Культурнае і духоўнае жыццё Беларусi

Информация - Культура и искусство

Другие материалы по предмету Культура и искусство

рыніцы, Трывожнае шчасце, Атланты і карыятыды.

Тэма Вялікай Айчыннай вайне зрабілася найважнейшай ва ўсіх літаратурных жанрах. Я. Брыль у рамане Птушкі і гнёзды адным з першых узняў праблему выбару паводзін чалавека на вайне. У трылогіі І. Чыгрынава Плач перапёлкі рэалістычна перадзены драматызм падзей і чалавечых лёсаў на вайне.

Прызнаным майстрам ваенна-псіхалагічнага жанру жанру зяўляецца В. Быкаў (Альпійская балада, Дажыць да світання, Жураўліны крык, Мёртвым не баліць і іншыя). У цыкле яго партызан-скіх аповесцей Круглянскі мост, Сотнікаў, Воўчая зграя, Пайсці i не вярнуцца, Знак бяды аўтар, як ніхто іншы да яго, здолеў закрануць рэальныя чалавечыя пачуцці. Праўдзівае, а не плакатнае, асвятленне чалавечых лёсаў у час вайны ўласціва творам А. Ада-мовіча, І. Пташнікава і інш.

Сапраўднай падзеяй у беларускай літаратуры гэтага часу стаў выхад твораў У. Караткевіча, якія ляглі ў падмурак новага гістарычнага жанру літаратуры. У іх ліку раманы Каласы пад сярпом тваім, Дзікае паляванне караля Стаха, Чорны замак Альшанскі і інш.

Адлюстраванне агульначалавечых каштоўнасцей праз асабістыя перажыванні герояў стала адной з галоўных тэм пасляваеннай паэзіі П. Броўкі ў зборніках Пахне чабор, Далёка ад дому, А дні ідуць…. З вялікай сілай выявіўся талент М. Танка ў зборніках вершаў Нарачанскія сосны, Прайсці праз вернасць. Высокі патрыятызм і тонкая лірыка выдатна спалучаліся ў ваеннай тэматыцы паэтаў А. Куляшова і П. Панчанкі. Славу прызнаных майстроў паэтычнага слова набылі сабе А. Вярцінскі, С. Грахоўскі, Г. Бураўкін, Р. Бараду-лін, Н. Гілевіч, В. Зуёнак, А. Лойка і інш.

На тэатральнай сцэне вызначылася ўстойлівая тэндэнцыя пераходу ад праблемы бесканфліктнасці, барацьбы добрага з лепшым і г. д. да рэальнага жыцця людзей. Пытанні маралі, унутранага свету чалавека выдатна асвятляў у сваёй творчасці пачынальнік новага этапу ў развіцці беларускай сатырычнай камедыі А. Макаёнак. Яго песы Каб людзі не журыліся, Лявоніха на арбіце, Зацюканы апостал, Трыбунал, Таблетку пад язык і інш. выклікалі велізарную цікавасць публікі. Высокі ўзровень драматургічнага майстэрства прадэманстраваў К. Крапіва ў сваёй песе Брама неўміручасці.

З пачатку 1980-х гг. тэатральнае маестацтва ўзбагацілася новым драматургам А. Дударавым, які паставіў песы "Выбар", "Вечар", "Радавыя". Прызнанне грамадскасці набылі песы А. Дзялендзіка Выклік багам і А. Петрашкевіча Трывога.

Дзякуючы высокапрафесійнаму складу Кансерваторыі, у 1960-1980-я гг. на беларускай сцэне былі пастаўлены ўзоры оперных класікаў Ж. Бізэ, Ш. Гуно, П. Чайкоўскага, А. Барадзіна, М. Рымскага-Корсакава, М. Глінкі. Акрамя таго, беларускія аўтары сваёй творчас-цю ўзбагацілі гэты від мастацтва. Так, Я. Цікоцкага напісаў оперу Алеся, А. Багатыроў "Надзея Дурава", Г. Пукст "Машэка". Аса-блівым нацыянальным гучаннем характарызаваліся оперы Ю. Семяня-кі Зорка Венера, і Францыск Скарына Дз. Смольскага.

Агульнавядомы творы кампазітараў-песеннікаў У. Алоўнікава "Радзіма мая дарагая" і "Лясная песня", а таксама "Песня пра Нёман" М. Сакалоўскага. У ліку шматлікіх аўтарскіх твораў кантата Беларускія песні А. Багатырова, араторыя Званы Я. Глебава, песні І. Лучанка і інш.

Шырокую вядомасць набылі Дзяржаўная харавая акадэмічная капэла БССР, Дзяржаўны народны хор, Дзяржаўны ансамбль танца, сімфанічны i народны аркестры. З 1970 г. пачаў сваё трыўмфальнае шэсце музычны калектыў Песняры на чале з У. Мулявіным.

З другой паловы 1950-х гг. перыяд імклівага развіцця нацыя-нальнага кіно. У ліку высокамастацкіх твораў варта назваць кінастужкі Гадзіннік спыніўся апоўначы (рэжысёр М. Фігуроўскі), Трэцяя ракета (Віктараў), Альпійская балада, Я родам з дзяцінства (М. Шпалікаў), Іван Макаравіч (І. Дабралюбаў), Бацька (Б. Сцяпанаў).

Экранізаваліся вядомыя творы беларускіх пісьменнікаў, у тым ліку В. Быкава Трэцяя ракета, Альпійская балада, Узыхо-джанне, Знак бяды; I. Мележа Людзі на балоце, У. Караткевіча Дзікае паляванне караля Стаха, Чорны замак Альшанскі.

Экранізацыя лепшых спектакляў беларускіх тэатраў, акрамя іншага, спрыяла ўзбагачэнню савецкай культуры, папулярызацыі такіх артыстаў, як Г. Макарава, П. Кармунін, Р. Янкоўскі, Г. Гарбук, В. Та-расаў, М. Яроменка і інш.

У 1950-я гады беларускі цэх жывапісцаў папоўніўся выпускнікамі маскоўскіх і ленінградскіх мастацкіх устаноў (М. Савіцкі, М. Данцыг, I. Стасевіч), а таксама выпускнікамі Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (В. Грамыка, Л. Шчэмелеў, Б. Аракчэеў, I. Рэй).

Услаўленню Савецкай улады прысвечаны творы Н. Воранава Бе-ларусь. За ўладу Саветаў, М. Манасзона І зезд РСДРП, X. Ліў-шыца І Ўсерасійскі зезд Саветаў, Ф. Дарашэвіча У. I. Ленін сярод першых чырвоных камандзіраў, А. Шыбнёва З Леніным),

Важнейшым напрамкам творчасці мастакоў другой паловы 1960 1980-х гг. прысвячаўся подзвігу народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Свае працы на гэтую тэму прысвяцілі Я. Зайцаў Мая рэспубліка ў агні Айчыннай, В. Грамыка Салдаты, 1941. Над Прыпяццю), М. Данцыг (Партызанскае вяселле, А. Малішэўскі (Мы вернемся, I. Стасевіч Суровае юнацтва, М. Залозны Салдаты.

Асобае месца ў асвятле