Культурнае і духоўнае жыццё Беларусi
Информация - Культура и искусство
Другие материалы по предмету Культура и искусство
?тацкай і тэатральнай крытыцы, але рэальна Саюз беларускіх пісьменнікаў (старшыня М. Клімковіч) аформіўся толькі ў 1932 г.
У 1933 г. пачаўся працэс абяднання ўсіх жывапісцаў, графікаў, скульптараў. Ад членаў Усебеларускай асацыяцыі мастакоў, Рэвалюцыйнай арганізацыі мастакоў Беларусі, суполкі Прамень патрабавалі пастаноўкі іх творчасці на ўзровень дасягненняў у індустрыялізацыі і стварэння такой самай Магнітабудоўлі мастацтва. Так, высокую ацэнку грамадскасці набылі карціны І. Ахрэмчыка Другі зезд РСДРП і Вызваленне БССР ад белапалякаў, а таксама карціна Ак-сельрода Начальнік палітаддзела МТС.
У той самы час творы М. Філіповіча, А. Грубэ, Я. Мініна, А. Астаповіча і інш., якія пасвойму бачылі прызначэнне мастацтва, рэзка крытыкаваліся. У выніку сярод 40 дэлегатаў І зезда мастакоў Беларусі, які адбыўся ў снежні 1938 г., з былых творчых абяднанняў засталося толькі 8 чалавек. Першы мастацкі форум скончыўся ўтварэннем Саюза мастакоў БССР пад старшынствам І. Рубінштэйна.
З-за сваёй малалікасці беларускія кампазітары не стваралі ўласных творчых саюзаў, але і яны ўжо не былі самастойнымі ў сваёй творчасці. Іх лёс быў вырашаны 22 ліпеня 1933 г. адмысловай, пад грыфам строга сакрэтна пастановай ЦК КП(б)Б Аб стварэннi аўтаномнай сэкцыi кампазiтараў пры Аргкамiтэце Саюза пiсьменнiкаў. У 1934 г. абраны на I Усебеларускай канферэнцыі кампазітараў Аргкамітэт распачаў працу па ўтварэнні творчага саюза, якая скончылася толькі ў 1938 г. Першым старшынёй Саюза кампазітараў быў абраны вядомы беларускі кампазітар-песеннік Ісак Любан. Як і ў іншых творчых абяднаннях, тут таксама знаходзіліся ворагі народа, двурушнікі і г. д. Так, Міколу Равенскага за супрацоўніцтва з „нацдэмам У. Дубоўкам выключылі з Саюза і звольнілі з кансерваторыі.
Такім чынам, замест самастойных творчых абяднанняў, у СССР, у тым ліку і БССР, былі створаны адзіныя Саюзы пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў Па сутнасці, усе яны ператварыліся ў дзяржаўныя структуры. Ідэалагічным прызначэннем такіх крэатур зяўлялася выкараненне нацдэмаўшчыны і ўдасканаленне ідэйнай апрацоўкі насельніцтва мастацкімі сродкамі, праз метад сацыялістычнага рэалізму.
Азначаныя саюзы падлягалі пільнаму кантролю з боку партыйных (Галоўліт) і савецкіх (НКУС) органаў. Зразумела, што прыналежнасць таго ці іншага творцы да Саюзаў пісьменнікаў, мастакоў і г. д. не гарантавала яму прызнання і асабістай бяспекі. Індывідуальная творчасць аўтараў была вельмі абмежаванай. Дзякуючы саюзам, усе віды мастацтва зяўляліся падкантрольнымі партыйным органам і былі ахоплены сістэмай дзяржаўнага заказу, якая вызначала тэматыку і праблематыку будучых шэдэўраў сацыялістычнага рэалізму.
4. Адносіны Савецкай улады да рэлігіі і царквы
Усталяваная бальшавікамі дыктатура пралетарыята, акрамя ін-шага, прадугледжвала знішчэнне варожых ім арганізацый і ідэалогій, у тым ліку царквы і рэлігіі. У аснове такой палітыкі знаходзілася левацкае ўяўленне аб царкве як контррэвалюцыйнай сіле і рэлігіі як опіуму для народа. Тая палітыка знаходзілася ў рэчышчы задач сацыялістычнага будаўніцтва, абапіралася на ўсю моц дзяржаўнага апарату і здзяйснялася ў трох узаемаабумоўленых напрамках эканамічным, агітацыйна-прапагандысцкім, аператыўна-адміністрацыйным і рэпрэсіўным.
У мэтах падрыву эканамічнай базы цэркваў, паводле дэкрэта аб зямлі ад 26 кастрычніка 1917 г. і Палажэннем аб зямельных камітэтах ад 12 снежня 1917 г., яны пазбаўляліся зямельнай і іншай маёмасці як пастаяннай крыніцы даходаў. У адпаведнасці з дэкрэтам аб дзяржаў-ным шлюбе і метрыкацыі ад 18 снежня 1917 г., у царквы адбіралася права рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану. 23 студзеня 1918 г. СНК выдаў дэкрэт Аб аддзяленні царквы ад дзяржавы і школы ад царквы, яшчэ раз пацвердзіўшы пераход зямель і нерухомасці да дзяржавы. Пасля пастановы Наркамата юстыцыі РСФСР ад 20 ліпеня 1920 г. Аб ліквідацыі мошчаў ва ўсерасійскім маштабе парэшткі Е. Полацкай, А. Неўскага, С. Раданежскага, С. Сароўскага і інш. пераста-лі быць абектамі пакланення веруючых і крыніцамі даходаў царквы.
Пад час масавага голаду у Паволжжы і іншых паўднёвых раёнах краіны 23 лютага 1922 г. ЦВК РСФСР у мэтах набыцця за мяжой хлеба галадаючым і насення для засеву палёў ЦВК прыняў пастанову аб канфіскацыі часткі царкоўных рэчаў. У выніку было канфіскавана 33 пуды 32 фунты золата, 23 997 пудоў 23 фунты срэбра, 35 670 штук брыльянтаў і іншых каштоўнасцяў. У БССР гэту працу ўзначаліла камісія на чале з А. Чарвяковым, якая перадала ў фонд дапамогі галадаючым больш за 30 пудоў срэбра, каля 100 грамаў золата, 45 брыль-янтаў (32 карат), 52 каштоўных камянёў і інш.
У 1920-х для патрэб памяшканняў пад школы для ліквідацыі непісьменнасці адбывалася рэквізіцыя памяшканняў сінагог. Акрамя та-го, сінагогі пераабсталўваліся пад жыллё, фабрычныя памяшканні, сталовыя, музеі. Будынак мінскай харальнай сінагогі быў аддадзены пад тэатр. Яшчэ больш массавай зявай стала перадача ў 1930-я гг. хрысціянскіх храмаў пад зернесховішчы, майстэрні, архівы і інш.
Пачатак агітацыйна-прапагандысцкай кампаніі супраць царквы і рэлігіі быў пакладзены пастановай ад 11 снежня 1917 г. аб перадачы справы выхавання і адукацыі з духоўнага ведамства ў народны каміса-рыят асветы. Гэта датычыла і яўрэйскіх навучальных устаноў хедэраў і іешываў. Тым самым ствараліся перадумовы для прыпынення рэлігійнага ўздзеяння на маладое пакаленне і адначасова для атэістычнай прапаганды, аб чым, у п?/p>