Сям’я і шлюб у феадальным праве Беларусі

Курсовой проект - Разное

Другие курсовые по предмету Разное

і частцы.

Што да інстытута вена, дык у Статут 1588 г. унесены наступныя дапаўненні: калі невенаваная ўдава застаецца на чвэрці маёмасці, то пры выхадзе яе замуж родныя мужа могуць выкупіць з яе згоды гэтую маёмасць за палову кошту. Пасля смерці невенаванай удавы яе спадкаемцы (блізкія) не маюць права спаганяць яе вянец 30 коп грошаў.

Асноўныя палажэнні інстытута вена не змяніліся ў Статутах 1529, 1566 і 1588 гг. вена жонкі забяспечвалася трацінаю нерухомай маёмасці мужа. Апрача таго, у Статуце 1588 г. не зазналі зменаў і палажэнні пра "ўдовін сталец", пра яго выкуп, унясенне, правы венаваных і невенаваных удоў, што дзеляцца паводле Статуту на тры групы: 1) якія маюць непаўналетніх дзяцей, 2) якія не маюць дзяцей, 3) якія застаюцца з дзецьмі мужа ад першага шлюбу.

Што да венаваных удоваў, дык трэці Статут унёс наступныя дапаўненні: пашырана мабільнасць маёмаснага забеспячэння жонкі больш свабоднай стала форма, у якой яно афармлялася. Статут, пашырыўшы правы па запісе жонцы рухомай і нерухомай маемасці, вызначыў, што ўдава, якая мела такі запіс, страчвала права на атрыманне часткі нерухомай маёмасці мужа, гэта значыць ад вяноўнай маёмасці. Гэтым павялічвалася магчымасць матэрыяльнага забеспячэння жанчыны паводле свабоднага меркавання бакоў. Закон стаў больш гнуткім. Імператыўныя нормай інстытута вена саступілі месца дыспазітыўным нормам запісу. У той жа час дамова запісу дазваляла ўзбуйніць супольную сямейную маемасць мужа і жонкі, бо яны самастойна маглі рэгуляваць праз дамову свае правы і долю кожнага ў сямейнай маёмасці.

Статут 1588 г. уключаў у дамову запісу не толькі рухомую маёмасць, але і трэць нерухомай маёмасці, праўда, пры ўмове земскай службы. Названы Статут дапоўніў правы ўдавы, дазволіўшы ёй пакідаць частку маёмасці ў выглядзе зброі, статкаў і г.д. у сваёй уласнасці.

Такім чынам, закон даволі грунтоўна забяспечваў становішча ўдавы. Разам з тым у заканадаўстве прадугледжана маёмасная адказнасць удавы або жонкі сваёй вяноўнай маёмасцю. Удава магла страціць гэтую маёмасць у тым разе, калі парушала шасцімесячны жалобны тэрмін і выходзіла замуж, а таксама калі ўдава-шляхцянка выйшла замуж за чалавека простага стану без згоды родных. Апрача таго, жонка магла страціць запісанае ёй вена, калі пры скасаванні шлюбу была вызначаная яе віна. Вена заставалася мужу, а пасаг жонцы пры скасаванні шлюбу без іх віны з прычыны прызнання кроўнай роднасці.

Побач з гэтым асноўным інстытутам сямейнага права, які не толькі вызначаў матэрыяльнае забеспячэнне ўдавы, але і ўплываў на памер яе пасагу, спадчыннай маёмасці, правы дзяцей ды іншых асобаў, усе астатнія інстытуты сямейнага права былі таксама накіраваныя на абарону маёмасных правоў кожнага сямейніка.

3.Спадчынныя дачыненні ў сямі.

Інстытуты шлюбна-сямейнага права патрабуюць даследвання асабістых і маёмасных правоў. Асаблівасць інстытута спадкаемства палягае ў тым, што ён цесна звязаны з інстытутам шлюбу. Спадкаванне патрабуе пэўнай кроўнай роднасці як умовы гэтага права, праз пасаг і вена фарміруецца спадчынная маёмасць. Адначасова яны служаць асновай, а інстытут спадкаемства канчатковай мэтай.

Такім чынам, спадкаемства як інстытут права ўзнікае гэтаксама, як і іншыя інстытуты матэрыяльнага забеспячэння, у выглядзе ільгот шляхце, як пашырэнне яе правоў і свабод.

Пры гэтым праваздольнасць шляхты грунтавалася на двух актах:1) нараджэння (яно было падставай набыцця шляхоцкіх правоў); 2) падаравання (шляхоцкія правы ўзнікалі на падставе набілітацыі падаравання шляхоцтва вышэйшай дзяржаўнай уладай). Прымаючы ад бацькі маёнтак, сын набываў шляхоцтва ў поўным аб'ёме. Яно магло пераходзіць у спадчыну ад пакалення да пакалення толькі праз шлюбныя сувязі. Для набыцця спадчынных правоў патрабавалася, каб бацька быў шляхоцкага роду. Што да маці, звычай дапускаў і плебейскае паходжанне яе, паколькі пасля выхаду замуж за шляхціча яна лічылася набілітаванай, а дзеці ад такога законнага шлюбу шляхцічамі.

Шляхоцкія правы атрымлівалі ў спадчыну толькі законнанароджаныя дзеці, у сувязі з чым вырасла значэнне законнага шлюбу ў грамадстве, нават для нявольных.

Упершыню шляхі атрымання шляхоцтва (асноўны з якіх нараджэнне ад асобы, што мела яго) замацаваны ў Гарадзельскім прывілеі 1413 г. У сферы грамадзянскай праваздольнасці да шляхоцкіх вольнасцяў далучаны і правы на атрыманне вотчынных маёнткаў у спадчыну (п. 6). У далейшым права дзяцей на спадкаванне пацвярджалася ва ўсіх агульназемскіх прывілеях і прывілеях землям, але найбольш выразна ў Прывілеі 1447 г. і Бельскім прывілеі 1501 г.

Спадчыннікамі маглі быць толькі законныя дзеці. Незаконнымі лічыліся дзеці ад нявенчаных шлюбаў, а таксама пры адмове бацькі ад бацькоўства. Пры гэтым прадугледжвалася, што бацька не можа адмовіцца аб бацькоўства, калі пры жыцці маці прызнаваў дзіця сваім.

Інстытут спадкаемства ў дастатутавы перыяд уяўляў сабой даволі развітую сістэму, шчыльна звязаную з сямейным правам з прычыны залежнасці спадчыннікаў ад ступені блізкасці з сям'ёй і прыналежнай ёй маёмасцю. У дачыненні да бацькоўскай і мацярынскай маёмасці правы сыноў і дачок на спадчыну былі розныя. Дакладней былі вызначаны правы сыноў на спадкаванне бацькоўскіх маёнткаў, дочкі ж атрымлівалі пасаг пры выхадзе замуж. Што да мацярынскай маёмасці, дык дзеці абодвух полаў спадкавалі яе ў роўных долях.

Права спадкавання для дачок у дастатутавы перыяд было вельмі няпэўнае і залежала ад пажадання манарха аддаць замуж дзяўчыну з маёнткам. Толькі С