Сям’я і шлюб у феадальным праве Беларусі

Курсовой проект - Разное

Другие курсовые по предмету Разное

?днасці да чацвертага пакалення ўлучна і сваяцтва да трэцяга пакалення ўлучна. Пры незахаванні гэтых умоваў закону муж і жонка павінны быць неадкладна "разлучоны". Далейшыя санкцыі залежалі ад вінаватасці бакоў, якія ўзялі шлюб. Калі шлюб быў узяты ў роднасці, але бакі пра гэта не ведалі, то пасля яго скасавання да іх не ўжываліся маёмасныя ці іншыя санкцыі, а дзеці прызнаваліся законнымі і мелі права на спадчыну. Былыя муж і жонка маглі ажаніцца (выйсці замуж) з дазволу духоўнага суда.

Калі ж бакі ведалі пра сваю роднасць пры ўступленні ў шлюб, дык пасля яго анулявання кожны бок пазбаўляўся паловы сваёй уласнасці на карысць дзяржавы, дзеці ад шлюбу прызнаваліся бенкартамі (незаконнанароджанымі) і не атрымлівалі спадчыны. Другая палова маёмасці паступала ў пажыццёвае карыстанне кожнага з бакоў у выпадку, калі не было дзяцей ад першага законнага шлюбу.

Калі такія дзеці былі, ім пераходзілі правы на распараджэнне маёмасцю, а бакі мелі права толькі на ўтрыманне і распараджэнне маёмасцю адпаведна іх грамадскаму становішчу. Пры гэтым мужчыны пазбаўляліся права займаць важныя дзяржаўныя пасады.

Акрамя названых асноўных палажэнняў трэці Статут замацаваў яшчэ адну ўмову сапраўднасці шлюбу свабоду ад пэўнага становішча. Такім становішчам, якое не дапускае ўступлення ў шлюб, ёсць ужо існы шлюб. Строга ахоўваючы манагамнасць шлюбу, закон прадугледзеў, што за ўступленне ў другі шлюб пры вядомым існаванні першага караюцца смерцю абодва сужэнцы-парушальнікі. Тым сама дзяржава імкнулася замацаваць асноўныя прынцыпы шлюбна-сямейнага права, пазычаючы палажэнні кананічнага права ды іншых сістэм.

Статутам 1588 г. часткова ўрэгуляваныя таксама іншыя шлюбныя дачыненні, у тым ліку і свабоднае волевыяўленне бакоў на шлюб. 3 аналізу нормаў вынікае, што згода бацькоў або апекуноў была патрабаваннем, што ахоўвала інтарэсы нявесты, але не рэгулявала шлюбныя дачыненні. Гэты прынцып пацвярджаецца прававой трактоўкай вынікаў уступлення ў шлюб без згоды бацькоў, дзе прадугледжваліся маёмасныя санкцыі да нявесты, але такі шлюб прызнаваўся сапраўдным і заставаўся ў моцы. Права бацькоў або апекуноў даваць згоду на шлюб не магло тлумачыцца як права на прымус: у выпадку адмовы апекуноў (бацькоў) даць згоду нявеста, калі яна мела неабходны шлюбны ўзрост, магла звярнуцца па дазвол у дзяржаўныя органы. Права нявесты на зварот да дзяржавы дзеля абароны сваіх інтарэсаў замацавана ў законе ў сувязі з тым, што забарона апекуноў на шлюб часта выкарыстоўвалася імі з карыслівымі мэтамі працягу апекі ды інш.. Такім чынам, інстытут бацькоўскай улады (або той, што замяняў яе) разглядаўся ў праве як інстытут, што ахоўваў інтарэсы дзяцей.

Неабходна падкрэсліць, што Статуты Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 гг. змяшчалі толькі асноўныя прынцыпы, нормы шлюбнага права, у астатнім адсылаючы да рэгулявання кананічным (царкоўным) заканадаўствам. У сувязі з тым што ў дачыненні да шлюбу дзеяздольнасць вызначалася шлюбным узростам, Статуты замацавалі гэты важны момант наступным чынам: Статут 1529 г.вызначыў 15 гадоў для дзяўчыны і 18 гадоў для юнака, Статут 1566 г. 15 гадоў для асобаў абодвух полаў, Статут 1588 г. 13 гадоў для дзяўчыны і 18 гадоў для юнака.

3 выкладзенага вынікае, што свецкае заканадаўства трымалася царкоўнага падыходу да шлюбу, пазычаючы нормы кананічнага права і перадаючы рэгуляванне шлюбных дачыненняў царкоўнаму суду. Але багаты матэрыял судовай практыкі не дазваляе зрабіць адназначную выснову па гэтым пытанні.

Паводле кананічнага права абрад царкоўнага вянчання лічыўся асноўным і сімвалізаваў падзею шлюбу. Практыка сведчыць, што царкоўнае вянчанне праводзілася задоўга да вяселля, адначасова са змовінамі і заручынамі. Тым сама яно прыраўноўвалася да дамовы, забяспечанай грашовай зарукай. Змовіны мелі вырашальнае значэнне для шлюбу і фармавання матэрыяльнай асновы сям'і. На практыцы юрыдычна значнымі прызнаваліся дзве падзеі: змовіны і вяселле, якія ў сапраўднасці мелі функцыі падрыхтоўкі і злучэння ў шлюб, надання яму публічнасці, рэлігійнага асвячэння шлюбу праз розныя рытуалы з "скокамі, гудзеннем, плясканнем" ды іншымі паганскімі дзеяннямі.. 3 судовых матэрыялаў вынікае, што пры злучэнні ў шлюб не заўсёды высвятлялася наяўнасць адной з галоўных перашкод да шлюбу паводле кананічнага права духоўнай роднасці.

Такім чынам, заканадаўству, якое замацоўвала царкоўны падыход да шлюбу, пярэчыла практыка, што расцэньвалася дзяржавай як правамерная. Як адзначыў А. Лявіцкі, "несумнеўны абавязак народных абрадаў і іх юрыдычная сіла прызнаваліся ўсімі класамі тагачаснага грамадства, і з гэтым фактам вымушана было да вядомай ступені лічыцца і дзяржаўнае права, якое ўвогуле падзяляла царкоўны погляд на шлюб". Гэтым тлумачыцца прызнанне нявенчанага шлюбу сапраўдным насуперак закону, які лічыў такі шлюб незаконным, а дзяцей ад яго бенкартамі з усімі адпаведнымі вынікамі.. Гэтакія нормы змяшчалі Статут 1529 г. і Статут 1588 г. Тым часам норма пра даказванне шляхоцтва не патрабавала наяўнасці пасведчання царкоўнага шлюбу бацькоў. У сярэдзіне XVI ст. каталіцкая царква на Трыдэнцкім саборы 15611563 гг. пастанавіла ўвесці метрыкі рэгістрацыі нараджэння. Гэтая акалічнасць павінна была ўсталяваць залежнасць паміж вянчаннем у царкве, законнасцю шлюбу і законным паходжаннем дзяцей, каб нормы кананічнага шлюбнага права дзейнічалі ў грамадстве без выняткаў. Як вынікае з актаў, існавала супярэчнасць паміж імкненнем свецкай (і царкоўнай) улады ўвесці выкананне кананічных праві?/p>