Сям’я і шлюб у феадальным праве Беларусі

Курсовой проект - Разное

Другие курсовые по предмету Разное

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

ФАКУЛЬТЭТ МІЖНАРОДНЫХ АДНОСІН

КАФЕДРА ГІСТОРЫІ І ТЭОРЫІ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Курсавая праца

 

Сямя і шлюб у феадальным праве Беларусі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Выканала:

студэнтка I курса, група 3

Клімовіч Т. Г.

 

Кіраўнік:

Шылінская А. У., выкладчык

 

 

 

Мінск

2003

Змест.

 

 

  1. Уводзіны.
  2. Формы шлюбу, іх эвалюцыя. Рэгуляванне шлюбу і яго скасаванне.1.Формы шлюбу паводле звычаёвага права.2.Рэгуляванне шлюбных дачыненняў кананічнным (царкоўным) правам.3.Шлюбныя дачыненні ў свецкім заканадаўстве.4.Пытанні спынення шлюбу ў царкоўным і свецкім заканадаўстве.
  3. Прававое рэгуляванне маёмасных дачыненняў у сямі.1. Пасаг як маёмаснае забеспячэнне жанчыны.2.Інстытут забеспячэння жанчыны вена.3.Спадчынныя дачыненні ў сямі.4. Апека як інстытут аховы сямейных інтарэсаў.5.Асаблівасці юрысдыкцыі па шлюбна-сямейных правах.
  4. Заключэнне.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

УВОДЗІНЫ.

Сям*я- бадай ледзьве ці не самы важны сацыяльны інстытут. У кожным грамадстве яна выконвае жыццева важныя функцыі і з*яўляецца найбольш прыстасаванай формай існавання чалавецтва. Працэсы, якія адбываюцца ў сям*і як структурным элеменце грамадства, у сукупнасці ўсебакова ўплываюць на сацыяльнае жыццё джяржавы і наадварот.

Тэма гэтай працы пытанні фарміравання шлюбна-сямейнага права і заканадаўства XIVст. і характарыстыка гэтага элемента прававой сістэмы Вялікага княства Літоўскага.

Такі аб*ект даследавання абраны не выпакова. XIV-XVI стст. той час, калі цалкам сфарміравалася прававая сістэма дзяржавы. Прычым працэс гэты адбываўся пад актыўным уплывам эпохі Рэнесансу і Рэфармацыі, якая выначыла дынамізм праватворчасці і высокі навуковы узровень кадыфікацыі права, вынікам чаго сталіся Статуты 1529, 1566, 1588 гг.

Падчас распрацоўкі Статутаў прававая навука і практыка праз шматлікія намаганні стварылі заканадаўства, што ўвабрала ў сабе новыя , характэрныя эпосе Рэнесансу прынцыпы: прыярытэт пісанага права, першынство закону. Абарона суверэнітэту і г. д. У Статутах знайшлі адлюстраванне ідэі гуманізму і талеранцыі, усталявання прававой дзяржавы.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ФОРМЫ ШЛЮБУ, ІХ ЭВАЛЮЦЫЯ.

РЭГУЛЯВАННЕ ШЛЮБУ І ЯГО СКАСАВАННЕ.

1.Формы шлюбу паводле звычаевага права.

Першы вядомы сёння ўспамін пра формы шлюбу ў славян паганскага часу сустракаецца ў "Аповесці мінулых гадоў". Летапіс згадвае шлюбныя звычаі драўлян, радзімічаў ды іншых плямёнаў, змяшчае звесткі аб трох формах шлюбу: крадзеж "каля вады", вывядзенне паводле папярэдняй змовы, прывядзенне нявесты ў дом жаніха.

Такія формы шлюбу, як крадзеж, купля жонкі, вядомыя ў гісторыі з часу ўзнікнення парнага шлюбу у перыяд пераходу ад палігаміі да манагаміі..

На зямлі сучаснай Беларусі гэты этап супаў з прыняццем хрысціянства, пераходам ад паганскай культуры да хрысціянскай. Хрысціянства, шчыльна звязанае з інстытутам шлюбу і сям'і, у многім вызначыла яе якасныя характарыстыкі, пра што яскрава сведчаць вядомыя старажытныя статуты Уладзіміра і Яраслава.

Інстытут шлюбу і сям'і паводле звычаёвага права беларусаў даследваўся ў працах М.Доўнар-Запольскага, М.Нікольскага, Я.Карскага ды іншых вучоных найперш у аспекце традыцыі..

Даследванні паказалі, што вясельная абраднасць у Беларусі пачынаецца з часоў першабытнага ладу і мае шэраг аналогій і паралеляў у абраднасці індаеўрапейскіх народаў. Беларуская вясельная абраднасць, узнікшы ў старажытныя паганскія часы, захавала трывалыя рысы паганства, па сведчанні даследчыкаў, да XIX ст..Трэба адзначыць, што за такі працяглы час яна значна змянілася,асабліва пад уплывам хрысціянства. Але ў першыя часы пасля прыняцця хрысціянства (XXII стст.) формы шлюбу не зазналі істотных зменаў вясельная абраднасць заставалася практычна аднолькавай для ўсіх пластоў насельніцтва.

3 XII ст. адзначаецца імкненне арыстакратыі да царкоўнай шлюбнай традыцыі, але большасць насельніцтва трымалася старажытных і паганскіх абрадаў.

У сямейным побыце захоўваліся традыцыі, што заўсёды суправаджалі чалавечае жыццё, шлюбныя абрады, абрады нараджэння і пахавання. Шлюб у гэтым паслядоўным коле займаў цэнтральнае месца. Пераважная большасць апісанняў шлюбнай абраднасці датычыцца сельскай мясцовасці, жыцця сялянства. Нягледзячы на тое, што гарадское насельніцтва актыўна папаўнялася сельскім у перыяд свайго юрыдычнага афармлення (канец XIVXVI ст.), у гарадскім побыце адзначаецца паступовае знікненне элементаў традыцыйнай сялянскай абраднасці.. Элементы старажытнага вясельнага цырыманіялу шырока выкарыстоўваліся хрысціянскай царквой. Хрысціянская сімволіка шлюбнага злучэння павінна была замяніць ?/p>