Культурнае і духоўнае жыццё Беларусi
Информация - Культура и искусство
Другие материалы по предмету Культура и искусство
?ыватнасці, сведчыў дэкрэт СНК ад 23 студзеня 1918 г. Аб аддзяленні царквы ад дзяржавы і школы ад царквы, у адпаведнасці з якім Расія пераўтваралася ў свецкую краіну.
Паводле пастановы Наркамата юстыцыі РСФСР ад 20 ліпеня 1920 г. Аб ліквідацыі мошчаў ва ўсерасійскім маштабе, многія ракі з парэшткамі былі публічна ўскрыты, каб прадэманстраваць хлусню святароў аб нятленнасці святых.
На Беларусі пачатак антырэлігійнай агітацыі і прапаганды знайшоў увасабленне ў дэманстрацыях, скіраваных супраць іўдаізма і сінагогі. Так, у кастрычніку 1920 г. у Віцебску, калі веруючыя адзначалі самае вялікае свята Йом-Кіпур (Судны дзень), мясцовыя бальшавікі і камсамольцы разам з членамі прабальшавіцкіх арганізацый (Яўрэйская секцыя РКП(б), Камбунд, Югендбунд) дэманстратыўна заняліся нарыхтоўкай дроў для чыгункі. У 1923 г. такі ж йомкіпурнік ад-быўся ў Мінску, дзе камсамольцы наладзілі маніфестацыю пад лозун-гам Далоў равінаў і папоў.
На пачатку 1920-х гг. намаганнямі моладзі стала ўкараняцца так званая чырвоная абраднасць. Вечарам 6 студзеня 1923 г. у Мінску адбыліся камсамольскія каляды тэатралізаванае шэсце, якое мусіла сімвалізаваць аджытасць рэлігіі і яе непатрэбнасць моладзі. Замест вянчанняў, маладажонам рэкамендавалі ладзіць чырвоныя вяселлі, а замест хрэсьбін акцябрыны. Так, у 1925 г. у БССР адбывалася каля 300 акцябрын і 80 чырвоных вяселляў штомесяц. У яўрэйскі побыт стала ўкраняцца чырвонае абразанне.
Прызнаным цэнтрам і асноўным рупарам антырэлігійных ідэй стала газета Безбожник, якую рэдагаваў старшыня Антырэлігійнай камісіі Е. Яраслаўскі. У 1925 г. ён узначаліў усесаюзнае таварыства Саюз бязбожнікаў. Першапачаткова вынікі дзейнасці гэтай грамадскай арганізацыі былі слабымі. Сітуацыя памянялася, калі задачы сацыялістычнага будаўніцтва запатрабавалі актывізацыі атэістычнай прапаганды. З гэтай нагоды ІІ зезд Саюза бязбожнікаў, які сабраўся 1115 чэрвеня 1929 года ў Маскве перайменаваў сваю арганізацыю ў Саюз ваяўнічых бязбожнікаў і вызначыў яго лозунг: "Барацьба з рэлігіяй гэта барацьба за сацыялізм".
Праз год, у 1930 г. колькасць членаў саюза вырасла з 465 тыс. да 3, 5 млн. За гэты ж час колькасць членаў саюза ў БССР узрасла больш чым у пяць разоў і дасягнула 42 тыс. чал. У 1931 колькасць членаў дзіцячай арганізацыі Юных ваяўнічых бязбожнікаў СССР дасягнула 2 млн. У 1931 г. у СССР працавала звыш 3 000 бязбожных ударных брыгад, звыш 100 бязбожных ударных цэхаў і заводаў, каля 300 бязбожных калгасаў.
Партыйная канферэнцыя, што адбывалася ў Маскве з 30 студзеня па 4 лютага 1932 г., паставіла на мэце: да 1934-1935 гг. усё насель-ніцтва, і ў першую чаргу моладзь ахапіць антырэлігійнай прапаган-дай; да 1935-1936 гг. ліквідаваць апошнія малітоўныя дамы, да 1936-1937 г. канчаткова выдаліць рэлігію з ужытку людзей.
Аператыўна-адміністрацыйны напрамак антырэлігійнай палітыкі бальшавікоў аформіўся яшчэ пасля грамадзянскай вайны. Як паказаў вопыт, агітацыя і прапаганда мела поспех, калі яна абапіралася на сілу зброі, таму восенню 1922 г. у сістэме ЦК РКП(б) была створана Антырэлігійная камісія. Асноўным яе прызначэннем зяўлялася арганізацыя сіл і сродкаў на барацьбу супраць царкоўных арганізацый і іх уплыву на грамадства. Практычнае ажыццяўленне гэтай барацьбы (аператыўная работа, вышук, вярбоўка, арышты і г.д.) ускладалася на начальніка аддзела ДПУ СССР Я. Тучкова, а агульнае кіраўніцтва на Е. Яраслаўскага. У працы брала ўдзел уся партыйна-савецкая эліта.
Знешне гэта дзейнасць павінна была выглядаць як натуральная праява клопату Савецкай улады аб маральным здароўі людзей, вызваленне іх ад царкоўных забабонаў. На справе ўжо першыя вынікі працы Антырэлігійнай камісіі адбіліся на дэстабілізацыі ўнутрацаркоўнага жыцця РПЦ. Так, работнікі ДПУ падтрымалі групу ініцыятараў так званага абнаўлення Царквы, якія не прызнавалі ўлады Патрыярха і дамагліся яго ізаляцыі ў Данскім манастыры, што прывяло да расколу ў РПЦ. Да канца 1922 г. абнаўленцам належала ўжо 20 тыс. з 30 тыс. храмаў. 29 красавіка 1923 г. царкоўная ўлада перайшла да створанага абнаўленцамі Свяшчэннага Сінода.
Карыстаючыся расколам, мітрапаліт Мінскі і Тураўскі Мельхісэ-дэк у ліпені 1922 г. дамогся ўтварэння аўтаномнай Беларускай права-слаўнай царквы (БПЦ). На 1 чэрвеня 1927 г., у БССР налічвалася 1 110 праваслаўных прыходаў, з якіх 300 лічыліся абнаўленчымі, а ўсе астатнія ціханаўскімі. З ведама ДПУ ў жніўні 1927 г. у Мінску адбыўся зезд дэлегатаў БПЦ з мэтай утварэння царкоўнай аўтакефаліі. У выніку, да канца 1927 г. у беларускіх епархіях (без уліку старааб-радцаў) дзейнічалі тры плыні праваслаўных вернікаў: 411 прыходаў ціханаўцаў, 344 аўтакефалістаў і 305 абнаўленцаў. З умацаваннем у 1927 г. улады намесніка памерлага патрыярха мітрапаліта Маскоўскага Сергія і падпарадкаванага яму Патрыяршага Сіноду стратэгічны план УКП(б) дасягнуў сваёй мэты: адзінай РПЦ ужо не існавала. Для Савецкай улады, якая ініцыіравала абнаўленчы раскол і кіравала ім праз органы ДПУ-АДПУ, першаступенную значнасць мела лаяльнасць духавенства, гатоўнасць прызнаць савецкую ўладу народнай і прапагандаваць гэты пункт гледжання. У нейкіх рэформах у галіне царкоўнага ладу, акрамя тых, што дапамагалі развіццю і ўмацаванню расколу, бальшавікі не былі зацікаўлены.
Рэпрэсіі бальшавіцкай партыі супраць свяшчэннаслужыцеляў былі абумоўлены перакананнем яе лідэраў у безумоўнай варожасці Савецкай уладзе. Так, у 1920-я гады ў БССР было асуджана 75 служыцеляў іўдзейскага к