Культурнае і духоўнае жыццё Беларусi
Информация - Культура и искусство
Другие материалы по предмету Культура и искусство
набіралі рабоча-сялянскую моладзь для падрыхтоўкі да навуання ў ВНУ.
У цэлым працэс фарміравання новай сістэмы адукацыі ў БССР адбываўся паспяхова. Арганічна спалучаючыся з беларусізацыяй, ён у значнай ступені паспрыяў развіццю нацыянальнай культуры.
2. Палітыка беларусізацыі
Адным з важнейшых напрамкаў дзейнасці РКП(б) пасля перамогі над унутранняй контррэвалюцыяй і замежнай інтэрвенцыяй увасобілася ў нацыянальнай палітыцы. Працэс рэалізацыі нацыянальных інтарэсаў у БССР у 1920-х гг. набыў назву беларусізацыя. Яе ініцыятарамі выступілі члены ўрада БССР А. Чарвякоў (старшыня ЦВК і СНК), А. Бурбіс (наркам замежных спраў), У. Ігнатоўскі (наркам асветы), З. Жылуновіч (член ЦВК) і іншыя. У 1922 г. у мэтах вывучэння гісторыі і культуры беларускага народа і распрацоўкі навуковай тэрміналогіі яго мовы быў створаны Інстытут беларускай культуры (Інбел-культ) пад старшынствам мовазнаўцы С. Некрашэвіча Я. Лёсік узначаліў курсы беларусазнаўства, адкрытыя пры Наркамаце асветы БССР.
Адным з асноўных накірункаў ажыццяўлення беларусізацыі стаў перавод сістэмы навучання на беларускую мову. У 1922 г. на яе перайшла каля чвэрці ўсіх школ, а ў астатніх беларуская мова была абавязковай для вывучання.
Патрэбы ў навуковай, вучэбна-метадычнай і мастацкай літаратуры сталі забяспечвацца Дзяржаўным выдавецтвам.
Важным палітычным і практычным крокам урада БССР на шляху да ўздыму нацыянальнай культуры зявілася амністыя былых праціўнікаў Савецкай улады В. Ластоўскага, І. Краскоўскага, А. Смоліча, А. Цвікевіча і інш. і іх прыцягненне да творчай працы
Неабходнасць перамен да лепшага ў нацыянальным пытанні ўсведамлялі беларускія камуністы, якія ў сакавіку 1923 г. на сваім VІІ зездзе пастанавілі спрыяць развіццю беларускай мовы і культуры і заклікалі партыйцаў узначаліць гэтую працу. Сама праграма нацыянальна-дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага адраджэння ў БССР была абвешчана на Ліпеньскім (1924) Пленуме ЦК КПБ. Яе практычная рэалізацыя пачала адлік з пастановы ЦК КПБ(б) ад 15 ліпеня таго ж года Аб практычных мерапрыемствах па правядзенню нацыянальнай палітыкі, якая прадугледжвала: па-першае, развіццё нацыянальнай культуры, перавод школ, ВНУ на беларускую мову, развіццё беларускай літаратуры, вывучэнне гісторыі Беларусі і г. д.; па-другое, карэнізацыю вылучэнне беларусаў на кіруючыя партыйныя, савецкія, прафсаюзныя пасады; па-трэцяе, перавод справаводства ўсіх партыйных, дзяржаўных, грамадскіх устаноў на беларускую мову. У прыватнасці, за адзін год належала перавесці апараты ЦВК, СНК, наркамаў асветы і земляробства; за 2 гады ДПУ, юстыцыі, сацыяльнага забеспячэння, пошты і тэлеграфа; а усіх астатніх устаноў за 3 гады.
У мэтах неадкладнага ажыцяўлення нацыянальнай палітыкі, атрымаўшай назву беларусізацыя, адмыслова створаная камісія на чале з А. Хацкевічам пачала сваю дзейнасць з пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы.
Паводле декрэту ЦВК (люты 1924), беларуская, руская, яўрэйская (ідыш) і польская мовы абвяшчаліся роўнымі. Беларускай надаваліся функцыі мовы зносін паміж рознанацыянальнымі ўстановамі. Справаводства таксама пераводзілася на беларускую мову. Важныя ўрадавыя дакументы друкаваліся на чатырох мовах: агульнасаюзнага значэння на беларускай і рускай; грамадска-палітычныя (пасведчанні і інш.) на беларускай і адной з трох іншых моў.
За кожным грамадзя-нінам захоўвалася права звяртацца ў любую ўстанову на роднай мове і на ёй жа атрымаць адказ. Гэтае палажэнне было зафіксавана ў Канстытуцыі БССР 1927 г. і ў адпаведнасці з ім, выкладанне ў школах рэспубліках адбывалася на 8 мовах. Але асаблівых поспехаў дасягнула ўтварэнне беларускамоўных школ. Ужо ў 1926/1927 навучальным годзе чатырохгадовыя складалі 85, 3 %, сямігадовыя 66, 6 % і іх колькасць штогод узрастала. У тэхнікумах колькасць студэнтаў-беларусаў павялічылася з 45 да 68 % і гэтая тэндэнцыя назіралася да канца 1920-х. ггю Адпаведна ў педагагічных тэхнікумах і інстытутах рыхтаваліся беларускамоўныя кадры.
У месцах кампактнага пражывання нацыянальных меншасцяў ствараліся іх нацыянальныя школы польскія, яўрэйскія, украінскія Пры гэтым, у нацыянальных школах беларуская мова зяўлялася абавязковым прадметам. У педагагічных тэхнікумах і інстытутах адкрываліся факультэты з польска- або яўрэйскамоўным навучаннем.
Вялікі ўклад у стварэнне беларускай школы ўнеслі народныя камісары асветы БССР У. Ігнатоўскі і (з 1926)А. Баліцкі.
Здзяйсненне курсу на беларусізацыю ў сістэме асветы прывяло да таго, што ўжо ў 19251926 гг. з агульнай колькасці школ 76% былі беларускімі, а ў 1932 г. ужо звыш 90%. У гэтыя ж гады каля 60% ся рэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў таксама пе-райшлі на беларускую мову.
Студзеньскі (1925) Пленум ЦК КП(б)Б пастанавіў узяць актыўны ўдзел у беларусізацыі пад лозунгам "Уся КП(б)Б павінна гаварыць на беларускай мове. Асабісты прыклад паказвалі першыя сакратары ЦК: рускія А. Асаткін-Уладзімірскі і А. Крыніцкі, украінец М. Гамарнік. Вынікам гэтай працы сталася тое, што ўжо ў 1927 г. каля 75% кіруючых кадраў добра валодалі беларускай мовай.
Моцным імпульсам у развіццё беларусізацыі зрабілася вяртанне ў 1924 і 1926 гг. да БССР тэрыторый, населеных беларусамі.
Адначасова важным напрамкам беларусізацыі стала так званая карэнізацыя вылучэнне на адказныя партыйныя, савецкія, прафсаюзныя пасады. Яе ажыццяўленне выклікалася неабходнасцю ва ўстараненні дыспрапорцыі паміж колькасцю тытульнай (карэннай) нацыі і яе прысутнасцю ў кіруючых