр (Дзічкоўскі) на альтэрнатыўнай аснове былі абраны дэпутатамі Вярхоўнага Савета БССР. Праваслаўная царква стала набліжацца да нацыянальнае культуры. Па прапанове Філарэта літаратар В. Сёмуха ўзяўся за пераклад Бібліі на беларускую мову.

Амаль адначасова выявілі актыўнасць прадстаўнікі іншых канфесій. Так, у ліпені 1989 г. Папа рымскі Ян Павел II прызначыў апостальскага адміністратара для католікаў Беларусі ксяндза Тадэвуша Кандрусевіча. Прыкладна ў гэты ж час пачалі дзейнічаць пратэстанцкія канфесіі евангельскіх хрысціян-баптыстаў, адвентыстаў сёмага дня, пяцідзесятнікаў і інш.

Такім чынам, вяртанне людзей да сваіх рэлігійных каштоўнасцей дапамагло ім знайсці сэнс далейшага жыцця, набыць душэўную і духоўную раўнавагу. Акрамя таго, менавіта на этапе, калі ў беларускае грамадства хлынулі ідэі так званай сексуальнай рэвалюцыі, гвалту, юдафобіі і г. д., менавіта царква зрабілася кансалідуючым яго фактарам і сродкам стрымлівання негатыўных працэсаў у духоўным і сацыяльным жыцці ўсіх людзей, асабліва моладзі.

 

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

 

1. Гісторыя Беларусі: у 2-х ч. / Пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля. Мн., 1998.

2. Гісторыя Беларусі: Вуч. дапаможнік. / Пад рэд. А. П. Ігнаценка. Мн., 1994.

3. Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы i права Беларусі ў дакументах i матэрыялах. Мн., 1998

4. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Мн., 1993-2003.

5. Сяменчык М.Я. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / М.Я. Сяменчык Мн., 2009 г.