Сям’я і шлюб у феадальным праве Беларусі

Курсовой проект - Разное

Другие курсовые по предмету Разное

пэўных учынкаў.

Апека як абарона інтарэсаў пэўных асобаў звязана са старадаўнімі ўяўленнямі пра тое, што валоданне правам і абарона яго вымагалі ад суб'екта здольнасці валодаць зброяй. Інстытут апекі, што ўзнік ў часы, калі былі моцныя родавыя сувязі, меў на ўвазе найперш абарону правоў і інтарэсаў асобы роднымі, якія клапаціліся, каб яе маёмасць не была растрачаная або раскрадзеная. Гэты клопат выяўляў інтарэсы найбліжэйшых спадчыннікаў, і ўскладаўся ён на блізкіх па парадку агнацкай роднасці, таму натуральным апекуном быў найбліжэйшы агнат. 3 часам апека распаўсюдзілася не толькі на маёмасць, але і на асобу апекаванага. І калі раней апякунства разглядалася як права, дык пазней яно ператварылася ў абавязак. У канчатковым выніку апека як клопат пра асобаў, якія не могуць клапаціцца пра сябе, стала абавязкам дзяржавы.

Выкладзеная канцэпцыя апекі легла ў аснову гэтага інстытута ў Статутах нашай дзяржавы. Інстытут апекі дастатутавага перыяду істотна адрозніваўся ад апекі паводле Статутаў. Становішча ўдавы згодна з прывілеямі акрэслівалася шырокімі правамі па апецы ў выніку "сядзення на ўдовіным стальцы", але канкрэтна гэтыя правы не рэгламентаваліся. Жанчына па смерці мужа, які пакінуў пасля сябе дзяцей, апякала іх і кіравала ўсёй маёмасцю пажыццёва або да ўступлення ў новы шлюб. У апошнім выпадку сямейная маёмасць распада-лася, таму што ўдава была абавязаная пакінуць сабе вена, але аддаць нерухомаць першага мужа яго спадчыннікам дзецям, а пры іх адсутнасці мужавай радні. У інтарэсах земскай службы рабіліся выняткі. Сыны атрымлівалі спадчынныя маёнткі бацькі з сямейнай маёмасці незалежна ад становішча ўдавы выйшла яна замуж ці не. У гэтых жа інтарэсах нярэдка зяцям перадаваліся маёнткі бацькі нявесты з абавязкам утрымліваць удаву пажыццёва або вылучаць ёй на пражыццё частку маёнтка.

Паводле Статута 1529 г. інстытут апекі ўяўляў сабою развіты, лагічна складзены кодэкс, што прыводзіць да думкі пра рэцэпцыю гэтга інстытута. 3 гледзішча аўтара, такое меркаванне дапушчальнае, у сувязі з чым мэтазгодна разгледзець магчымыя крыніцы.

У рымскім праве існавалі два аналагічныя паняцці апека і апякунства. Яны вызначаліся: 1) над непаўналетнімі, нямымі, глухімі; 2) над тымі, хто не мог кіраваць справамі па стане здароўя або з прычыны марнатраўства. Але апекунамі не маглі быць псіхічна хворыя, нямыя, глухія, не здольныя забяспечыць захаванасць маёмасці, а таксама, паводле агульнага правіла, жанчыны з пэўным выняткам. Рымскае права адрознівала апеку паводле закону і апеку паводле тэстамента. Апекунамі па законе былі родзічы па бацьку, пераважна мужчыны. Рымскі інстытут апекі аддаваў перавагу мужчынам, але не адхіляў жанчын поўнасцю. Апека паводле закону не пераходзіла па спадчыне. Пры апецы па тэстаменце апекунамі маглі быць прызначаныя як мужчыны, так і жанчыны, алё абмяжоўвалася права маці на апеку.

У рымскім інстытуце апекі дэталёва распрацаваны парадак прызначэння апекуноў, падрабязна вызначаны абавязкі і правы апекуна, яго адказнасць за апекаванага і яго маёмасць. Спыненне апекі звязвалася з дасягненнем апекаваным паўналецця.

3 параўнання Статутаў Вялікага княства і рымскага права можна зрабіць выснову, што палажэнні інстытута апекі ў Статутах і рымскім праве шмат у чым супадалі. Гэта датычыць перадусім сістэмы выкладання матэрыялу, канструкцыі нормаў, але дачыненні па апецы ў рымскім праве больш урэгуляваныя, асабліва наконт абавязкаў і адказнасці апекуна. Таму можна меркаваць, што ў дадзеным аспекце гэтае права магло быць скарыстанае як крыніца пры складанні Статутаў 1529, 1566 і 1588 гг.

Другая магчымая крыніца інстытута апекі нямецкае магдэбургскае права. Зварот да "Люстра саксаў" дазваляе зрабіць выснову, што яно размяжоўвала апеку над непаўналетнім і апеку над жанчынай. Але болей аналогій не выяўлена.

Польскае права XIV і XV стст. размяжоўвала апеку над непаўналетнімі і апеку над паўналетнімі, але незамужнімі дзяўчатамі. Вісліцкі Статут Казіміра III (1347 г.) рэгуляваў у некалькіх нормах дачыненні па апецы. Згодна з імі апека над непаўналетнімі спынялася пры дасягненні імі паўналецця, маёмасць апекаваных не магла быць прададзена апекуном (нават бацькам), нельга было змяніць і яе межы.

Статут Ягайлы 14201423 гг. удакладняў дачыненні па апецы: вызначаўся ўзрост паўналецця, несапраўднай прызнавалася ўмова паміж апекуном і мужам апекаванай пра замену ў яе пасагу маёмасці на рухомую, бо права распараджэння маёмасцю належала ўласніку жонцы (па сутнасці гэта апякунства, а не апека над жанчынай); разглядалася проціпраўнасць адмовы апекуна аддаваць апекаваную замуж, калі матывам гэтага было жаданне карыс-тацца яе маёнткам; адзначалася права апекаванай выйсці замуж без згоды апекуна, але са згоды сваіх блізкіх ("прыражоных").

Такім чынам, Вісліцкі Статут і Статут Ягайлы змяшчалі прававыя нормы па апецы, якія знайшлі сваё адлюстраванне і развіццё ў Статутах Вялікага княства.

Інстытут апекі паводле Статутаў уяўляў сабой апеку па законе, па тэстаменце, па прызначэнні дзяржаўнай улады.

Апека па законе (па праве нраджэння ёсць найстарадаўнейшым відам апекі). Аналіз Статутаў Вялікага княства сведчыць, што ў першым Статуце апека паводле тэстамента толькі прызнавалася, у другім ёй аддавалася перавага, а ў трэцім Статуце гэты від апекі прызнаваўся прыярытэтным. Але і тады, калі апека не прызначана бацькам у тэстаменце, яна наставала паводле закону. Калі не было бацькоў, апекуном згодна з законам станавіўся старэйшы брат, кроўн