Культурнае і духоўнае жыццё Беларусi

Информация - Культура и искусство

Другие материалы по предмету Культура и искусство

?нальна арыентаваных аповесцей, раманаў, пес прысвечаных беларускай мінуўшчыне. З другога боку літаратурны працэс характарызаваўся моцным уцягненнем яго ўдзельнікаў у палітычную барацьбу. У выніку адной з характэрных асаблівасцяў літаратуры канца 80-х гадоў ХХ ст. зрабілася яе публіцыстычнасць.

У пачатку перабудовы беларускі тэатр адчуў на сабе ўздзеянне тых самых праблем, што і літаратура. Акрамя таго, пагаршэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва негатыўна адбілася на тэатральнай аудыторыі. Перавод усіх 17 тэатраў на самафінансаванне прывёў да супярэчлівых наступстваў. З аднаго боку, творчыя калектывы набылі рэальную свабоду творчасці: магчымасць самастойна фарміраваць рэпертуар, планаваць гастрольныя паездкі, рэгуляваць кошт білетаў і памеры заработнай платы і г. д. А з другога боку яны трапілі ў рэчышча рыначных адносін і былі вымушаны дэманстраваць тыя песы, якія давалі найбольшы прыбытак. Так, амаль усе беларускія тэатры другой паловы 1980-х паставілі далёкія ад высокай маральнасці песы Да-рагая Алена Сяргееўна, І быў дзень, Курыныя галовы. Найбольш гучны поспех напаткаў песу А. Галіна Зоркі на ранішнім небе. Пэўны ўклад у такога кшталту драматургію ўнёс А. Дудараў, які напісаў чатыры песы з жыцця маргіналаў. Характэрна, што пастаўленыя Русскім театрам імя М. Горкага булгакаўскія Майстар і Маргарыта і чэхаўскія На дне і Тры сястры прайшлі зусім не заўважанымі.

Па меры дэмакратызацыі грамадскага жыцця, аслаблення ідэалагічнага ўціску, абуджэння цікавасці да беларускасці і г. д. беларускі тэатр прыцягваў гледачоў і сурёзнымі, высокамастацкімі пастаноўкамі як Памінальная малітва Б. Эрына , Страсці па Аўдзею У. Бутрамеева, Дагарэла свечачка да палічкі, А. Петрашкевіча.

Яшчэ ў 1982 г. у Магілёве рэжысёр В. Маслюк спрабаваў інсцэні-раваць Тутэйшых паводле песы Я. Купалы, але толькі ў 1990 г. М. Пінігіну ўдалося здзейсніць гэтую крамольную пастаноўку.

У цэлым у другой палове 1980-х гг. беларускаму тэатру даводзілася выжываць. Высокамастацкі рэпертуар з песамі В. Шукшына, А. Макаёнка, В. Быкава і іншых аўтараў саступаў забаўляльным пастаноўкам. Спатрэбілася ўмяшальніцтва дзяржавы, каб разам з Саюзам тэатральных дзеячаў аднавіць высокае прызначэнне тэатра ў справе фарміравання высокаразвітай чалавечай асобы.

Такія ж цяжкасці перажываў беларускі кінематограф.У ліку лепшых прац Беларусьфільма варта назваць кінастужкі рэжысёраў Э. Клімава Ідзі і глядзі (1985) і В. Рыбарава Мяне клічуць Арлекіна (1988). Але калі першы фільм закранаў уласцівую беларускаму мастацтву тэму жыцця і барацьбы народа ва ўмовах нямецкай акупацыі і ўжо тым прыцягваў увагу, то другі, будзіў зусім іншыя, нязвыклыя пачуцці, бо героем фільма быў выхаванец савецкай эпохі, пазбаўлены агульначалавечых прынцыпаў і не здольны быць карысным грамадству. Яшчэ больш выразна такія прадукты эпохі знайшлі ўвасабленне ў кінафільме В. Пічула Маленькая Вера.

Дасягненнем Саюза кінематаграфістаў БССР варта лічыць заснаванне рэспубліканскага відэацэнтра, які значна паспрыяў духоўнаму адраджэнню нацыі, папулярызацыі беларускай культуры за мяжой.

Не лепшыя часы перажывала класічнае мастацтва опера, балет, сімфанічная музыка. Увагу гледачоў прыцягнулі оперы Дзікае паляванне караля Стаха У. Солтана і Майстар i Маргарыта Я. Глебава. У барацьбе за гледача яно саступала месца так званаму шоу-бізнэсу. Рэнтэбельнымі заставаліся нешматлікія вакальна-інструментальныя (Песняры, Верасы, Сябры) і танцавальныя (Харошкі) ансамб-лі. У 1987 г. пачаў выступленні Дзяржаўны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам М. Фінберга.

У тэматыцы твораў выяўленчага мастацтва паранейшаму пры-сутнічалісюжэты Вялікай Айчыннай, але прызнаных народам шэдэўраў тут створана не было. Адной з асноўных тэм стала гісторыя сярэднявечча. У. Стальмашонак выканаў серыю партрэтаў Радзівілаў, замалёвак архітэктурных помнікаў Нясвіжа. Г. Вашчанка стварыў трыпціх, прысвечаны К. Каліноўскаму, і цыкл партрэтаў дзеячаў беларускай культуры. Увагу многіх мастакоў, у тым ліку А. Савіцкага і А. Марачкіна, прыцягнула праблема Чарнобыльскай катастрофы.

Такім чынам, другая палова 80-х хх. ХХ ст. зяўлялася самым кароткім па часе, але вельмі важным па значнасці перыядам у гісторыі БССР, які, акрамя іншага, характарызаваўся паступовым крахам камуністычнай ідэалогіі і станаўленнем беларускай культуры, заснаванай на прынцыпах гуманізму, на агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцях, першых дасягненнях літаратуры і мастацтва

 

7. Змены ў духоўным жыцці народа ў канцы 1980-х гг

 

Другой, пасля адраджэння беларускасці, найважнейшай зявай у справе фарміравання духоўнасці зрабілася вяртанне рэлігіі ў свядомасць і побыт людзей. Да пачатку перабудовы царква як арганізацыя не выяўляла сваёй прысутнасці ў грамадскім жыцці. Тым не менш партыйныя лідэры паранейшаму бачылі ў ёй ідэалагічнага праціўні-ка. Аб тым, у прыватнасці, сведчыла пастанова ЦК КПСС 1981 г. Аб узмацненні атэістычнага выхавання і даклад сакратара Ю. Андропава Актуальныя пытанні ідэалагічнай, масава-палітычнай работы партыі на Чэрвеньскім (1983) Пленуме ЦК КПСС. Так, з нагоды набліжэння 1000-годдзя хрышчэння Русі камуністы прадпісалі патрыярхату РПЦ абмежаваць святкаванне гэтай даты толькі царкоўным асяроддзем. Орган ЦК КПБ Политический собеседник звяртаў увагу сваіх нешматлікіх чытачоў на неабходнасц?/p>