Сям’я і шлюб у феадальным праве Беларусі

Курсовой проект - Разное

Другие курсовые по предмету Разное

аконам, пэўнае забеспячэнне незалежна ад яе вінаватасці, што пацвярджаецца практыкай.

Лёс дзяцей пасля скасавання шлюбу вырашаўся па ўзаемнай згодзе сужэнцаў, пра што сведчаць акты свецкіх судоў. Яны, відаць, не маглі ахапіць усю сферу дачыненняў пры скасаванні шлюбу, калі ўзнікала спрэчка паміж бакамі.. Таму нельга ўпэўнена сцвярджаць, што лёс дзяцей заўсёды вырашаўся па ўзаемнай згодзе бацькоў. Паводле традыцый кананічнага (царкоўнага) права дзеці перадаваліся невінаватаму боку, прычым маці пад умовай, што яна не выйдзе замуж другі раз. Выдаткі па ўтрыманні дзяцей мусіў несці бацька, а пры адсутнасці ў яго сродкаў маці..

Такім чынам, рэгуляванне шлюбных дачыненняў звычаёвым, кананічным (царкоўным) і свецкім правам мела агульную тэндэнцыю да рэгламентацыі ўсіх стадый гэтых дачыненняў, імкнення ажыццявіць іх у законнай форме. Пад законнай формай звычаёвае і царкоўнае права разумелі розныя віды абрадаў.

Практыка сведчыць, што, нягледзячы на такі магутны інстытут сярэднявечнага грамадства, як царква, яе імкненне ўсталяваць прыярытэт над інстытутам шлюбу не спраўдзілася, старадаўнія традыцыі і звычаі змаглі процістаяць царкоўнаму ўплыву да сярэдзіны XVI ст.

Хоць патрабаванні абедзвюх цэркваў былі строгія, як праваслаўныя, так і каталікі не заўсёды карысталіся паслугамі царквы для надання шлюбу фармальнай законнасці, што адлюстроўваюць акты судоў і нормы Статутаў. Дзяржаўнае заканадаўства актыўна падтрымлівала працэс хрысціянізацыі шлюбных дачыненняў, пра гэта сведчыць запазычванне Статутам 1588 г. нормаў кананічнага права. Аднак дзяржаўныя органы, службовыя асобы, як вынікае з судовай практыкі, не заўсёды былі паслядоўнымі выканаўцамі апошніх. 3 гэтай прычыны ўзнікла супярэчнасць паміж царквой і грамадствам, якая афіцыйна вырашылася на карысць царквы, але на самой справе звычаёвае права па-ранейшаму ўжывалася актыўна, рэгулюючы значную частку дачыненняў. (9, с. 47)У дадзеным выпадку звычаёвае права выконвала, паводле афіцыйнай версіі, ролю субсідыярнай крыніцы права, але ім карысталіся не тады, калі кананічнае мела прагалы, а тады, калі апошняе супярэчыла традыцыйнаму светапогляду грамадства.

Зроблены аналіз дазваляе зрабіць выснову, што шлюбна-сямейныя дачыненні мелі вынікам узнікненне мноства інстытутаў прыватнага земскага права: пасагу, вена, спадкаемства, апекі ды інш.

 

ПРАВАВОЕ РЭГУЛЯВАННЕ МАЁМАСНЫХ ДАЧЫНЕННЯЎ У СЯМ?І.

1. Пасаг як маёмаснае забеспячэнне жанчыны.

Новы узровень таварна-грашовых дачыненняў у XVI ст., фарміраванне раннебуржуазных формаў уласнасці, павелічэнне сферы прававога рэгулявання шляхам пагадненняў і дамоваў і ў выніку пашырэнне суб'ектыўных правоў былі тымі аб'ектыўнымі фактарамі, што спрычыніліся да эвалюцыі цывільна-прававых дачыненняў у Вялікім княстве Літоўскім. Адначасова развіццё прававой сістэмы дзяржавы дазволіла вылучыць сферу цывільна-прававых дачыненняў у асобны інстытут.

У інстытуце сям'і як адным з найважнейшых для існавання грамадства і дзяржавы арганічна ўзаемазвязаны асабістыя і маёмасныя правадачыненні. Даследванне праблем шлюбу і сям'і патрабуе разгляду інстытутаў, што фарміруюць матэрыяльную аснову сям'і: пасагу і вена, якія ў сваю чаргу цесна звязаныя з правам спадкаемства і апекай. Вядомы гісторык права XIX ст. В. Спасовіч адзначаў іх натуральную ўзаемасувязь: "Шлюб, пасаг і вена інстытуті сямейнага права, але аддзяліць іх ад інстытутаў спадчыннага права без відавочнай шкоды сэнсу і яснасці... немагчыма".

Адін з галоўных інстытутаў фарміравання матэрыяльнага забеспячэння сям'і інстытут пасагу. На маёмасныя правы сужэнцаў уплывала найперш рэгуляванне правадачыненняў па пасагу.

Канцэпцыя пасагу, які гарантаваў маёмасныя інтарэсы жонкі, палягала ў тым, што на час шлюбу маёмасць, што складае пасаг, паступала ў карыстанне сям'і. У выпадку спынення шлюбу з прычыны смерці жонкі спадчына на пасаг належала дзецям, а пры іх адсутнасці ён вяртаўся асобам, якія забяспечвалі пасаг (бацькам, родным).

Інстытут пасагу ў дастатутавы перыяд практычна не рэгуляваўся заканадаўчымі актамі, таму што, верагодна, стабільна рэгламентаваўся звычаёвым правам. Тым не менш прыгадванне пасагу прысутнічае ў прывілеях пры рэгуляванні дачыненняў па спадчыне, забеспя-чэнні ўдавы, уступленні ў шлюб, размежаванні маёмасці мужа і жонкі. У прывілеях згадваецца пасаг, што вызначаецца рознымі тэрмінамі "вена", "забеспячэнне", "пасаг".

У дастатутавы перыяд у Беларусі існаваў звычай, паводле якога пасаг не меў дакладнага памеру, а вызначаўся, як правіла, бацькамі, братамі або блізкімі нявесты. У дастатутавы перыяд у актах прыгадваўся розны пасаг: 100 грыўняў для дачок паноў, а баяры і зямяне шляхта давалі пасаг 20, 30 або 60 грыўняў.

У Статутах 1529, 1566,1588 гг. інстытут пасагу быў падрабязна распрацаваны, дэталізаваліся дачыненні па пасагу, вызначана фіксаваная частка пасагу паводле закону.

Асаблівая ўвага да пасагу і яго правільнага юрыдычнага афармлення звязана не толькі з тым, што ён гарантаваў матэрыяльнае забеспячэнне жанчыны і яе дзяцей, але і з тым, што ён меў істотнае значэнне пры спадкаванні і спагнанні галоўшчыкы матэрыяльнай кампенсацыі за забітага блізкага. Пры пакліканні да спадчыны і спагнанні галоўшчыны не ўлічваліся дочкі і сёстры, якія атрымлівалі пасаг раней.

Пасаг (маёмасць для дачкі-нявесты) у Статутах вызначаўся тэрмінамі пасаг, выправа, унясенне. Пад пасагам у вузкім сэнсе мелася на ўвазе рэгуляванне маёмасных дачыненняў маёмасць да