Сям’я і шлюб у феадальным праве Беларусі

Курсовой проект - Разное

Другие курсовые по предмету Разное

і свецкі суды. Духоўны суд выносіў пастанову аб вінаватасці або невінаватасці бакоў, а свецкі суд на яе падставе вызначаў прыналеж-насць пасагу. Пры адсутнасці віны сужэнцаў у скасаванні шлюбу кож-ны бок заставаўся пры сваёй маёмасці, жонка мела права на свой пасаг. У выпадку віны жонкі яна пазбаўлялася пасагу.

Калі шлюб спыняўся з прычыны смерці жонкі, яе пасаг атрымлівалі па спадчыне дзеці, а пры адсутнасці апошніх, калі пасаг нікому не быў запісаны тэстаментам, ён вяртаўся ў дом родных памерлай.

Страта права на пасаг прадугледжвалася як санкцыя за выхад замуж без згоды бацькоў. Статут 1529 г. упершыню прадугледзеў такую маёмасную санкцыю, як пазбаўленне пасагу за парушэнне гэтай традыцыі. Другі Статут дапоўніў гэтую норму: пры адсутнасці бацькоў права даваць згоду на шлюб пераходзіць да апекуноў, старэйшых братоў, іншых родных або адміністрацыйнай асобы. У сувязі з тым што адсутнасць згоды на шлюб пазбаўляла нявесту пасагу, заканадаўца прадугледзеў умовы, якія не дапускалі выкарыстання гэтай акалічнасці ў карыслівых інтарэсах асобаў, што замяняюць бацькоў. Нявеста пры адмове ў згодзе на шлюб мела права звярнуцца да дзяржаўнай улады, але пры наяўнасці дзвюх умоваў: 1) ёй павінна быць не менш за 15 гадоў, 2) жаніх яе мусіў быць адпаведнага стану, напрыклад шляхціч для шляхцянкі. Статут 1588 г. дапоўніў гэтую норму, даўшы дзяўчыне-сіраце права самой валодаць той доляй маёмасці, з якой ёй павінны быць вызначаны пасаг, і забяспечваць сябе з гэтай маёмасці, тым самым пашырыўшы яе асабістыя і маёмасныя правы. Гэтая норма сведчыць пра важную ролю пасагу для грамадскага статусу жанчыны.

Аналіз заканадаўства, якое рэгулявала дачыненні па пасагу, дазваляе зрабіць выснову аб развітасці гэтага інстытута ў шлюбна-сямейным праве Беларусі XVI ст. Пра даволі завершаны характар яго сведчыць наяўнасць нормаў, што адсутнічалі ў польскім заканадаўстве XVI ст., напрыклад вызначэнне фіксаванай долі ў памеры чвэрці бацькоўскай маёмасці. Гэтая норма запазычана са Статутаў Вялікага княства як польскім, так пазней і расейскім заканадаўствам.

Тагачасныя грамадска-палітычныя дзеячы М. Літвін і А. Валян актыўна пратэставалі супроць такога пашырэння маёмасных правоў жанчын, бо лічылі, што валоданне буйнымі зямельнымі абшарамі падрывае асновы вайсковай службы з зямлі, а багаты пасаг нявесты згубна ўплывае на жаніхоў з гледзішча маралі.

Аднак, паводле меркавання большасці шляхты, шырокія правы жанчын па пасагу забяспечвалі трываласць яе асабістых правоў, гарантыю шляхецкіх вольнасцяў. Гэтыя акалічнасці спрычыніліся да развіцця ў праве Вялікага княства Літоўскага інстытута пасагу.

2.Інстытут забеспячэння жанчыны вена.

Гісторыя інстытута вена пачынаецца ад перыяду родавага ладу. У Беларусі пасаг пачаткова ўносіўся жонкай у сям'ю мужа, а не яму асабіста і быў істотным укладам у сямейны гаспадарчы фонд, які ўплываў на становішча жанчыны ў новай сям'і. Пасаг на працягу шлюбу заставаўся ў распараджэнні сям'і як частка супольнай сямей-най маёмасці. У далейшым ён разам з маёмасцю мужа пераходзіў па спадчыне да дзяцей і іх нашчадкаў. Але пасаг складаўся з рухомай маёмасці, грошай і каштоўнасцяў, якія маглі быць патрачаныя ў пра-цэсе сямейнага жыцця. У такім разе жонка па смерці мужа заставалася без сродкаў, калі ў яе не было дзяцей і радні. Для ўмацавання становішча ўдавы муж пры жыцці паводле даўнага звычаю, уступаючы ў шлюб, забяспечваў пасаг жонкі пэўнай доляй са сваёй уласнай нерухомай маёмасці, якая называлася венам.

Што да прывілеяў, дык першым інстытут вена закрануў Прывілей ад 20 лютага 1387 г., які прызнаваў права ўдавы на валоданне і карыстанне маёмасцю памерлага мужа да яе ўступлення ў новы шлюб.

Гэта, здавалася б, натуральнае права ўдавы даравана прывілеем як пашырэнне правоў паноў, баяраў і іншых асобаў феадальнага стану. Сапраўды, права ўдавы на пажыццёвае валоданне маёмасцю мужа было ільготай, дадзенай вялікім князем, бо паводле традыцыі ў нашай дзяржаве ён быў найвышэйшым уласнікам зямельных уладанняў. Згодна са звычаем, калі ў памерлага не было ні дзяцей, ні радні, зямельнае ўладанне пераходзіла ("спадала") да манарха, таму што ён замяняў у спадкаемстве кроўных. Удава атрымлівала пражытак ў выг-лядзе пражывання на маёмасці нябожчыка. Вялікі князь мог перадаваць гэтую спадчыну каму хацеў. У такім разе той, каму падаравана маёмасць, павінны быў забяспечыць пражытак, "кармленне", удавы на маёнтку. Вельмі часта праз шлюбы з удовамі, якія заставаліся на маёмасці, разгледжаныя ўладанні пераходзілі да іншых асобаў.

Правы ўдавы былі пашыраны ў Прывілеі 1413 г., які дазваляў рабіць запісы на карысць жонак на вотчыннай і дараванай манархам маёмасці. Тым самым становішча ўдоваў яшчэ надзейней гарантавалася правам.

Прывілей 1447 г. зацвярджаў правы ўдоваў на ўладанне маёмасцю да паўторнага замужжа або наагул да таго, пакуль "на ўдовіным стальцы" сядзець будуць (захоўваць стан удавы). Пры ўступленні іх у шлюб маёмасць пераходзіла дзецям або блізкай радні мужа (п. 7). Акрамя таго, замацавана права ўдавы на нейкую долю (дакладна не вызначана) вена, якую муж запісаў ёй адпаведна са звычаем. Удава магла распараджацца венам паводле свайго меркавання (п. 8). Паз-ней гэтыя значныя ільготы ўдавы былі ў некаторай меры абмежаваныя правамі іншых асобаў, найперш дзяцей і блізкіх мужа. Валоданне вотчыннай маёмасцю мужа на правах вена патрабавала ад удавы выканання земскай і вайсковай службы. Значыць, да гэтага часу правы ўдавы на ўладанне сталі рэальнасцю. Назван?/p>