Сям’я і шлюб у феадальным праве Беларусі

Курсовой проект - Разное

Другие курсовые по предмету Разное

амя таго, магчымасць атрымання ў пасаг чвэрці ляжачай маёмасці вызначала тэндэнцыю да яе спадкавання і асабістай незалежнасці жанчыны. Інстытут спадкаемства знаходзіцца ў шчыльнай сувязі з сямейным правам з прычыны залежнасці кола спадкаемцаў ад ступені звязанасці з сям'ёй і прыналежнай ёй маёмасцю.

3 аналізу інстытута спадкаемства ў прывілейны перыяд можна зрабіць выснову, што ён развіваўся, як і іншыя інстытуты матэрыяльнага забеспячэння, у выглядзе ільгот шляхце, скіраваных на пашырэнне яе правоў і свабод. Шчыльная ўзаемасувязь інстытутаў шлюбу і спадкаемства засноўвалася на праве спадчыны паводле закону асобы, якая валодала пэўнай праваздольнасцю: па праве роднасці і паходжання на падставе законнага шлюбу.

Аналізуючы развіццё інстытута спадкаемства па Статутах, неабходна адзначыць тэндэнцыю да ўраўнавання правоў на спадкаванне дзяцей абодвух полаў, што выявілася ў магчымасці дачок атрымаць у спадчыну частку ляжачай маёмасці, а таксама ў выкарыстанні бацькамі такой формы дамовы, як "запіс" у ролі юрыдычнай фікцыі, пад якой разумелася прававое афармленне розных дамоваў: падаравання, тэстамента пад умовай і г.д.

Статут 1588 г. упершыню замацаваў парадак спадкавання маёмасці, нажытай бацькамі супольна: дзеці ў выпадку смерці аднаго з бацькоў атрымлівалі ў спадчыну 2/3 яе, а траціну удава (удавец). Гэтая норма ўжо не прадугледжвала перавагі сыноў пры спадкаванні паводле закону. Можна меркаваць пра яе запазычанне з магдэбургскага права.

Такім чынам, інстытут спадкаемства развіваўся на аснове прывілеяў і Статутаў. Нязначна паўплывалі на яе, магчыма, нормы магдэбургскага права.

Інстытут апекі паводле Статутаў меў два аспекты: абарона правоў непаўналетніх дзяцей і ахова інтарэсаў незамужніх жанчын. Апека пры гэтым разумелася як абарона правоў і інтарэсаў асобаў, якія мелі патрэбу ў ёй з розных прычынаў: страта аднаго або абодвух бацькоў, цяжар вядзення справаў па кіраванні маёмасцю. У канчатковым выніку апека ўяўляла сабою клопат дзяржавы пра асобаў, не здольных паклапаціцца пра сябе. Таму гэты інстытут кантраляваўся дзяржаўнай уладай асабліва пільна. Адрознівалася апека паводле закону, тэстамента, па прызначэнні дзяржавы.

3 аналізу інстытута апекі ў перыяд прывілеяў і Статутаў можна зрабіць выснову, што правы ўдоваў па апецы паступова звужаліся. Прычынай гэтага быў, відаць, інтэнсіўны эканамічны працэс, што патрабаваў актыўных гандлёвых і гаспадарчых аперацый, а таксама ўплыў такіх крыніц права, як рымскае і магдэбургскае.

Разгляд генезісу і развіцця інстытутаў шлюбна-сямейнага права з улікам названых асаблівасцяў дае падставу сцвярджаць, што фарміраванне і эвалюцыя яго асноўных маёмасных інстытутаў, такіх, як пасагу, вена, спадкаемства (паводле закону), адбыліся ў прывілейны перыяд. Першы Статут атрымаў практычна гатовыя формы, якія ў наступных Статутах былі дапрацаваныя, дэталізаваныя і размешчаныя адпаведна сістэме права. Такая з'ява дазваляе зрабіць выснову, што найважнейшыя маёмасныя шлюбна-сямейныя інстытуты фарміраваліся вакол інстытута ўласнасці.

Асабістыя шлюбна-сямейныя дачыненні пачалі рэгулявацца ў пазнейшы перыяд у асноўным у Статутах (шлюбныя стасункі паміж дзецьмі і бацькамі, пэўная частка дачыненняў па апецы). Пры аналізе развіцця інстытутаў шлюбна-сямейнага права неабходна адзначыць значэнне субсідыярных крыніц права ў працэсе кадыфікацыі, іх уплыў на сістэму права. Такім чынам, эвалюцыя інстытутаў сямейнага права Беларусі XVI ст. адлюстравала асноўныя заканамернасці працэсу фарміравання прававой сістэмы дзяржавы.