Культурнае і духоўнае жыццё Беларусi

Информация - Культура и искусство

Другие материалы по предмету Культура и искусство

структурах, дзе пераважалі яўрэі, рускія і інш., але ніяк не беларусы. Паводле перапісу 1926 г. апошнія складалі сярод сельскага насельніцтва 89, 1%, гарадскога 40 %.

Гэтае становішча стала паступова змяняцца да лепшага. У 1927 г з агульнай колькасці членаў местачковых Саветаў беларусаў ужо наліч-валася 53, яўрэяў 40, 5, палякаў 2, 2, рускіх 2, 5 %. У гарадскіх Саветах (адпаведна) 45, 1, 30, 6, 2, 5, 14, 5 %. Колькасць беларусаў кіраўнікоў акруг і раёнаў дасягнула 48 %. Яшчэ большай была доля беларусаў у апараце СНК (старшыня Я. Адамовіч) і ЦВК (старшыня А. Чарвякоў).

Палітыка беларусізацыі выклікала творчы ўздым ва ўсіх галінах жыццядзейнасці грамадства. Не толькі беларусы, а практычна ўсе нацыянальнасці, якія пражывалі ў рэспубліцы, выкарысталі прадастаўленыя ЦК УКП(б) і ЦК КПБ(б) урадам БССР магчымасці для ўтварэння нацыянальных Саветаў, навучальных і навуковых (нацыянальныя аддзелы ў Акадэміі навук) устаноў, літаратуры, тэатра, друку. Цэнтрам навуковай думкі ў 1920 г. зяўляўся Інбелкульт. У 1926 г. на яго базе была заснавана Акадэмія навук БССР на чале з У. Ігнатоўскім. Упершыню для студэнтаў сталі распрацоўвацца падручнікі па гісторыі Беларусі, геаграфіі Беларусі, мастацтвазнаўстве, эканоміцы.

Да 1928 г. беларусізацыя дасягнула значных поспехаў, якія ўвасобіліся ў развіцці асветы, краязнаўства, літаратуры, тэатра, кіно, у пашырэнні сферы выкарыстання і павышэнні статусу беларускай мовы; уздыме творчай самадзейнасці беларускага народа. Нягледзячы на пераважаўшую большасць вясковага насельніцтва, беларусы ўжо не зяўляліся сялянскай нацыяй: яны прысутнічалі ва ўрадзе, у яго мясцовых структурах. Беларуская мова зрабілася сапраўды дзяржаўнай: на ёй друкавалася асноўная маса афіцыйных і іншых матэрыялаў, цэнтральныя і мясцовыя выданні. І, галоўнае, яна зрабілася мовай аднаго народа, які жыў не толькі ў вёсцы, а ў пасёлку і горадзе.

Характэрна, што афіцыйна беларусізацыі ніхто не скасоўваў, тым не менш, многія з тых, хто ўкараняў яе, стаў абвінавачвацца ў нацыя-налдэмакратызме. У чэрвені 1929 г. адпаведны даклад камісіі ЦК УКП(б) на чале з В. Затонскім па выніках праверкі ажыццяўлення нацыянальнай палітыкі ў БССР быў накіраваны І. Сталіну.

У мэтах барацьбы з нацыянал-дэмакратызмам адбылася замена партыйнага кіраўніцтва БССР: замест А. Крыніцкага першым сакратаром ЦК КП(б)Б быў прызначаны К. Гей. Практычная частка яе ўскладалася на старшыню ДПУ Р. Рапапорта. Неўзабаве ў Мінску была сфабрыкавана "нацдэмаўская, контррэвалюцыйная, антысавецкая арганізацыя" "Саюз вызвалення Беларусі. Пасля яшчэ дзвюх хваль рэпрэсій былі фізічна знішчаны больш за 100 навукоўцаў (у тым ліку 26 акадэмікаў і 6 членаў-карэспандэнтаў) АН БССР, выкладчыкаў БДУ, больш за 200 пісьменнікаў. Існавала пагроза арышту і славутых песня-роў Я. Коласа і Я. Купалу.

У сістэме адукацыі адбыўся пэўны адкат з беларускай мовы. Так, да канца 1930-х гг. усе 22 ВНУ і амаль усе з 95 тэхнікумаў БССР ізноў перайшлі на рускамоўную сістэму выкладання.

Нягледзячы на згортванне беларусізацыі і знішчэнне нацыя-нальнай інтэлігенцыі, наступствы гэтай палітыкі былі вельмі вялікімі. Важнейшымі з праяў таго сталі ўмацаванне нацыянальнай свядомасці і нацыянальнай кансалідацыі беларускага народа.

 

3. Узмацненне адміністрацыйна-партыйнага кантролю ў сферы культуры

 

Па меры ўмацавання бальшавікамі дзяржаўнай улады ўсе партыі і грамадскія арганізацыі мусілі здзяйсняць сваю працу з ведама савецкіх органаў. Пасля зяўлення ўказа ЦВК РСФСР ад 12 чэрвеня 1922 г., усе творчыя абяднанні мусілі зарэгістравацца ў НКУС. Рэгістрацыі падлягала нават Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаў (БелАПП), створаная па ініцыятыве камуністаў.

Дадатковым рычагом кантролю іх дзейнасці служыла створанае ў лістападзе 1922 г. падкантрольнае партыі і ДПУ Галоўнае ўпраўленне па справах літаратуры і выдавецтваў БССР (Галоўлітбел). Найважнейшай яго задачай зяўлялася недапушчэнне распаўсюджання ва ўсіх відах і жанрах літаратуры матэрыялаў з крытыкай кампартыі бальшавікоў і Савецкай улады. У разгар барацьбы з царквой у друк не прапускаліся мастацкія творы з упамінаннем рэлігійнай тэрміналогіі.

Тэатральнае мастацтва таксама знаходзілася ў полі зроку савецкіх і партыйных органаў. 19 лістапада 1926 г. песа Я. Купалы Тутэйшыя адразу ж пасля прэмеры была выключана Галоўлітам з рэпертуару БДТ-1 за недабразычлівыя ў дачыненні Савецкай улады акцэнты. Драматург Ф. Аляхновіч, які ў лістападзе 1926 г. прыехаў з Польшчы і паступіў на працу ў БДТ-2, праз два месяцы быў арыштаваны і як польскі шпіён асуджаны на 10 год турэмнага зняволення.

Неўзабаве пры Галоўліце ўзнікла адмысловая структура Галоўная рэпертуарная камісія. У адпаведнасці з пастановай ЦК КП(б)Б ад 17 снежня 1928 г. Аб выніках дыскусіі па тэатральных пытаннях было прынята рашэнне ўзмацніць прысутнасць на беларускай сцэне твораў іншых нацыянальнасцей СССР і ў першую чаргу рускай. Неўзабаве зявіліся перакладзеныя на беларускую мову Мяцеж Дз. Фур-манава, Разлом Б. Лаўранёва, Браненосец 1469 У. Іванова).

З другой паловы 1920-х гг., калі ва ўсесаюзным маштабе сфера культуры пачала пераўтварацца ў адзін са сродкаў пабудовы сацыялізму, дзейнасць усіх творчых абяднанняў мусіла зрабіцца больш скаардынаванай. З гэтай нагоды ў лістападзе 1928 г. ЦК КП(б)Б правёў працу па згуртаванні ўсіх 8 літаратурных абяднанняў у Беларускі саюз пісьменнікаў. Класававыхаваўчая функцыя новай арганізацыі выбягала з пастановы ЦК КП(б)Б (1928)Аб беларускай літаратурна-ма?/p>