Сям’я і шлюб у феадальным праве Беларусі

Курсовой проект - Разное

Другие курсовые по предмету Разное

?стытуті забеспячэння ўдавы.

Далейшае развіццё інстытут вена атрымаў ў Статуце 1529 г. Паводле яго, частка маёмасці мужа, на якую павінна афармляцца вена, складала не болей за траціну яго нерухомасці. У выпадку смерці мужа ўдава заставалася на гэтым вене, усю астатнюю маёмасць атрымлівалі ў спадчыну дзеці. Статут таксама рэгуляваў дачыненні і афармляў становішча ўдавы пры адсутнасці вена. У такім разе ўдава атрымлівала аднолькавую з дзецьмі частку маёмасці, аднак калі ад шлюбу было адно дзіця, то ўдава атрымлівала трэць усёй спадчыннай маёмасці. У выпадку выхаду яе замуж маёмасць удавы заставалася дзецям. Калі ў невенаванай удавы былі дзеціI ад двух шлюбаў, дык яна мела права на долю, роўную з дзецьмі, у маёмасці першага і другога мужа.

Статут рэгуляваў становішча бяздзетнай удавы. Яна мела права толькі на сваё вена, астатняя маёмасць мужа пераходзіла яго спадкаемцам. Калі бяздзетная ўдава не мела вена, яна атрымлівала ў пажыццёвае карыстанне траціну нерухомай маёмасці мужа. Гэтую маёмасць спадкавалі родныя мужа пасля выхаду ўдавы замуж або яе смерці.

У Статуце 1529 г. акрэслены правы ўдавы ў выпадку прызначэння апекі. Калі муж прызначаў апекуна над дзецьмі і маёмасцю ў тэстаменце, то жонка заставалася толькі на сваім вене, а астатняя маёмасць ішла ў распараджэнне апекуна. У адваротным выпадку ўдава кіравала ўсёй маёмасцю і дзецьмі да іх паўналецця, а з надыходам паўналецця дзяцей удава заставалася толькі на сваім вене. Калі яго не існавала, дык на роўнай частцы з дзецьмі, усю іншую маёмасць атрымлівалі ў спадчыну дзеці. Калі ўдава-апя-кунка выходзіла замуж, апеку над дзецьмі яна мусіла перадаць родным мужа. Вена ж належала ёй, але паўналетнія дзеці з яе згоды маглі выкупіць яго.

Калі ўдава пад час апекі дзяцей і маёмасці прычыніла шкоду маёмасці дзяцей, то апека пераходзіла братам мужа або іншым яго блізкім. .Удава ў гэтым разе заставалася на вене, а пры яго адсутнасці на аднолькавай з дзецьмі частцы. Па смерці ўдавы вяноўную маёмасць атрымлівалі ў спадчыну дзеці.

Такім чынам, у Статуце 1529 г. маёмасць, якая давалася ў вена жонцы, параўнальна з дастатутавым правам дакладна акрэслена трацінай нерухомай маёмасці мужа і ахоўвалася ад стратаў, вызначалася таксама іпатэка над гэтай маёмасцю. Звузіліся правы ўдавы ў дачыненні да спадчыннай маёмасці мужа. Так, кіраваць усёй маёмасцю мужа на "ўдовіным стальцы" ўдава магла толькі да паўналецця дзяцей, а затым толькі сваім венам. Калі дзяцей не было, удава заставалася не на "ўдовіным стальцы", а на трэці маёмасці мужа. 3 маёмасці мужа невенаваная ўдава атрымлівала столькі ж, колькі венаваная, трэцюю частку, але прававы рэжым гэтай маёмасці роз-ны. Невенаваная ўдава магла карыстацца ёю пажыццёва, а па яе смерці гэтую маёмасць атрымлівала ў спадчыну радня мужа. Венаваная ўдава магла прызначыць спадкаемца гэтай маёмасці, аднак родныя мужа мелі права выкупіць яе, заплаціўшы ўсю суму вена.

Статут 1529 г. падрабязна рэгуляваў правы спадчыннікаў мужа. Калі бяздзетная ўдава выходзіла замуж, дык апошнія, атрымліваючы вена, павінны былі выплаціць ёй увесь ягоны кошт. Калі спадкаемцы мужа не выкупілі вена пры жыцці ўдавы, яны мелі права выкупіць яго ў асобы, якой удава прызначыла вена, не за ўсю яго суму, а толькі за вартасць унясення без прывенка. Гэта звязана з тым, што жанчына-ўдава мела права ўласнасці толькі на свой пасаг унясенне, прыве-нак жа быў уласнасцю мужа, які мог распарадзіцца ім толькі на карысць жонкі. Таму на ўсю суму вена ўдава мела толькі права карыстання.

Адзначалася, што афармляць вена на адну і тую ж асобу (жонку) можна было толькі адзін раз, гэта значыць у другім шлюбе жонка не мела права на вена. Статут змяшчаў імператыўную норму пра тое, што калі ўдава не была забяспечаная венам, дык яна не мела і пасагу. Гэтым тлумачыцца асаблівая ўвага да пасагу і правільнага яго афармлення, бо толькі ён мог гарантаваць у далейшым матэрыяльнае забеспячэнне жанчыны і яе дзяцей.

Другі Статут таксама падкрэсліваў адсутнасць права жонкі на вена ад другога шлюбу, але ўдакладняў, што пасля смерці другога мужа ўдава атрымлівае роўную з дзецьмі частку пажыццёва. Статут 1529 г. не рэгуляваў правы ўдавы-мачыхі. Другі Статут удакладняў, што ўдава-мачыха мае права толькі на частку нерухомай маёмасці мужа разам з дзецьмі ад першай жонкі. 3 рухомай маёмасці яна мела права толькі на ўнясенне. Пры выхадзе замуж такая ўдава не мела права на вянец з боку дзяцей ад першай жонкі.

Першы Статут дазваляў падараванне (запісы) на карысць жонак, але толькі з рухомай маёмасці. Паводле Статута 1566 г. правы распараджэння ўласнасцю пашыраліся. Гэты Статут прадугледжваў ужо запісы і на траціну нерухомай маёмасці, але пры ўмове, што ўдава зможа выконваць службу "гаспадарскую і земскую".

У Статуце 1566 г. была істотная норма па ахове маёмасных правоў дзяцей і спадчыннікаў мужа: яны маглі ўтрымаць кошт растрачанай удавой маёмасці з кошту вена. Апрача таго, запіс мужа на частку, большую за траціну нерухомай маёмасці, лічыўся несапраўдным.

Другі Статут паляпшаў і ўдакладняў становішча невенаванай удавы. Паводле Статута 1529 г. яна мела права на пажыццёвае валоданне маёмасцю мужа, але, уступіўшы ў шлюб, мусіла пакінуць маёмасць дзецям або спадчыннікам мужа. Згодна з Статутам 1566 г., у гэтым выпадку дзеці павінны даць такой удаве вянец як шляхцянцы (30 коп грошаў). Калі маёнтак не каштаваў 30 коп грошаў, ёй выдзялялася чвэрць маёмасці ў пажыццёвае карыстанне. Калі ўдава не выходзіла замуж, яна заставалася да канца жыцця на роўнай з дзецьм