Культурнае і духоўнае жыццё Беларусi
Информация - Культура и искусство
Другие материалы по предмету Культура и искусство
я выхадам гукавых фільмаў "Першы ўзвод" рэжысёра Ў. Корш-Сабліна і "Двойчы народжаны" рэжысёра Э. Аршанскага. Прызнанне гледачоў атрымалі фільмы Шукальнікі шчасця і Маё пакаленне У. Корш-Сабліна, Дзяўчына спяшаецца на спатканне М. Вернера, Мядзведзь Г. Аненскага. Аднак уклад кінастудыі ў развіццё ўласна беларускай культуры быў яшчэ невялікі.
Як вынікала з экспазіцый Усебеларускіх выстаў, якія штогод адбываліся ў Мінску, асноўная маса майстроў пэндзлю прысвяціла свой талент тэме сацыялістычнага будаўніцтва. У 1932 г. шмат добрых слоў было сказана на адрас палотнаў В. Волкава "Перадача вопыту" і Г. Віера "Кавальскі цэх".
Вядучым майстром-пейзажыстам заставаўся В. Бялыніцкі-Біру-ля. У ліку яго твораў 1930-х гг. "Пачатак восені", "Набегла хмара", "Бэз цвіце". Здолелі захаваць сваю творчую індывідуальнасць М. Дучыц, М. Гругер, Ю. Пэн.
За 1930-я гг. цэх беларускіх скульптараў папоўніўся за кошт такіх майстроў, як З. Азгур, А. Арлоў, А. Бембель, А. Глебаў. Над вобраза-мі сучасніка працавалі А. Грубэ (Трактарыстка, Беларус), А. Ар-лоў (Пагранічнік і калгасніца, барэльеф Жыццё піянераў) і інш. Але найбольш вядомы твор тых гадоў гэта скульптурная кампазіцыя М. Манізера Ленін на трыбуне (1933) у архітэктурным ансамблі Дома ўрада, спраектаванага І. Лангбардам.
З іншых дасягненняў беларускай архітэктуры, варта адзначыць Дзяржаўную бібліятэку БССР (Г. Лаўроў), Дзяржаўны тэатр оперы і балета і Дом Чырвонай Арміі (І. Лангбард), будынак ЦК КП(б)Б (А. Воінаў і Ў. Вараксін).
Такім чынам, удасканаленне і далейшае развіццё сістэмы адукацыі, навукі, выяўленчага і музычнага мастацтва, архітэктуры закладвала грунт для новай савецкай культуры, фарміравала кадры савецкай інтэлігенцыі і тым спрыяла перамозе стратэгічных задач сацыялістычнага будаўніцтва.
Разам з тым развіццё савецкай культуры не было свабодным. Па ідэалагічных меркаваннях яно штучна стрымлівалася і скіроўвалася ў рэчышча, якое вызначалася І. Сталіным і яго хеўрай у маштабах усёй краіны. Значны ўрон беларускай культуры быў нанесены, па-першае, адмовай ад беларусізацыі і праследваннем яе прыхільнікаў; па-другое, класавым прынцыпам фарміравання студэнтаў і выкладчыцкага кор-пусу; па-трэцяе, неабгрунтаванымі палітычнымі рэпрэсіямі супраць дзеячаў беларускай культуры.
6. Асноўныя дасягненні адукацыі, навукі, мастацкай культуры ў 50-80-я гг. ХХ ст
Асуджэнне культу асобы Сталіна станоўча адбілася на ўсіх напрамках жыццядзейнасці савецкага грамадства. Паводле закона Аб умацаванні сувязі школы з жыццём i далейшым развіцці сістэмы народнай адукацыі ў СССР, прынятага ў снежні 1958 г., школьная адукацыя скіроўвалася на політэхнічнае навучанне і працоўнае выхаванне. У 1959 г. была ўведзена абавязковая 8-гадовая адукацыя. Для сірот і дзяцей са слабазабяспечаных у матэрыяльным плане семяў утвараліся школы-інтэрнаты. Гэтая сістэма навучання і выхавання сябе апраўдала, у 1965 г. у БССР налічвалася ўжо 128 такіх школ. Актывізавалі працу школы рабочай моладзі. У выніку з 1956 да 1965 г. сярэднюю адукацыю атрымалі каля 600 тыс. юнакоў i дзяўчат.
У 1972 ва ўсёй краіне, у тым ліку БССР, пачаўся пераход да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі. У 1985 г. яе атрымалі ўжо 170 тыс. чал., на 20 тыс. больш, чым у 1965 годзе. Акрамя адукацыі, сярэдняя школа, галоўным чынам праз сістэму навучальна-вытворчых камбінатаў, ставіла на мэце даць выпускніку пэўную прафесію.
Узросшая патрэба ў кваліфікаваных рабочых абумовіла стварэнне спецыяльных навучальных устаноў. Так, у 1959 г. усе рамесныя і іншыя вучылішчы былі пераўтвораны ў гарадскія i сельскія прафесіянальна-тэхнічныя вучылішчы (ГПТВ і СПТВ). З 1961 па 1985 іх колькасць вырасла са 103 да 240. Каб узняць агульны ўзровень будучых рабочых, у 1970-я гг. у ПТВ, іх навучэнцам, акрамя прафесіі, занадавалася сярэдняя адукацыя.
З 1960 г. па 1985 г. са 102 да 139 павялічылася колькасць тэхні-кумаў, а навучэнцаў у іх са 139 тыс. да 160, 4 тыс.
У гэты перыяд імкліва развівалася вышэйшая школа. 1960-70-я гг. пачалі працу машынабудаўнічы (Магілёў), радыётэхнічны (Мінск), тэхналагічны лёгкай прамысловасці (Віцебск), машынабудаўнічы, тэхналагічны, (Магілёў), політэхнічны (Наваполацк) і інш. інстытуты. Гродзенскі і Гомельскі педагагічныя інстытуты былі пераўтвораны ва ўніверсітэты. У 1970-х гг. з мэтай збалансавання сацыяльнага складу студэнцтва, у ВНУ былі ўтвораны падрыхтоўчыя аддзяленні, якія рыхтавалі іх слухачоў да паступлення на першы курс. У 1960 г. у нас налічвалася 24 ВНУ з 59 тыс. студэнтаў. У 1985 г. гэтыя лічбы складалі адпаведна 33 i 182 тыс. Па колькасці студэнтаў на 10 тыс. насельніцтва БССР (164) БССР выйшла на першыя месцы ў Еўропе.
Буйнейшым навуковым цэнтрам рэспублікі паранейшаму заставалася АН БССР. Размяшчэнне ў рэспубліцы прадпрыемстваў машына-, станка- і прыборабудавання стымулявалі паскоранае развіццё фізіка-тэхнічных навук. За дасягненні ў галіне спектраскапіі, люмінесцэнцыі, квантавай электронікі і матэматыкі лаўрэатамі Ленінскай прэміі былі адзначаны М. Барысевіч, М. Яругін, У. Платонаў, Л. Кісялеўскі, У. Лабуноў і інш. З 1965 па 1985 гг. па навуковаму патэнцыялу наша рэспубліка займала трэцяе месца ў СССР.
З 1954 па 1966 гг. Саюз беларускіх пісьменнікаў узрос са 114 да 242 чал. Дасягненнямі літаратуры 1960-1970-х гг. варта лічыць трылогію І. Мележа Палеская хроніка. У шэраг грунтоўных твораў аб жыцці народа ўвайшлі творы А. Чарнышэвіча Засценак Малінаўка, А. Кулакоўскага Сустрэчы на ростанях, І. Шамякіна, Сэрца на далоні, К