Сям’я і шлюб у феадальным праве Беларусі
Курсовой проект - Разное
Другие курсовые по предмету Разное
°д апекі і прызначэнне новага апекуна рабіў мясцовы суд.
Такім чынам, можна зрабіць выснову, што правы жанчыны па апецы на працягу XVI ст. у нашай краіне звузіліся. Гэты працэс, верагодна, звязаны з развіццём гандлёвых сувязяў, рынкаў, новай сістэмы гаспадарання (увядзеннем "Уставы на валокі"), ускладненнем вядзення гаспадаркі.
Зроблены аналіз дазваляе казаць пра даволі грунтоўную распрацаванасць інстытута апекі ва ўсіх трох Статутах Вялікага княства. Навуковая апрацоўка права дастатутавага перыяду, запаўненне прагалаў, схема размяшчэння нормаў, іх канструкцыя сведчаць пра высокі узровень прававой культуры статутавай камісіі, магчымы ўплыў і рэцэпцыю права іншых прававых сістэм, пра развітую правасвядомасць грамадства і клопат дзяржавы аб суб'ектыўных правах асобаў.
5. Асаблівасці юрысдыкцыі па шлюбна-сямейных правах.
Шлюбна-сямейныя дачыненні былі аб'ектам царкоўнай і свецкай юрысдыкцыі. Падзел паўнамоцтваў праходзіў па мяжы шлюбна-асабістых і сямейна-маёмасных інтарэсаў.
Па традыцыі хрысціянскіх дзяржаваў пад юрысдыкцыю царквы былі аддадзеныя пэўныя інстытуті правадачыненняў. Царкоўная юрысдыкцыя дзялілася на тры катэгорыі: 1) вузкая юрысдыкцыя над усім хрысціянскім насельніцтвам па вызначанай сферы справаў звычайна па справах рэлігіі і маралі, шлюбу і сям'і; 2) поўная юрысдыкцыя па ўсіх справах над духоўнымі асобамі (клірам) і асобамі, якія належалі да царквы (работнікамі, службоўцамі, пілігрымамі і г.д.); 3) шырокая юрысдыкцыя па ўсіх справах над усім насельніцт-вам, якое пражывала на царкоўных землях.
Царкоўнымі судовымі органамі былі вышэйшыя адміністрацыйныя асобы ў царкве, найперш епіскапы, якія з XIII ст. мелі памочнікаў па судовых справах. Да кампетэнцыі судовай адміністрацыі належалі справы па спрэчках аб сапраўднасці шлюбу, злачынствах супраць шлюбу, скасаванні шлюбу і г.д.
Усе справы, звязаныя з маёмаснымі дачыненнямі, якія вынікалі з шлюбна-сямейных стасункаў, перадаваліся на разгляд свецкіх судоў у залежнасці ад стану бакоў: гродскім судам справы ўсіх станаў, земскім судам шляхты, магістрацкім судам месцічаў гарадоў на магдэбургскім праве, а таксама падкаморскаму, камісарскаму су-дам і Галоўнаму Літоўскаму Трыбуналу. Статут 1588 г. зацвердзіў гэты прынцып падзелу юрысдыкцыі. Адпаведна Статуту 1588 г. насельніцтва, якое належала да земляў царквы, па ўсіх справах, у тым ліку цывільных і крымінальных, падлягала царкоўнаму суду. Свецкія справы, якія датычылі свецкіх асобаў або нерухомай маёмасці, духоўны суд разглядаў паводле свецкага права.
Тым часам на практыцы духоўныя асобы часта прысутнічалі ў свецкіх судах, калі закраналіся інтарэсы царквы або прыналежных да яе людзей, а таксама на запрашэнне свецкіх суддзяў у складаных справах, бо сярод духоўных асобаў былі добра адукаваныя юрысты (кананісты). Але прысутнасць духоўных асобаў не задавальняла шляхту, якая на соймах патрабавала ад вялікага князя, "абы духоўныя ў судах земскіх і свецкіх не сядзелі". Дзяржаўная ўлада выступала арбітрам паміж свецкімі і духоўнымі феадаламі і строга трымалася прынятых законаў аб юрысдыкцыі царквы. Вялікі князь пацвярджаў, што "духоўныя па рэчах свецкіх не маюць вас права духоўнага пазываці".
Пра тое, што духоўны суд судзіў за справы свецкія па свецкім праве, сведчыць, напрыклад, Устава Віленскага сойма 1551 г., згодна з якой падуладныя царкоўных феадалаў у гарадах на магдэбургскім праве па крымінальных справах павінны былі судзіцца судом царкоў-ным, але паводле права места.
У той жа час нават па справах аб скасаванні шлюбу вышэйшы аўтарытэт належаў гаспадарскай уладзе. Гэта пацвярджае практыка, у прыватнасці зварот да гаспадара са скаргай аб непраўдзівым скасаванні шлюбу архіепіскапам полацкім, віцебскім і амсціслаўскім Сімяонам. Гаспадар як найвышэйшы суддзя ў сваім афіцыйным лісце за 9 снежня 1545 г. даручыў мітрапаліту кіеўскаму Макарыю пераглядзець справу пра скасаванне шлюбу.
Такім чынам, царкоўная юрысдыкцыя зацвярджалася свецкім за-канадаўствам і ахоўвалася найвышэйшай дзяржаўнай уладай, якая заставалася апошняй судовай інстанцыяй для ўсіх людзей паспалітых па ўсіх справах.
ЗАКЛЮЧЭННЕ.
На развіццё інстытутаў шлюбна-сямейнага права ў Беларусі ў XVI ст. зрабілі ўплыў як нутраныя заканамернасці эвалюцыі сістэмы права, так і новыя ідэалагічныя, эканамічныя, палітычныя з'явы, што апісаныя як феномен эпохі Рэнесансу.
Перыяд фармавання юрыспрудэнцыі ў Беларусі вызначаецца гу-маністычным кірункам, у якім захоўваецца схаластычны метад і фарміруецца новы сістэматычны. Пэўныя моманты сінтэзу названых метадаў адлюстраваліся на сістэме Статутаў Вялікага Княства Літоўскага, нягледзячы на тое што многія даследнікі характарызуюць яе як рымскую. Крыніцамі права гэтага перыяду былі дактрына, прынцыпы, закон, звычай. Прыярытэт дактрынальных крыніцаў у дадзены перыяд змяняўся прыярытэтам заканадаўчых, з чым і былі звязаны актыўныя кадыфікацыйныя працэсы.
Асновай новага стаўлення да сацыяльных і тэалагічных праблем шлюбу стаўся гуманізм як сістэма поглядаў з яго антрапацэнтрысцкай накіраванасцю. Свецкі характар гуманізму вызначыў трактоўку шлюбна-сямейных праблем з рацыяналістычнага гледзішча, разгляд іх у шчыльнай сувязі з праблемамі ўдасканалення чалавечага грамадства, самога чалавека.
Ідэалагічнае ўздзеянне гуманістычнай і рэфармацыйнай плыняў на светапогляд грамадства падало шлюбна-сямейныя дачыненні ў іншым аспекце. У адрозненне ад сярэднявечных тэалагічных п?/p>